https://bel.sputnik.by/20190711/Dlya-sapradnykh-lasuno-belaruskya-narodnyya-stravy-z-yagad-1041956229.html
Для сапраўдных ласуноў: беларускія народныя стравы з ягад
Для сапраўдных ласуноў: беларускія народныя стравы з ягад
Sputnik Беларусь
Нашы продкі ўмелі выдатна гатаваць не толкі мяса з бульбай, у кулінарнай скарбонцы безліч ягадных рэцэптаў. Дарэчы, не толькі салодкіх. 11.07.2019, Sputnik Беларусь
2019-07-11T15:27+0300
2019-07-11T15:27+0300
2022-04-14T15:49+0300
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
спадчына
у беларусі
беларусь
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103615/22/1036152242_0:196:2509:1615_1920x0_80_0_0_8279b4082f160f4af535562cc2d3b2f5.jpg
Калі надакучыла есці свежыя ягады, а варыць варэнне і кампот ужо няма сілаў, можна прыгатаваць што-небудзь з беларускай народнай кулінарнай кнігі.Жэле з малінаўСамым папулярным дэсертам у ягадную пару было жэле. Яго можна прыгатаваць з розных ягад, але неверагодна смачным яно атрымаецца менавіта з малінаў. Тым больш, што акрамя іх, цукару і вады ніякіх інгрдыентаў больш не спатрэбіцца. Працэс прыгатавання таксама вельмі просты: маліны заліваюць вадой, даводзяць да кіпення, а ў атрыманы адвар дадаюць цукар у суаднасенні 1:1 і мяшаюць, каб да поўнага растварэння. Гарачае жэле разліваюць па слоіках і адносяць у халонае месца, каб пакуль яно не астыне, хадзіць па хаце і залівацца слінкамі.Можна да малін дадаваць чырвоныя парэчкі, але тады трэба павялічыць колькасць цукру на адзін літр вады з аднаго кілаграма да 1,5.Беларускія гаспадыні акрамя ягад выкарыстовалі сцябло, кветкі і лісце малін. Яны рабілі настоі і гарбату, якія пілі пры прастудах як патагонны сродак.Смажаныя кураняты з агрэстамІ хаця радзіма агрэсту – Заходняя Еўропа, на Беларусі ён карыстаўся вялікай папулярнасцю. Каб захаваць карысную ягаду на зіму, яе змяшчалі ў адмысловыя бутэлькі, а зімой дадавалі ў якасці гарніру да розных страў. Прыгатаваць з агрэсту можна і віно, і морсы з кампотамі і нават жэле, але сапраўдных гурманаў зацікавяць кураняты з агрэстам.Для іх прыгатавання куранят вараць у юшцы з морквай, цыбуляй, пятрушкай і сельдэрэем, а недаспелы агрэст тушаць у некалькіх лыжках гэтай юшкі, дадаўшы цукар. Муку падсмажваюць у растопленым масле, разводзяць юшкай, ддаюць патушаны агрэст і заліваюць гэтай сумессю куранят.Кулага беларускаяСуніцы нашы продкі елі са смятанай і малаком, дадавалі ў малочны суп з тварагом, гатавалі кулагу ці проста сушылі іх. Лічылася, што гэтая ягада дапамагае ад пакут закаханага сэрца. Акрамя традыцыйнага спісу з жэле, кампотаў і варэнняў, з суніц гатавалі цікавую страву – кулагу беларускую. Яе можна гатаваць з любых лясных ягад – суніц, чарніц, малін, брусніц, буякоў, каліны і нават чаромхі. Прынцып прыгатавання адкнолькавы.Гліняны гаршчок запаўняецц ягадамі і вадой у суадносінах 1:1. Варыць кулагу можна як у печы, так і на пліце. Калі ягады разварваюцца, да іх дадаюць аржаную муку і вараць, пакуль маса па кансістэнцыі не стане падобнай да кісялю. Есці такі дэсерт можна з цукрам ці мёдам.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103615/22/1036152242_0:117:2509:1694_1920x0_80_0_0_7566efb92c1862797d7bac996af16894.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, спадчына, у беларусі, беларусь, беларуская кухня
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, спадчына, у беларусі, беларусь, беларуская кухня
Для сапраўдных ласуноў: беларускія народныя стравы з ягад
15:27 11.07.2019 (абноўлена: 15:49 14.04.2022) Нашы продкі ўмелі выдатна гатаваць не толкі мяса з бульбай, у кулінарнай скарбонцы безліч ягадных рэцэптаў. Дарэчы, не толькі салодкіх.
Калі надакучыла есці свежыя ягады, а варыць варэнне і кампот ужо няма сілаў, можна прыгатаваць што-небудзь з беларускай народнай кулінарнай кнігі.
Самым папулярным дэсертам у ягадную пару было
жэле. Яго можна прыгатаваць з розных ягад, але неверагодна смачным яно атрымаецца менавіта з малінаў. Тым больш, што акрамя іх, цукару і вады ніякіх інгрдыентаў больш не спатрэбіцца. Працэс прыгатавання таксама вельмі просты: маліны заліваюць вадой, даводзяць да кіпення, а ў атрыманы адвар дадаюць цукар у суаднасенні 1:1 і мяшаюць, каб да поўнага растварэння. Гарачае жэле разліваюць па слоіках і адносяць у халонае месца, каб пакуль яно не астыне, хадзіць па хаце і залівацца слінкамі.
Можна да малін дадаваць чырвоныя парэчкі, але тады трэба павялічыць колькасць цукру на адзін літр вады з аднаго кілаграма да 1,5.
Беларускія гаспадыні акрамя ягад выкарыстовалі сцябло, кветкі і лісце малін. Яны рабілі настоі і гарбату, якія пілі пры прастудах як патагонны сродак.
Смажаныя кураняты з агрэстам
І хаця радзіма агрэсту – Заходняя Еўропа, на Беларусі ён карыстаўся вялікай папулярнасцю. Каб захаваць карысную ягаду на зіму, яе змяшчалі ў адмысловыя бутэлькі, а зімой дадавалі ў якасці гарніру да розных страў. Прыгатаваць з агрэсту можна і віно, і морсы з кампотамі і нават жэле, але сапраўдных гурманаў зацікавяць
кураняты з агрэстам.
Для іх прыгатавання куранят вараць у юшцы з морквай, цыбуляй, пятрушкай і сельдэрэем, а недаспелы агрэст тушаць у некалькіх лыжках гэтай юшкі, дадаўшы цукар. Муку падсмажваюць у растопленым масле, разводзяць юшкай, ддаюць патушаны агрэст і заліваюць гэтай сумессю куранят.
Суніцы нашы продкі елі са смятанай і малаком, дадавалі ў малочны суп з тварагом, гатавалі кулагу ці проста сушылі іх. Лічылася, што гэтая ягада дапамагае ад пакут закаханага сэрца.
Акрамя традыцыйнага спісу з жэле, кампотаў і варэнняў, з суніц гатавалі цікавую страву – кулагу беларускую. Яе можна гатаваць з любых лясных ягад – суніц, чарніц, малін, брусніц, буякоў, каліны і нават чаромхі. Прынцып прыгатавання адкнолькавы.
Гліняны гаршчок запаўняецц ягадамі і вадой у суадносінах 1:1. Варыць кулагу можна як у печы, так і на пліце. Калі ягады разварваюцца, да іх дадаюць аржаную муку і вараць, пакуль маса па кансістэнцыі не стане падобнай да кісялю. Есці такі дэсерт можна з цукрам ці мёдам.