https://bel.sputnik.by/20210801/tsyazhkaatlet-tskhantso-patlumachy-nyadachu-na-almpyadze-tramay-1055296956.html
Цяжкаатлет Ціханцоў патлумачыў няўдачу на Алімпіядзе траўмай
Цяжкаатлет Ціханцоў патлумачыў няўдачу на Алімпіядзе траўмай
Sputnik Беларусь
Беларускі цяжкаатлет не змог узяць стартавую вагу ў практыкаванні штуршок і завяршыў выступленне на Алімпіядзе. 01.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-01T10:46+0300
2021-08-01T10:46+0300
2021-08-01T10:46+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
алімпіяда
цяжкая атлетыка
токіа
траўма
яўген ціханцоў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1f/1055292524_0:282:2714:1809_1920x0_80_0_0_4724b28f27b4e698518b1728cf09fe1e.jpg
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Паказаць годны вынік на летніх Алімпійскіх гульня ў Токіа перашкодзіла траўма, заявіў беларускі цяжкаатлет Яўген Ціханцоў (катэгорыя да 96 кг).Ціханцоў у рыўку змог падняць 173 кг, а ў практыкаванні штуршок яму не ўдалося зафіксаваць вагу 201 кг. Такім чынам, беларус завяршыў выступленне на Гульнях.Цяжкаатлет падзякаваў балельшчыкам за падтрымку і папрасіў прабачэння за няўдачу."Але ўжо менш чым праз чатыры гады - Алімпіяда ў Парыжы. Зараз буду лячыць траўмы і зраблю ўсё, каб патрапіць на Гульні-2024 і паказаць годны ўзровень беларускай цяжкай атлетыкі", - запэўніў Ціханцоў.Золата Гульняў выйграў прадстаўнік Катара Фарыс Ібрахім Саід Хассуна Эль-Бах, які ўстанавіў алімпійскі рэкорд - 402 кг (177 кг рывок і 225 кг штуршок). Серабро ў венесуэльца Кейдамара Санчаса Валенільі - 387 кг (177 кг + 210 кг). Бронзавая ўзнагарода ў цяжкаатлета з Грузіі Антона Плеснага - 387 кг (177 кг + 210 кг).У нядзелю чакаюцца выступленні яшчэ некалькіх беларускіх спартсменаў: фінал для скакуноў у вышыню (Максім Недасекаў), паўфінал бегу на 100 м з бар'ерамі (Эльвіра Герман), а таксама выступленне цяжкаатлеткі Дар'і Навумавай (76 кг, група А).Пакуль у медальнай скарбонцы беларускай зборнай адзін медаль - золата Івана Літвіновіча (скачкі на батуце).Чытайце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/1f/1055292524_0:0:2412:1809_1920x0_80_0_0_16587cf3018199d4116a5c9b1a0d450f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, алімпіяда, цяжкая атлетыка, токіа, траўма, яўген ціханцоў
летнія алімпійскія гульні ў токіа, алімпіяда, цяжкая атлетыка, токіа, траўма, яўген ціханцоў
Цяжкаатлет Ціханцоў патлумачыў няўдачу на Алімпіядзе траўмай
Беларускі цяжкаатлет не змог узяць стартавую вагу ў практыкаванні штуршок і завяршыў выступленне на Алімпіядзе.
МІНСК, 1 жні – Sputnik. Паказаць годны вынік на летніх Алімпійскіх гульня ў Токіа перашкодзіла траўма, заявіў беларускі цяжкаатлет Яўген Ціханцоў (катэгорыя да 96 кг).
Ціханцоў у рыўку змог падняць 173 кг, а ў практыкаванні штуршок яму не ўдалося зафіксаваць вагу 201 кг. Такім чынам, беларус завяршыў выступленне на Гульнях.
"З-за згонкі вагі абвастрылася старая траўма, таму атрымалася, як атрымалася", - цытуе Ціханцова БелТА.
Цяжкаатлет падзякаваў балельшчыкам за падтрымку і папрасіў прабачэння за няўдачу.
"Але ўжо менш чым праз чатыры гады - Алімпіяда ў Парыжы. Зараз буду лячыць траўмы і зраблю ўсё, каб патрапіць на Гульні-2024 і паказаць годны ўзровень беларускай цяжкай атлетыкі", - запэўніў Ціханцоў.
Золата Гульняў выйграў прадстаўнік Катара Фарыс Ібрахім Саід Хассуна Эль-Бах, які ўстанавіў алімпійскі рэкорд - 402 кг (177 кг рывок і 225 кг штуршок). Серабро ў венесуэльца Кейдамара Санчаса Валенільі - 387 кг (177 кг + 210 кг). Бронзавая ўзнагарода ў цяжкаатлета з Грузіі Антона Плеснага - 387 кг (177 кг + 210 кг).
У нядзелю чакаюцца выступленні яшчэ некалькіх беларускіх спартсменаў: фінал для скакуноў у вышыню (Максім Недасекаў), паўфінал бегу на 100 м з бар'ерамі (Эльвіра Герман), а таксама выступленне цяжкаатлеткі Дар'і Навумавай (76 кг, група А).
Пакуль у медальнай скарбонцы беларускай зборнай адзін медаль -
золата Івана Літвіновіча (скачкі на батуце).
Першы медаль:
батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
Беларуска
прабілася ў паўфінал Алімпіяды ў бегу з бар'ерамі на 100 м
Беларуска Дубіцкая
выйшла ў фінал алімпійскага турніру па штурханні ядра
Тэніс для беларусаў на Алімпіядзе завершаны
Беларус
не выступіць на Гульнях - яго конь сур'ёзна захварэў
Два беларускія плыўцы
не змаглі заваяваць узнагарод у фінале Алімпіяды