"Трэці Спас – частавацца арэхамі час", або Містычнае і кулінарнае падарожжа ў край ляшчыны

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСаспелая ляшчына на ручніку
Саспелая ляшчына на ручніку - Sputnik Беларусь, 1920, 29.08.2024
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае як з дапамогай арэхавага першацвету знайсці зачараваны скарб, чаму дзяўчыны на выданні шукалі ў лесе добры спарыш, а таксама запрашае прыгатаваць да Трэцяга Спаса торт з лясных арэхаў і ляшчынавую салату.
29 жніўня ў народным календары пазначаны два святы – Ян і Трэці Спас. Гэтымі днямі пачыналі развітвацца з летам і таму ў народзе казалі:
"Ян па лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў".
Завяршылася жніво і па залатым іржышчы нетаропка гуляюць буслы, а гаспадары, як і ў даўніну, завіхаюцца над парадкаваннем новага ўраджаю садавіны, гародніны ды лясных дарункаў.
© Sputnik / Мария АмелинаУ вясковай гаспадарцы найпершая справа ў канцы жніўня – парадкаванне новага ўраджаю садавіны
Яблочный Спас в Неглюбке - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2024
У вясковай гаспадарцы найпершая справа ў канцы жніўня – парадкаванне новага ўраджаю садавіны
Напярэдадні Трэцяга, або Малога, Спаса не было гаспадыні, якая б не пачынала пячы хлеб са свежай мукі. Гэты хлеб і арэхі, якія збіралі ў лесе менавіта гэтай парой, 29 жніўня асвячалі ў царкве. Таму Трэці Спас часта называлі Хлебным і Арэхавым.
Дарэчы, у беларускай старадаўняй і сучаснай кухні немала добрых рэцэптаў розных смачных страў з выкарыстаннем арэхаў, якія прынята гатаваць да свята і не толькі.
© Photo : предоставлено хозяйством "Вязовецкий сад"У арэшніку для чалавека карысна ўсё
Ореховый сад под Молодечно - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2024
У арэшніку для чалавека карысна ўсё

Карысны абярэг

Ляшчына, або інакш арэшнік, – буйная кустовая лісцяпадная расліна, блізкая сваячка бярозы, чыя вышыня часам дасягае сямі метраў. Гэта шырока распаўсюджаная ў Беларусі і наогул Еўропе расліна вядома з глыбокай старажытнасці і ўжывалася не толькі як карысная і смачная ежа, але і як лекі, аб чым пісаў яшчэ старажытнарымскі паэт Вергілій.
Цікавы і факт распаўсюджання арэхаў у Іспаніі, дзе 500 гадоў таму грамадзянам горада Тарагон, якія валодалі зямлёй, прадпісвалася пад пагрозай штрафаў прынесці з лесу і пасадзіць у садзе 50 кустоў арэшніку. Лічаць, што ад гэтага часу пачалося ператварэнне ляшчыны ў фундук. І хоць ляшчыны і цяпер багата ў лесе, фундук пасяліўся ў садах многіх беларусаў.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЛяшчыны і цяпер багата ў лесе
Арэшнік у лесе - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2024
Ляшчыны і цяпер багата ў лесе
Тым не менш, згодна з міфалагічнымі ўяўленнямі беларусаў, лясны арэх або ляшчына – свяшчэннае дрэва. Па народных павер’ях у яго ніколі не трапляе маланка. Маладыя парасткі ляшчыны продкі беларусаў затыкалі за пояс, паколькі яны лічыліся абярэгам, здольнымі адганяць нячыстую сілу, змей і хмары. У народным метэаралагічным кодзе арэху адпавядае менавіта вецер: так, напрыклад, лічыцца, што калі на Раство або Новы год будзе вецер і асабліва са снегам, то у наступным годзе абавязкова будзе вялікі ўраджай арэхаў.
Таямніцай авеяна і цвіценне арэшніку, якое адбываецца ў пачатку красавіка. Беларусы лічылі, што ён цвіце толькі ўночы на Звеставанне ці ў Чысты чацвер, і калі хтосьці сарве і захавае першы цвет арэхавага куста, той хутчэй знойдзе скарб у купальскую ноч. Аднак, вядома ж, у гэты час мала хто бывае ў лесе, таму і заспець цвіценне ляшчыны нялёгка.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЦвіценне арэшніку адбываецца ў пачатку красавіка
Завушніцы на арэшніку будуць чакаць да вясны - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2024
Цвіценне арэшніку адбываецца ў пачатку красавіка
А вось знайсці здвоеныя арэхі, якія ў народзе называюць спарышамі, было больш верагодна, бо яны часта сустракаюцца на арэшніку. Да таго ж, менавіта па іх дзяўчаты варажылі аб замужжы: лічылася, калі першым падчас збірання арэхаў трапляўся спарыш, у якім абодва арэха былі з паўнаважнымі ядрамі, то быць дзяўчыне ў моцнай пары.
Наогул у арэшніку для чалавека карысна ўсё. Так, з гнуткай і трывалай драўніны рабілі мэблю, плялі плот і кашы, высякалі калкі для падвязвання раслін і чаранкі для гаспадарчага інвентару. Вугалем з драўніны арэшніку добра маляваць. Калі спаліць шкарлупіну ляшчыны, то атрымаецца прыдатны актываваны вугаль, а апілкамі арэшніку нават асвятляюць каламутнае віно. Арэхавы алей ужываюць у вытворчасці касметычных сродкаў і жывапісу.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПлады ляшчыны на кусце
Плады ляшчыны на кусце - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2024
Плады ляшчыны на кусце
Акрамя таго, кара і лісце ляшчыны багатыя на дубільныя рэчывы, алей, вітаміны С, В1, караціноіды і іншае. Асобна лісце выкарыстоўваюць у гарбаце ў сумесях з іншымі раслінамі як супрацьзапаленчы сродак. Кара таксама з’яўляецца добрым антысептыкам і сасударасшыраючым сродкам. У народнай медыцыне адвар з лісця і кары ўжываюць пры хваробах печані, страўніка, кішэчніка, пры мігрэні.
Але самае карыснае ў расліне – гэта арэхі. Іх у народнай медыцыне ўжываюць для павелічэння лактацыі, пры рэўматызме, апёках, выпадзенні валасоў і іншых захворваннях. Як агульнаўзмацняючы сродак ядры арэхаў у выглядзе малака даюць дзецям і работнікам разумовай працы.
І, зразумела, ядры арэхаў выкарыстоўваюць у кандытарскай справе, гатуюць з іх халву, муку, якая можа захоўвацца, не губляючы смаку, больш за два гады. З арэхавай мукі робяць вяршкі, якія неабходны ў гатаванні крэмаў для пірожных, кексаў, тортаў і іншых кулінарных вырабаў. І гэта нездарма, бо лясныя арэхі здаўна былі адным з улюбёных ласункаў продкаў.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСаспелыя плады арэшніку
Саспелыя плады арэшніку - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2024
Саспелыя плады арэшніку

Кухня ад Спарыша

Жнівень гэта час валадарства Спарыша – міфічнага бога ўрадлівасці і дастатку. Калісьці да яго з марамі аб дабрабыце звярталіся ў малітвах-заклінаннях, накшталт наступнага:

"Прыспары мне, Спарыш, і ў доме, і ў полі,
І ў гумне, і ў двары, і ў клеці, і ў печы,
І ў клеці карабом, і ў печы пірагом".

Чаму б і нам не зрабіць сабе свята на Арэхавы Спас і не спячы арэхавы торт ды прыгатаваць іншае смакоцце з ляшчыны? Вось цікавыя даўнія рэцэпты ад беларускіх гаспадынь.

Торт з лясных арэхаў

З чаго гатаваць:
400 г лясных арэхаў,
400 г цукру,
10 яек,
мармелад (варэнне).
© Sputnik / Людмила ЯнковскаяЛепшы пачастунак на свята – торт!
Воздушный торт из мюсли  - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2024
Лепшы пачастунак на свята – торт!
Як гатаваць. Лушчаныя лясныя арэхі стаўчы разам з цукрам, дадаць 10 узбітых бялкоў і добра ўсё памяшаць. Масу раздзяліць на тры часткі, выкласці ўсё у круглую форму і спячы.
Калі каржы будуць гатовыя, змазаць іх мармеладам (варэннем) і пакласці адзін на аднаго. Затым абліць глазурай і падсушыць у духоўцы.

Арэхавае малако

З чаго гатаваць:
60 г ядраў арэхаў,
0,5 л малака,
2 ст. л. цукру (мёду),
ванілін (да смаку).
Як гатаваць. Злёгку абсмажыць арэхі, змалоць, разам з ванілінам паступова заліць гарачым малаком, увесь час мяшаючы, дадаць цукар, а лепш мёд, і настаяць 15 хв.
Піць на працягу дня.

Салата з морквы, яблыкаў і арэхаў

З чаго гатаваць:
100 г морквы,
60 г яблыкаў,
10 г арэхаў,
15 г мёду,
20 г лімона.
© Sputnik / Томас Тхайцук / Перайсці ў медыябанкЗамест ляшчыны ў салаце можна ўжываць і фундук
Центральный рынок в Сухуме - Sputnik Беларусь, 1920, 28.08.2024
Замест ляшчыны ў салаце можна ўжываць і фундук
Як гатаваць. Нацерці моркву і яблыкі на дробнай тарцы, перамяшаць, дадаць мёд і сок лімона.
Падсмажыць ядры арэхаў, дробна скрышыць і пасыпаць імі салату.
Смачна есці!
Чытайце таксама:
Свята з яблычным водарам, або Гатуем па-старажытнаму на Вялікі Спас
"Святы Макавей рабят накарміў", або Традыцыі і кулінарныя завядзёнкі Першага Спаса
"На Лаўрына спяшайся да млына", або Сакрэты жнівеньскага застолля на свята "новага хлеба"
Стужка навiн
0