https://bel.sputnik.by/20211116/9-gadzn-bez-ezhy-padrabyaznasts-zatrymannya-zdymachnay-grupy-rt-france-na-myazhy-1057978857.html
9 гадзін без ежы: падрабязнасці затрымання здымачнай групы RT France на мяжы
9 гадзін без ежы: падрабязнасці затрымання здымачнай групы RT France на мяжы
Sputnik Беларусь
Журналістаў RT France некалькі гадзін дапытвалі, пасля чаго прыгаварылі да штрафу, але не аддалі пашпарты. 16.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-16T14:07+0300
2021-11-16T14:07+0300
2021-11-16T14:07+0300
калючая загарода еўрасаюза
у свеце
польшча
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
штраф
пашпарт
rt
журналіст
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103489/53/1034895389_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_0cb044f15c02a433e57f4b2209b52509.jpg
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Падрабязнасці затрымання здымачнай групы RT France на польска-беларускай мяжы расказала ў сваім Telegram-канале галоўны рэдактар Ксенія Фёдарава.Пра тое, што здымачную групу RT France затрымалі на польска-беларускай мяжы (з польскага боку), стала вядома ў панядзелак. Карэспандэнты паспелі выйсці ў прамы эфір і расказаць, што польская паліцыя паводзіць сябе вельмі непрыязна, апошнім паведамленнем ад іх стала "наручнікі".Як расказала вечарам таго ж дня Ксенія Фёдарава, іх некалькі гадзін дапытвалі, пасля чаго прыгаварылі да штрафу, але не аддалі пашпарты.Як удакладніла галоўрэд, вярнуць свае пашпарты, аплаціўшы штраф за парушэнне так званай спецзоны на мяжы з Беларуссю, журналісты змогуць толькі праз 48 гадзін, бо да гэтага ім забаронена там з'яўляцца.Падрабязнасцямі затрымання пасля вызвалення ў прамым эфіры падзяліўся Давід Каліфа. Па словах журналіста, калі іх прывезлі ў аддзяленне Саколкі, на пытанні, што іх чакае, адказу ад паліцыі не было, бо не было перакладчыкаў. Па шчаслівым збегу абставін перакладчыца прыехала досыць хутка, інакш затрыманне магло працягнуцца да 48 гадзін. Калі перакладчыца прыбыла, рэпарцёра і аператара па чарзе дапыталі, а затым павезлі ў суд.Сітуацыю ў панядзелак пракаменціравала генеральны сакратар журналісцкага прафсаюза FASAP-FO Франсуаза Шазо: "Затрыманне журналістаў на сем гадзін – усё ж даволі пагрозлівы і трывожны знак. <...> Мы спадзяемся, што журналісты RT, дзе б яны ні выконвалі сваю працу, змогуць свабодна інфармаваць".Зона крызісуНа мяжы Польшчы і Беларусі ўжо тыдзень назіраецца абвастрэнне міграцыйнага крызісу. У мінулы панядзелак, 8 лістапада, на беларускім баку сабраліся некалькі тысяч мігрантаў (у Дзяржпагранкамітэце Беларусі гавораць, што іх больш за дзве тысячы, польскі бок настойвае на тым, што каля чатырох тысяч). Спачатку яны ўладкавалі сабе ў лесе каля мяжы лагер (паставілі палаткі, збудавалі шалашы), затым у панядзелак, 15 лістапада, перайшлі да пункта пропуску "Брузгі" і размясціліся там. Мігранты заяўляюць, што хочуць патрапіць у Еўрасаюз, асноўная частка кажа, што жадае ў Германію.З польскага боку ўзмоцнена ахова меж, улады сцягнулі вайскоўцаў і спыняюць спробы нелегалаў пракрасціся на тэрыторыю краіны, вінавацячы Мінск у міграцыйным крызісе. У Беларусі падобныя абвінавачанні абвяргаюць.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211115/zdymachnuyu-grupu-rt-france-zatrymal-na-polska-belaruskay-myazhy-1057942814.html
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103489/53/1034895389_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_53f6d026f949f1262e1c4c35a61cf0c9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, польшча, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, штраф, пашпарт, rt, журналіст, затрыманне, допыт, rt france
у свеце, польшча, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, штраф, пашпарт, rt, журналіст, затрыманне, допыт, rt france
9 гадзін без ежы: падрабязнасці затрымання здымачнай групы RT France на мяжы
Журналістаў RT France некалькі гадзін дапытвалі, пасля чаго прыгаварылі да штрафу, але не аддалі пашпарты.
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Падрабязнасці затрымання здымачнай групы RT France на польска-беларускай мяжы расказала ў сваім Telegram-канале галоўны рэдактар Ксенія Фёдарава.
Пра тое, што здымачную групу RT France затрымалі на польска-беларускай мяжы (з польскага боку), стала вядома ў панядзелак. Карэспандэнты паспелі выйсці ў прамы эфір і расказаць, што польская паліцыя паводзіць сябе вельмі непрыязна, апошнім паведамленнем ад іх стала "наручнікі".
Як расказала вечарам таго ж дня Ксенія Фёдарава, іх некалькі гадзін дапытвалі, пасля чаго прыгаварылі да штрафу, але не аддалі пашпарты.
Як удакладніла галоўрэд, вярнуць свае пашпарты, аплаціўшы штраф за парушэнне так званай спецзоны на мяжы з Беларуссю, журналісты змогуць толькі праз 48 гадзін, бо да гэтага ім забаронена там з'яўляцца.
Падрабязнасцямі затрымання пасля вызвалення ў прамым эфіры падзяліўся Давід Каліфа. Па словах журналіста, калі іх прывезлі ў аддзяленне Саколкі, на пытанні, што іх чакае, адказу ад паліцыі не было, бо не было перакладчыкаў. Па шчаслівым збегу абставін перакладчыца прыехала досыць хутка, інакш затрыманне магло працягнуцца да 48 гадзін. Калі перакладчыца прыбыла, рэпарцёра і аператара па чарзе дапыталі, а затым павезлі ў суд.
"Журналісты папрасілі адваката, але ім было адмоўлена з прычыны "паскоранай працэдуры". У суме ўся працэдура заняла каля 9 гадзін. Увесь гэты час з нашых журналістаў не здымалі наручнікі і не давалі ім ежы", - распавяла галоўрэд.
Сітуацыю ў панядзелак пракаменціравала генеральны сакратар журналісцкага прафсаюза FASAP-FO Франсуаза Шазо: "Затрыманне журналістаў на сем гадзін – усё ж даволі пагрозлівы і трывожны знак. <...> Мы спадзяемся, што журналісты RT, дзе б яны ні выконвалі сваю працу, змогуць свабодна інфармаваць".
На мяжы Польшчы і Беларусі ўжо тыдзень назіраецца абвастрэнне міграцыйнага крызісу. У мінулы панядзелак, 8 лістапада, на беларускім баку сабраліся некалькі тысяч мігрантаў (у Дзяржпагранкамітэце Беларусі гавораць, што іх больш за дзве тысячы, польскі бок настойвае на тым, што каля чатырох тысяч). Спачатку яны ўладкавалі сабе ў лесе каля мяжы лагер (паставілі палаткі, збудавалі шалашы), затым у панядзелак, 15 лістапада, перайшлі да пункта пропуску "Брузгі" і размясціліся там. Мігранты заяўляюць, што хочуць патрапіць у Еўрасаюз, асноўная частка кажа, што жадае ў Германію.
З польскага боку ўзмоцнена ахова меж, улады сцягнулі вайскоўцаў і спыняюць спробы нелегалаў пракрасціся на тэрыторыю краіны, вінавацячы Мінск у міграцыйным крызісе. У Беларусі падобныя абвінавачанні абвяргаюць.
ЗША
не бачаць патрэбы ў пасрэдніках для вырашэння крызісу паміж Беларуссю і ЕС
Новы лагер у "Брузгах"? Што адбываецца на КПП (фота)
Тысячы бежанцаў ушчыльную
падышлі да польскай мяжы – відэа
7 дзён у лагеры: раніца панядзелка ў фотаздымках