Беларускія ўлады не прымалі рашэнняў аб закрыцці межаў, але сутыкаюцца з запытамі беларусаў, якія хочуць вярнуцца дадому з краін, якія ўвялі карантын.
Напярэдадні стала вядома, што расійскія ўлады прынялі рашэнне закрыць для перамяшчэння грамадзян мяжу з Беларуссю.
Да мая будзе прыпынена выкананне палётаў у Варонеж, Краснадар, Казань, Маскву (аэрапорт "Жукоўскі"), Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне і Сочы.
У Нацыянальнай бібліятэцы пачала працу выстава, прысвечаная вызваленню Усходняй Еўропы ад нацызму.
Агульная колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам, у свеце складае больш за 167 тысяч чалавек, носьбіты і хворыя выяўленыя ў 151 краіне, у Беларусі, па дадзеных на панядзелак, COVID-19 быў выяўлены ў 36 чалавек.
Міністэрства аховы здароўя мае намер прыняць дадатковыя меры, каб не дапусціць распаўсюджвання новага віруса.