На Новы год зноў слата? Сіноптыкі распавялі, калі скончацца маразы

© Pixabay / suesnyder722Зіма, архіўнае фота
Зіма, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 26.12.2021
Падпісацца
У пачатку тыдня снег у Беларусі амаль спыніцца, а маразы, наадварот, адужэюць, і пакуль затрымаюцца, месцамі тэмпература паветра апусціцца да мінус 18 градусаў, аднак да навагодняй ночы надвор'е істотна зменіцца.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. У нядзелю, 26 снежня, надвор'е ў Беларусі фарміруюць няўстойлівыя паветраныя масы арктычнага паходжання, марознае надвор'е па краіне захоўваецца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У нядзелю ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы краіны – снег, слабая завіруха, папярэдзілі сіноптыкі. Вадзіцелям трэба быць уважлівымі – на асобных участках дарог галалёдзіца, расказалі ў Белгідрамеце.
Вецер сёння заходні парывісты, месцамі, у асноўным па паўночнай палове краіны, моцны парывісты, днём у нядзелю тэмпература будзе –2… –8°С.
З-за моцнага ветру на 26 снежня сіноптыкі аб'явілі па паўночным усходзе краіны аранжавы ўзровень небяспекі.

Надвор'е на пачатку тыдня ў Беларусі

У панядзелак 27 снежня надвор'е ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, метэаадчувальным людзям трэба быць уважлівымі да свайго самаадчування. Пры гэтым на надвор'е па паўночным усходзе будуць уплываць няўстойлівыя паветраныя масы, расказалі сіноптыкі.
У панядзелак у Беларусі таксама пахмурна з праясненнямі. У асноўным без істотных ападкаў, толькі месцамі на паўночным усходзе Беларусі магчымы невялікі кароткачасовы снег.
У асобных раёнах сіноптыкі абяцаюць слабы туман, шэрань, на дарогах – галалёдзіцу. Вецер будзе заходняга напрамку, днём з пераходам на паўднёва-ўсходні ўмераны.
У ноч на панядзелак па-ранейшаму марозна –7.. –14°С, пры праясненнях –15... –18°С, днём –4... –9°С, месцамі да –12°С.

Надвор'е на Новы год

Паводле папярэдніх прагнозаў, умовы надвор'я ў Беларусі зменяцца бліжэй да 30-31 снежня. Напярэдадні Новага года маразы адыдуць і будзе традыцыйнае для Беларусі "каля нуля".
У доўгатэрміновым прагнозе на сайце Белгідрамета на 30 і 31 снежня ў Мінску прагназуецца малавоблачнае надвор'е з кароткачасовымі ападкамі – мокрым снегам і дажджом. Уначы да 4 градусаў марозу, днём 31 снежня ад –1 да +1 градуса.
Гараць дровы ў печцы - Sputnik Беларусь, 1920, 12.12.2021
Пень-калода, чы заўтра будзе пагода? Або ці спраўджваюцца народныя прыкметы
Чытайце таксама:
Беларусь да 2030 года скароціць выкіды парніковых газаў на 35%
Парахавая бочка: навукоўцы папярэдзілі пра катастрофу на Зямлі
Беларусь прапануе Расіі паскорыць працу ў галіне клімату
Кіраўнік Мінпрыроды расказаў пра прычыны "калапсу тэмпературы" паветра
ААН назвала 2021 год вырашальным для планеты
Стужка навiн
0