Гіганцкі торт, які спяклі з нагоды святкавання 950-годдзя Мінска, выклікаў сапраўдны ажыятаж у гараджан – арганізатарам прыйшлося запрасіць АМАП.
Працягласць гандлёвых шэрагаў у святочныя дні 9-10 верасня складзе два кіламетры, а сталічныя ўніверсамы рыхтуюцца парадаваць мінчан распродажамі, абяцаюць зніжкі да 50%.
Датай пачатку існавання Мінска прынята лічыць першы ўспамін горада ў летапісе "Аповесць мінулых гадоў" у 1067 годзе. У гэтым годзе сталіца Беларусі адзначае свой юбілей - 950 гадоў.