Беларусь абмежавала вываз яблыкаў, цыбулі і капусты, на чарзе - бульба і морква

© Sputnik / Валерия БерекчиянАгародніна на кірмашы
Агародніна на кірмашы - Sputnik Беларусь, 1920, 05.02.2022
Падпісацца
Для таго, каб аформіць экспарт, трэба будзе атрымаць адпаведную ліцэнзію, за выдачу якой адказвае МАРГ.
МІНСК, 5 лют – Sputnik. Вываз яблыкаў, цыбулі і белакачаннай капусты часова забаронены, пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна, паведамілі Sputnik у прэс-службе Савета міністраў.
Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Саўміна ад 4 лютага за нумарам 70. У дакуменце гаворыцца, што вываз з краіны вышэйзгаданай гародніны цяпер падлягае ліцэнзаванню.
За выдачу ліцэнзій адказвае МАРГ па ўзгадненні з Мінскім гарвыканкамам і аблвыканкамамі.
"Разавыя ліцэнзіі выдаюцца ў парадку, аналагічным устаноўленаму Правіламі выдачы ліцэнзій і дазволаў на экспарт і (або) імпарт тавараў, прадугледжанымі дадаткам да Пратакола аб мерах нетарыфнага рэгулявання ў адносінах да трэціх краін", - гаворыцца ў пастанове.

У суседзяў растуць цэны

"Мы бяром пад кантроль прадукты раслінаводства беларускага паходжання. Справа ў тым, што ў краінах-суседках моцна растуць цэны на плодаагароднінную прадукцыю, капусту, моркву, яблыкі, і з той мэтай, каб не было бескантрольнага вывазу, мы ўводзім ліцэнзаванне экспартных паставак на гэтыя віды прадукцыі", - пракаменціраваў для Sputnik новую пастанову міністр антыманапольнага развіцця і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў.
Ён адзначыў, што гэтае рашэнне было прынята з мэтай забяспечыць унутраны рынак Беларусі. Ліцэнзіі ж, паводле яго слоў, будуць выдавацца толькі ў выпадку з'яўлення лішкаў прадукцыі. Для гэтага прадугледжана адпаведная працэдура.
"Суб'екту гаспадарання трэба будзе звярнуцца ў аблвыканкам, які і разгледзіць суадносіны запасаў і неабходнасці для забеспячэння ўнутранага рынку, у тым ліку Мінсельгасхарч будзе разглядаць у цэлым па краіне", - сказаў Багданаў.
Затым, як удакладніў міністр, будзе выдавацца дазвол, з якім экспарцёр звернецца ў МАРГ і фітасанітарныя службы для атрымання неабходнага дакумента.

Праца на нацыянальныя інтарэсы

"Грамадзянская пазіцыя павінна быць сфарміравана на тым, каб забяспечыць унутраны рынак, і потым ужо думаць аб экспарце", - падкрэсліў Багданаў.
Абмежаванне распаўсюджваецца на ўсе краіны, незалежна ад саюза, таму і задача пастановы накіравана на тое, каб захаваць прадукцыю на ўнутраным рынку, адзначыў міністр.
"У гэтым міжсезонні сфарміраваны стабілізацыйныя фонды пад поўныя патрэбнасці нашай краіны, але разам з тым суб'екты гаспадарання імкнуцца ў такой добрай кан'юнктуры зарабіць лішнія грошы, але мы працуем на нацыянальныя інтарэсы, простага пакупніка, мы ходзім у краму і хочам купляць прадукцыю на нармальнай цане", - адзначыў Багданаў.

Калі ўступіць у сілу абмежаванне?

Абмежаванне на вываз яблыкаў, цыбулі і капусты набывае сілу 7 лютага, тэрмін яго дзеяння пакуль абмежаваны трыма месяцамі, аднак падоўжыць яго можна да паўгода.
Дакумент не распаўсюджваецца на тавары, якія ўвозяцца ў краіны-члены ЕАЭС у якасці гуманітарнай дапамогі, што адпраўляецца па рашэнню ўрада Беларусі. Не распаўсюджваецца пастанова таксама і на транзітныя перавозкі тавараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Агародніна ў краме - Sputnik Беларусь, 1920, 02.02.2022
"Залаты боршч": як выраслі цэны на беларускую агародніну за год
Чытайце таксама:
У Беларусі будуць стрымліваць цэны на імпартную гародніну і садавіну
ДМК распавёў пра амаль 30 спроб парушыць харчовае эмбарга з пачатку
Чаму ў Беларусі даражэюць прадукты, растлумачылі ў МАРГгода
Зялёнае святло расійскаму імпарту: што будзе на прылаўках з-за харчэмбарга
Дзяржава будзе кантраляваць цэны на "сацыяльныя" тавары яшчэ тры месяцы
Стужка навiн
0