https://bel.sputnik.by/20210803/almpyada--toka-belarusy-zno-zastalsya-bez-medal-1055347135.html
Алімпіяда ў Токіа: беларусы зноў засталіся без медалёў
Алімпіяда ў Токіа: беларусы зноў засталіся без медалёў
Sputnik Беларусь
Не выйшла ў фінал дзідакідальніца Таццяна Халадовіч, не паказалі пераможных вынікаў і байдарачнікі. 03.08.2021, Sputnik Беларусь
2021-08-03T11:19+0300
2021-08-03T11:19+0300
2021-08-03T11:19+0300
летнія алімпійскія гульні ў токіа
беларусы
алімпіяда
токіа
медаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/03/1055344736_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_b6cc8e4c387e625115daad7be3427749.jpg
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Чарговы спаборніцкі дзень на Алімпійскіх гульнях у Токіа не прынёс беларускім спартсменам медалёў.Так, байдарачнік Алег Юрэня ў адзіночным заездзе на 1 000 метраў у фінале "Б" паказаў 4 вынік, па выніках Алімпіяды ў яго 12 месца.Беларускі Вольга Худзенка і Марына Літвінчук у фінале на 500 метраў у байдарцы-двойцы занялі шостае месца. Перамога дасталася новазеландкам Лізе Карынгтан і Кейтлін Рега, якія трымалі лідэрства з самага старту.Адчайвацца рана"Беларускія весляры выступілі ў двух фіналах, засталіся без узнагарод, але пасыпаць галаву попелам не варта", - так пракаменціраваў вынікі трэнер каманды па веславанні Уладзімір Шантаровіч, адзначыўшы, што яго падапечныя яшчэ не завяршылі выступленні ў Токіа.Не самымі радаснымі застаюцца вынікі выступленняў беларускіх спартсменаў у іншых відах спорту.Так, барэц грэка-рымскага стылю Кірыл Маскевіч саступіў у паядынку 1/8 фіналу алімпійскага турніру. Яго сапернікам быў егіпцянін Махамед Метвалі. Вынік - 9:1 на карысць прадстаўніка афрыканскага кантынента. Аднак у беларуса застаюцца шансы на бронзавы медаль, калі яго крыўднік выйдзе ў фінал.Дзідакідальніца Таццяна Халадовіч у кваліфікацыі ў першай спробе паказала вынік 60 м 78 см, але наступныя два яе выхады былі не гэтак ўдалымі. Халадовіч так і не змагла выйсці ў фінал.Два медалі і 48 месцаЗборная Беларусі на Гульнях-2020 у Токіа пакуль заваявала толькі дзве ўзнагароды. Золата ў скачках на батуце ўзяў Іван Літвіновіч, а бронзу ў скачках у вышыню выйграў Максім Недасекаў. Зараз наша каманда знаходзіцца на 48-м месцы ў медальным заліку Алімпіяды, у беларускай зборнай колькасць медалёў аднолькавая са зборнымі Эстоніі, Фіджы і Узбекістана. У тройцы лідэраў - Кітай, ЗША і Японія.Чытайце таксама:
токіа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/03/1055344736_65:0:1202:853_1920x0_80_0_0_17538b4af0ce94db7206bcd942358862.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
летнія алімпійскія гульні ў токіа, беларусы, алімпіяда, токіа, медаль
летнія алімпійскія гульні ў токіа, беларусы, алімпіяда, токіа, медаль
Алімпіяда ў Токіа: беларусы зноў засталіся без медалёў
Не выйшла ў фінал дзідакідальніца Таццяна Халадовіч, не паказалі пераможных вынікаў і байдарачнікі.
МІНСК, 3 жні – Sputnik. Чарговы спаборніцкі дзень на Алімпійскіх гульнях у Токіа не прынёс беларускім спартсменам медалёў.
Так, байдарачнік Алег Юрэня ў адзіночным заездзе на 1 000 метраў у фінале "Б" паказаў 4 вынік, па выніках Алімпіяды ў яго 12 месца.
"Канчатковым месцам, вядома, не ўражаны. Аднак задаволены сваім праходжаннем дыстанцыі, зыходзячы з кандыцый і ўмоў надвор'я тут у Токіа. На Алімпіядзе ў мяне яшчэ ёсць выступленне ў байдарцы-двойцы, будзем старацца палепшыць вынік", - сказаў Юрэня.
Беларускі Вольга Худзенка і Марына Літвінчук у фінале на 500 метраў у байдарцы-двойцы занялі шостае месца. Перамога дасталася новазеландкам Лізе Карынгтан і Кейтлін Рега, якія трымалі лідэрства з самага старту.
"Беларускія весляры выступілі ў двух фіналах, засталіся без узнагарод, але пасыпаць галаву попелам не варта", - так пракаменціраваў вынікі трэнер каманды па веславанні Уладзімір Шантаровіч, адзначыўшы, што яго падапечныя яшчэ не завяршылі выступленні ў Токіа.
Не самымі радаснымі застаюцца вынікі выступленняў беларускіх спартсменаў у іншых відах спорту.
Так, барэц грэка-рымскага стылю Кірыл Маскевіч саступіў у паядынку 1/8 фіналу алімпійскага турніру. Яго сапернікам быў егіпцянін Махамед Метвалі. Вынік - 9:1 на карысць прадстаўніка афрыканскага кантынента. Аднак у беларуса застаюцца шансы на бронзавы медаль, калі яго крыўднік выйдзе ў фінал.
Дзідакідальніца Таццяна Халадовіч у кваліфікацыі ў першай спробе паказала вынік 60 м 78 см, але наступныя два яе выхады былі не гэтак ўдалымі. Халадовіч так і не змагла выйсці ў фінал.
Зборная Беларусі на Гульнях-2020 у Токіа пакуль заваявала толькі дзве ўзнагароды. Золата ў скачках на батуце ўзяў Іван Літвіновіч, а бронзу ў скачках у вышыню выйграў Максім Недасекаў. Зараз наша каманда знаходзіцца на 48-м месцы ў медальным заліку Алімпіяды, у беларускай зборнай колькасць медалёў аднолькавая са зборнымі Эстоніі, Фіджы і Узбекістана. У тройцы лідэраў - Кітай, ЗША і Японія.
CAS адхіліў запыт Ціманоўскай на адмену рашэння НАК Беларусі аб яе адхіленні
Максім Недасекаў прынёс зборнай Беларусі
другі медаль Гульняў-2020Першы медаль: батуціст
Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
Тэніс для беларусаў на Алімпіядзе завершаны