https://bel.sputnik.by/20211129/aranzhavy-zroven-nebyaspek-abyaleny--belarus-na-atorak-1058329617.html
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на аўторак
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на аўторак
Sputnik Беларусь
У МНС заклікалі быць уважлівымі і асцярожнымі, асабліва – пажылых людзей і вадзіцеляў. 29.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-29T17:32+0300
2021-11-29T17:32+0300
2022-06-06T15:30+0300
беларусь
аранжавы ўзровень небяспекі
надвор'е
прагноз надвор'я
мнс беларусі
вецер
снегапад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/1c/1046496100_0:256:2855:1862_1920x0_80_0_0_2c4c9799cae94b01f9e85f1ea78e86b0.jpg
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на аўторак, 30 лістапада, паведамляе МНС Беларусі."Дрэннае надвор'е зменіцца на вельмі дрэннае", - папярэджвае МНС.Паводле інфармацыі Белгідрамета, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, на дарогах галалёдзіца, па поўначы – моцны снег.Спецыялісты адзначылі, што чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу, а па паўночным захадзе - з мокрым снегам. Моцны заходні вецер парывамі да 15-20 м/с абяцаюць і ў сталіцы, сіноптыкі папярэджваюць і пра галалёдзіцу.У МНС заклікалі быць уважлівымі і асцярожнымі, асабліва - пажылых людзей і вадзіцеляў.Тым часам моцнае ўздзеянне цыклона "Бенедыкт" адчуюць у аўторак у Маскве. Цыклон абрыне на расійскую сталіцу наймацнейшыя ападкі за апошнія 69 гадоў, выпадзе 40 працэнтаў месячнай нормы.Зімой, паводле папярэдніх прагнозаў, тэмпература чакаецца ў межах нормы, ёсць павышаная верагоднасць часовых адліг і рэзкіх пахаладанняў да –25°C.Паводле інфармацыі Белгідрамета, у мінулым годзе сярэдняя тэмпература зімой склала 3,8°С.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210221/AAN-nazvala-2021-god-vyrashalnym-dlya-planety-1046956730.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/1c/1046496100_124:0:2855:2048_1920x0_80_0_0_5579409f12c0a161d0dfef26ce862cfe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, аранжавы ўзровень небяспекі, надвор'е, прагноз надвор'я, мнс беларусі, вецер, снегапад
беларусь, аранжавы ўзровень небяспекі, надвор'е, прагноз надвор'я, мнс беларусі, вецер, снегапад
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на аўторак
17:32 29.11.2021 (абноўлена: 15:30 06.06.2022) У МНС заклікалі быць уважлівымі і асцярожнымі, асабліва – пажылых людзей і вадзіцеляў.
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на аўторак, 30 лістапада, паведамляе МНС Беларусі.
"Дрэннае надвор'е зменіцца на вельмі дрэннае", - папярэджвае МНС.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15-20 м/с, на дарогах галалёдзіца, па поўначы – моцны снег.
"Заўтра ў Беларусі будуць вельмі складаныя ўмовы надвор'я, прагназуюцца рэзкія перапады тэмпературы паветра. Найбольш моцныя ападкі будуць па поўначы рэспублікі, але рэкордаў чакаць не трэба", - паведамілі Sputnik у панядзелак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Спецыялісты адзначылі, што чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу, а па паўночным захадзе - з мокрым снегам. Моцны заходні вецер парывамі да 15-20 м/с абяцаюць і ў сталіцы, сіноптыкі папярэджваюць і пра галалёдзіцу.
У МНС заклікалі быць уважлівымі і асцярожнымі, асабліва - пажылых людзей і вадзіцеляў.
"З добрых навін – у сераду на небе можа з'явіцца сонца", - суцешылі ў МНС.
Тым часам моцнае ўздзеянне цыклона "Бенедыкт" адчуюць у аўторак у Маскве. Цыклон абрыне на расійскую сталіцу наймацнейшыя ападкі за апошнія 69 гадоў, выпадзе 40 працэнтаў месячнай нормы.
Зімой, паводле папярэдніх прагнозаў, тэмпература чакаецца ў межах нормы, ёсць павышаная верагоднасць часовых адліг і рэзкіх пахаладанняў да –25°C.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, у мінулым годзе сярэдняя тэмпература зімой склала 3,8°С.
Паваленыя дрэвы, разбураныя дахі:
наступствы моцнага ветру ў Беларусі
Парахавая бочка: навукоўцы
папярэдзілі пра катастрофу на Зямлі