Відэа

Божае благаславенне: каталікі ў Беларусі сустрэлі Раство – відэа

Падпісацца
У ноч на 25 снежня ў каталіцкіх храмах Беларусі адбыліся святочныя богаслужэнні ў гонар светлага свята Раства Хрыстова. Кадры святочнай каляднай імшы ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі глядзіце на відэа.
Адна з галоўных начэй у годзе для католікаў ва ўсім свеце – з 24 на 25 снежня святочныя службы, прысвечаныя Нараджэнню Хрыстову, прайшлі ў больш як 340 касцёлах і парафіях у Беларусі.
Калядную імшу ў галоўным каталіцкім храме Мінска – у Архікафедральным касцёле Прасвятой Дзевы Марыі ўзначаліў іерарх каталіцкай царквы ў Беларусі, Архібіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі.
"Раство – добрая нагода для чалавека звярнуцца да акіяна бязмежнай любві і міласэрнасці Бога. Таму мы павінны аднавіць выратавальны дыялог з Ісусам, які прывядзе да духоўнага адраджэння чалавека і грамадства", - сказаў мітрапаліт Станеўскі ў сваім урачыстым звароце да вернікаў.
У сваім калядным пасланні кіраўнік беларускіх каталікоў заклікаў вернікаў да ўзаемнай любві і павагі.
Таксама на Sputnik:
Запаведзь любві да бліжняга: беларускія каталікі сустрэлі Раство Хрыстова
Лукашэнка павіншаваў беларускіх каталікоў з Раством Хрыстовым
Ціхая ноч: як у Мінску сустракалі каталіцкія Каляды – фота
Каталікі адзначаюць Куццю – пярэдадне Раства Хрыстова
"Божае вогнішча", або Святкуем смачна на вігілійную вячэру
Стужка навiн
0