https://bel.sputnik.by/20211120/yubley-pastyra-lukashenka-pavnshava-patryyarkha-kryla-z-75-goddzem-1058110665.html
Юбілей пастыра: Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з 75-годдзем
Юбілей пастыра: Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з 75-годдзем
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар адзначыў высокі аўтарытэт пастыра, выдатнага царкоўнага дзеяча і таленавітага багаслова: пры Патрыярху Кірыле ў расійскіх школах пачалі... 20.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-20T11:12+0300
2021-11-20T11:12+0300
2021-11-20T14:15+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
юбілей
прэзідэнт
рпц
рэлігія
патрыярх маскоўскі і ўсяе русі кірыл
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104128/57/1041285718_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_dbe83e828279efb5ea9975d6315f6d79.jpg
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 75-гадовым юбілеем кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 75-годдзем, цытуе БЕЛТА прэс-службу беларускага лідара.Пад кіраўніцтвам Патрыярха Кірыла Руская праваслаўная царква ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне міжрэлігійнага і міжнацыянальнага міру і згоды, клапоціцца аб маральным выхаванні моладзі ў духу хрысціянскай маралі і павагі да нацыянальнай культурнай спадчыны, адзначаецца ў віншаванні.Беларускі лідар адрасаваў кіраўніку Рускай праваслаўнай царквы добрага здароўя, многіх і плённых гадоў жыцця, невычэрпных духоўных сіл у яго высакародным служэнні.Што адбывалася ў РПЦ пры патрыярху КірылеУ 2016 годзе Патрыярх Кірыл сустрэўся з Папам Рымскім Францыскам у Гаване, гэта сустрэча стала першай за ўсю гісторыю Рускай праваслаўнай і Рымска-каталіцкай цэркваў.Таксама пры Патрыярху Кірыле ў расійскіх школах пачалі вывучаць асновы рэлігійных культур і свецкай этыкі, тэалогія была прызнана навуковай дысцыплінай, а колькасць епархій праваслаўнай царквы вырасла ўдвая.У 2018 годзе адбыўся разрыў з Канстанцінопальскім патрыярхатам з-за сітуацыі на Украіне, а ў 2020 годзе адбылася сустрэча прадстаўнікоў праваслаўных цэркваў свету ў Амане для пошуку шляхоў выхаду з крызісу.Знакавым стаў 2019 год – амаль праз стагоддзе пасля разрыву адбылося ўз'яднанне Парыжскай архіепіскапіі з Рускай царквой.У 2016 годзе Патрыярх Кірыл здзейсніў першы ў гісторыі праваслаўнай царквы візіт прадстаяцеля ў Антарктыду, наведаўшы расійскую станцыю "Беллинсгаузен".За апошнія 10 гадоў у Маскве з'явіліся каля сотні новых праваслаўных храмаў - у "крокавай даступнасці" для прыхаджан, акрамя таго, у 2020 годзе свой праваслаўны храм з'явіўся і ў расійскіх узброеных сіл - Патрыярх Кірыл асвяціў сабор Уваскрэшання Хрыстова ў Падмаскоўі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211113/kataltskaya--pravaslanaya-tsarkva-belarus-akazhuts-dapamogu-mgrantam-1057912239.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104128/57/1041285718_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_5f67da95e0567939f69d6e479a28c07b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, юбілей, прэзідэнт, рпц, рэлігія, патрыярх маскоўскі і ўсяе русі кірыл
аляксандр лукашэнка, беларусь, юбілей, прэзідэнт, рпц, рэлігія, патрыярх маскоўскі і ўсяе русі кірыл
Юбілей пастыра: Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з 75-годдзем
11:12 20.11.2021 (абноўлена: 14:15 20.11.2021) Беларускі лідар адзначыў высокі аўтарытэт пастыра, выдатнага царкоўнага дзеяча і таленавітага багаслова: пры Патрыярху Кірыле ў расійскіх школах пачалі вывучаць асновы рэлігійных культур, а колькасць епархій РПЦ вырасла ўдвая.
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 75-гадовым юбілеем кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 75-годдзем, цытуе БЕЛТА прэс-службу беларускага лідара.
"За доўгія гады свайго служэння Вы набылі высокі аўтарытэт пастыра, выдатнага царкоўнага дзеяча і таленавітага багаслова. Вашы асабісты прыклад прытрымлівання евангельскіх запаведзей, мудрасць і вопыт садзейнічаюць умацаванню дружбы паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі", - сказана ў віншавальным лісце.
Пад кіраўніцтвам Патрыярха Кірыла Руская праваслаўная царква ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне міжрэлігійнага і міжнацыянальнага міру і згоды, клапоціцца аб маральным выхаванні моладзі ў духу хрысціянскай маралі і павагі да нацыянальнай культурнай спадчыны, адзначаецца ў віншаванні.
Беларускі лідар адрасаваў кіраўніку Рускай праваслаўнай царквы добрага здароўя, многіх і плённых гадоў жыцця, невычэрпных духоўных сіл у яго высакародным служэнні.
Што адбывалася ў РПЦ пры патрыярху Кірыле
У 2016 годзе Патрыярх Кірыл сустрэўся з Папам Рымскім Францыскам у Гаване, гэта сустрэча стала першай за ўсю гісторыю Рускай праваслаўнай і Рымска-каталіцкай цэркваў.
Таксама пры Патрыярху Кірыле ў расійскіх школах пачалі вывучаць асновы рэлігійных культур і свецкай этыкі, тэалогія была прызнана навуковай дысцыплінай, а колькасць епархій праваслаўнай царквы вырасла ўдвая.
У 2018 годзе адбыўся разрыў з Канстанцінопальскім патрыярхатам з-за сітуацыі на Украіне, а ў 2020 годзе адбылася сустрэча прадстаўнікоў праваслаўных цэркваў свету ў Амане для пошуку шляхоў выхаду з крызісу.
Знакавым стаў 2019 год – амаль праз стагоддзе пасля разрыву адбылося ўз'яднанне Парыжскай архіепіскапіі з Рускай царквой.
У 2016 годзе Патрыярх Кірыл здзейсніў першы ў гісторыі праваслаўнай царквы візіт прадстаяцеля ў Антарктыду, наведаўшы расійскую станцыю "Беллинсгаузен".
За апошнія 10 гадоў у Маскве з'явіліся каля сотні новых праваслаўных храмаў - у "крокавай даступнасці" для прыхаджан, акрамя таго, у 2020 годзе свой праваслаўны храм з'явіўся і ў расійскіх узброеных сіл - Патрыярх Кірыл асвяціў сабор Уваскрэшання Хрыстова ў Падмаскоўі.
Лукашэнка
пагаварыў па тэлефоне з Патрыярхам Кірылам: што абмяркоўвалі?
Закон Божы ў нядзельных школах будуць вывучаць пры дапамозе квэстаў
Піневіч
падзякаваў БПЦ за падтрымку вакцынацыі
Не ўрок, а факультатыў: у школах ўсё ж
з'явяцца святарыПершую стараверскую царкву
пачалі будаваць у Мінску
Званы адначасова
загучалі ў храмах Беларусі
Патрыярх Кірыл заклікаў
устрымацца ад наведвання храмаў з-за каронавіруса