https://bel.sputnik.by/20211228/pryshcheplena-palova-belarus-mnzdaroya-raskazala-ab-khodze-vaktsynatsy-ad-covid-19-1059069982.html
Прышчэплена палова Беларусі: Мінздароўя расказала аб ходзе вакцынацыі ад COVID-19
Прышчэплена палова Беларусі: Мінздароўя расказала аб ходзе вакцынацыі ад COVID-19
Sputnik Беларусь
Тэмпы вакцынацыі супраць COVID-19 у Беларусі ў снежні выраслі ў два разы – такі прырост Міністэрства аховы здароўя зафіксавала на фоне лістапада. 28.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-28T10:22+0300
2021-12-28T10:22+0300
2022-01-05T10:12+0300
беларусь
міністэрства аховы здароўя
вакцынацыя
каронавірус
covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/12/1047920630_0:0:1484:835_1920x0_80_0_0_fc929f13533afbe28659211445239aa6.jpg
МІНСК, 28 сне – Sputnik. У Беларусі ад каронавіруса прышчэплена больш за 4,669 мільёна чалавек – менавіта столькі атрымалі першую дозу вакцыны, пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.Поўны курс вакцынацыі з дзвюх прышчэпак (або аднакампанентным прэпаратам) прайшлі звыш 3,564 мільёна беларусаў.Як раней заяўляў намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка, у рэспубліцы ў параўнанні з лістападам тэмпы вакцынацыі выраслі ў два разы.Міністр аховы здароўя Дзмітры Піневіч не раз гаварыў аб тым, што ў планах прывіць палову насельніцтва краіны да канца года. На дадзены момант у Беларусі для вакцынацыі даступны чатыры прэпараты: тры расійскія – "Спутник V", "Спутник Лайт" і "КовиВак", адзін кітайскі – Vero Cell ("Сінафарм").Апошнім днямі дазволілі вакцынаваць і падлеткаў – ад 12 да 17 гадоў. Па словах Тарасенкі, узроставую планку могуць пашырыць: аб вакцынацыі дзяцей малодшага ўзросту таксама можна будзе казаць.Каронавірус у БеларусіМіністэрства аховы здароўя ў снежні некалькі разоў заяўляла, што эпідсітуацыя ў рэспубліцы паляпшаецца настолькі, што дае магчымасць выводзіць ложкавы фонд з рэжыму інфекцыйнага стацыянара. Так, 27 снежня ведамства паведаміла аб сур'ёзным зніжэнні сутачнай колькасці хворых на каронавірус – зарэгістраваны толькі 642 пацыенты.Гэта ўжо другі выпадак рэкорднага зніжэння захворвання ў разгар чацвёртай хвалі пандэміі – 14 снежня Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб 778 хворых.Афіцыйная эпідзводка за 27 снежня пабіла і гэты рэкорд. Менш рэгістравалі толькі 17 жніўня – 597 хворых.Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі выяўлена 694 226 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, памерлі 5512 чалавек.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211227/mfy-memy--zharty-krank-belvtunfarma-shchyra-pra-belaruskuyu-vaktsynu-1059049239.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/12/1047920630_140:0:1460:990_1920x0_80_0_0_471d3b8371a023cce80b255fe4266ced.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, міністэрства аховы здароўя, вакцынацыя, каронавірус, covid-19
беларусь, міністэрства аховы здароўя, вакцынацыя, каронавірус, covid-19
Прышчэплена палова Беларусі: Мінздароўя расказала аб ходзе вакцынацыі ад COVID-19
10:22 28.12.2021 (абноўлена: 10:12 05.01.2022) Тэмпы вакцынацыі супраць COVID-19 у Беларусі ў снежні выраслі ў два разы – такі прырост Міністэрства аховы здароўя зафіксавала на фоне лістапада.
МІНСК, 28 сне – Sputnik. У Беларусі ад каронавіруса прышчэплена больш за 4,669 мільёна чалавек – менавіта столькі атрымалі першую дозу вакцыны, пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Поўны курс вакцынацыі з дзвюх прышчэпак (або аднакампанентным прэпаратам) прайшлі звыш 3,564 мільёна беларусаў.
Як раней заяўляў намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка, у рэспубліцы ў параўнанні з лістападам тэмпы вакцынацыі выраслі ў два разы.
Міністр аховы здароўя Дзмітры Піневіч не раз гаварыў аб тым, што ў планах прывіць палову насельніцтва краіны да канца года. На дадзены момант у Беларусі для вакцынацыі даступны чатыры прэпараты: тры расійскія – "Спутник V", "Спутник Лайт" і "КовиВак", адзін кітайскі – Vero Cell ("Сінафарм").
Апошнім днямі дазволілі вакцынаваць і падлеткаў – ад 12 да 17 гадоў. Па словах Тарасенкі, узроставую планку могуць пашырыць: аб вакцынацыі дзяцей малодшага ўзросту таксама можна будзе казаць.
Міністэрства аховы здароўя ў снежні некалькі разоў заяўляла, што эпідсітуацыя ў рэспубліцы паляпшаецца настолькі, што дае магчымасць выводзіць ложкавы фонд з рэжыму інфекцыйнага стацыянара. Так, 27 снежня ведамства паведаміла аб сур'ёзным зніжэнні сутачнай колькасці хворых на каронавірус – зарэгістраваны толькі 642 пацыенты.
Гэта ўжо другі выпадак рэкорднага зніжэння захворвання ў разгар чацвёртай хвалі пандэміі – 14 снежня Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб 778 хворых.
Афіцыйная эпідзводка за 27 снежня пабіла і гэты рэкорд. Менш рэгістравалі толькі 17 жніўня – 597 хворых.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі выяўлена 694 226 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, памерлі 5512 чалавек.
У Беларусі
пачалі прышчэпліваць дзяцей ад каронавіруса
СААЗ прызнае "Спутник V" на працягу некалькіх месяцаў