https://bel.sputnik.by/20220115/pragnoz-nadvorya-na-nyadzelyu-astsyarozhna-aranzhavy-zroven-nebyaspek-1059520609.html
Прагноз надвор'я на нядзелю: асцярожна, аранжавы ўзровень небяспекі
Прагноз надвор'я на нядзелю: асцярожна, аранжавы ўзровень небяспекі
Sputnik Беларусь
Некалькі дзён запар у Беларусі ўстанавіліся суровыя ўмовы надвор'я: моцныя парывы ветру, разгул стыхіі, а зараз яшчэ і галалёд. 15.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-15T16:17+0300
2022-01-15T16:17+0300
2022-01-15T16:17+0300
надвор'е
прагноз надвор'я
беларусь
мінск
галалёдзіца
аранжавы ўзровень небяспекі
вецер
мароз
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1b/1057502183_709:306:3072:1635_1920x0_80_0_0_0401c61cb2968880d17fc74166da2c92.jpg
МІНСК, 15 сту – Sputnik. На бліжэйшую нядзелю, 16 студзеня, сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі – з-за галалёду, пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.Вецер супакоіцца, але прагназуюцца ападкі. Уначы па ўсходзе невялікі кароткачасовы снег, а днём пераважна па паўночным захадзе снег і мокры снег, чакаецца галалёд. Сіноптыкі заклікалі вадзіцеляў быць уважлівымі на дарогах: магчымы снежныя заносы.Вецер, паводле прагнозаў сіноптыкаў, будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, месцамі да 15-18 м/с. 14-15 студзеня парывы ветру і зусім дасягалі 32 метраў за секунду, а наступствы непагадзі ліквідуюць да гэтага часу па ўсёй краіне.Уначы слупок тэрмометра апусціцца да –3...–9 градусаў, у паўночнай частцы краіны будзе яшчэ халадней - каля 10-15 градусаў марозу (часам і да –20°C).Днём таксама будзе марозна: у сярэднім па краіне ад 3 да 9 градусаў ніжэй за нуль.Наступствы непагадзіУ мінулую пятніцу з-за моцнага ветру, які разбушаваўся ў Беларусі, сіноптыкі аб'явілі максімальны ўзровень небяспекі. Стыхія ламала дрэвы, пераварочвала рэкламныя канструкцыі, пашкодзіла дахі і збівала з ног людзей. Некалькі чалавек патрапілі ў бальніцу.З-за непагадзі ў Беларусі з пятніцы на суботу пацярпелі 458 населеных пунктаў. Работы па ліквідацыі наступстваў непагадзі яшчэ вядуцца.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220115/nastupstvy-nepagadz-pavalenyya-lk-razburanyya-damy--patsyarpeshyya-1059518357.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1b/1057502183_785:166:3072:1881_1920x0_80_0_0_95fd4ab422f2faa298fb2b59fd6b11b1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прагноз надвор'я, беларусь, мінск, галалёдзіца, аранжавы ўзровень небяспекі, вецер, мароз
надвор'е, прагноз надвор'я, беларусь, мінск, галалёдзіца, аранжавы ўзровень небяспекі, вецер, мароз
Прагноз надвор'я на нядзелю: асцярожна, аранжавы ўзровень небяспекі
Некалькі дзён запар у Беларусі ўстанавіліся суровыя ўмовы надвор'я: моцныя парывы ветру, разгул стыхіі, а зараз яшчэ і галалёд.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. На бліжэйшую нядзелю, 16 студзеня, сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі – з-за галалёду, пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"16 студзеня ноччу надвор'е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём атмасферны фронт, які перамесціцца з Балтыкі", - гаворыцца ў паведамленні.
Вецер супакоіцца, але прагназуюцца ападкі. Уначы па ўсходзе невялікі кароткачасовы снег, а днём пераважна па паўночным захадзе снег і мокры снег, чакаецца галалёд. Сіноптыкі заклікалі вадзіцеляў быць уважлівымі на дарогах: магчымы снежныя заносы.
Вецер, паводле прагнозаў сіноптыкаў, будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, месцамі да 15-18 м/с. 14-15 студзеня парывы ветру і зусім дасягалі 32 метраў за секунду, а наступствы непагадзі ліквідуюць да гэтага часу па ўсёй краіне.
Уначы слупок тэрмометра апусціцца да –3...–9 градусаў, у паўночнай частцы краіны будзе яшчэ халадней - каля 10-15 градусаў марозу (часам і да –20°C).
Днём таксама будзе марозна: у сярэднім па краіне ад 3 да 9 градусаў ніжэй за нуль.
У мінулую пятніцу з-за моцнага ветру, які разбушаваўся ў Беларусі, сіноптыкі аб'явілі максімальны ўзровень небяспекі. Стыхія ламала дрэвы, пераварочвала рэкламныя канструкцыі, пашкодзіла дахі і збівала з ног людзей. Некалькі чалавек патрапілі ў бальніцу.
З-за непагадзі ў Беларусі з пятніцы на суботу пацярпелі 458 населеных пунктаў. Работы па ліквідацыі наступстваў непагадзі яшчэ вядуцца.
Ураганны вецер у Мінску: паламаныя дрэвы і разбітыя вітрыны – фотафакт
Наступствы стыхіі: як
Мінск пацярпеў ад "урагану" – відэа