Смачна есці, мякка сесці: беларускія народныя прысмакі ў фотаздымках
15:55 18.09.2018  (абноўлена: 18:37 18.09.2018)
Падпісацца
Глядзіце фотастужку Sputnik і рыхтуйцеся глытаць слінкі, а тым, хто на дыеце, лепш адыйсці ад экранаў.
Добрыя гаспадары і гаспадынькі ўжо сабралі ўраджай, а многія нават заканчваюць рабіць хатнія нарыхтоўкі на зіму. Самы час крыху адпачыць і пахваліцца багатымі вынікамі.
Усе восеньскія святы беларусы адзначаюць смачна і весела – ладзяць кірмашы і гулянні, танчаць, спяваюць і накрываюць багатыя сталы. Такім чынам людзі дзякуюць Богу за добры ўраджай і просяць захаваць дабрабыт і сямейны лад.
Фатограф Альфрэд Мікус пабываў адразу на двух беларускіх святах – Дажынках у вёсцы Хажова на Маладзечаншчыне і Журавінавым фэсце ў Міёрскім раёне – і прывёз адтуль свае каларытныя фотаўражанні. Калі пастарацца, можна нават адчуць пахі вэнджаніны, свежых баравічкоў і мёду са святочных сталоў. 
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як выглядае сапраўдная беларуская смаката.
Чытайце таксама: 
- Бульба з кіслым малаком і бланманжэ: якім было меню Якуба Коласа
 - Кухня нашых продкаў: як гатаваць прываротнае зелле і любімы соус Гётэ
 - Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
 - Для тых, хто добра адсвяткаваў: рэцэпт беларускага аўсянага кісялю
 - Піва з гарохам і ніякага цукру: што вядома пра кулінарныя звычкі Багдановіча
 

1/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Верасень - самы час пахваліцца добрым ураджаем.

2/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Тым, хто на дыеце, лепш адыйсці ад экранаў.

3/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Беларускія стравы не толькі вельмі смачныя, але і вельмі прыгожыя.

4/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Арыгінальныя скульптурныя кампазіцыі нікога не пакінуць абыякавым.

5/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Фантазія гаспадыняк не мае межаў.

6/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
І хаця Аляксандр Лукашэнка вучыў не есці мяса з бульбай, беларусы пакуль не адмаўляюцца ні ад першага, ні ад другога.

7/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ужываць садавіну і агародніну можна не толькі ў ежу. Кожную восень на Беларусі літаральна "ажываюць" сотні кавуноў.

8/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ёсць на беларускім застоллі месца і традыцыйным напоям - алкагольным і не вельмі.

9/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Беларускія кухары падыходзяць творча да сваёй справы.

10/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Верасень - журавінавая пара, таму шмат страў гатуюць з выкарыстаннем гэтай ягады.

11/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Марынаванымі агуркамі і грыбочкамі звычайна ласуюцца ўзімку, але для свята ўраджаю можна зрабіць выключэнне.

12/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Яблыкі з журавінамі і мёдам - шыкоўны беларускі дэсерт.

13/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Журавіны - чырвонае золата беларускіх балот.

14/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Хлеб - усяму галава, і аспрэчваць гэтае меркаванне ніхто не збіраецца.

15/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Каўбасны кошык з журавінамі - арыгінальная прыдумка беларускіх гаспадынь.

16/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Калі пастарацца, можна адчуць пахі вэнджанінкі, свежых грыбоў і мёду.

17/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Усе восеньскія святы беларусы адзначаюць смачна і весела.

18/18
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Такім чынам людзі дзякуюць Богу за добры ўраджай і просяць захаваць дабрабыт і сямейны лад.