https://bel.sputnik.by/20220211/novy-most-na-nyamze-adkryl-dlya-rukhu-1060269005.html
Новы мост на Нямізе адкрылі для руху
Новы мост на Нямізе адкрылі для руху
Sputnik Беларусь
Рух па мосце аднавіўся, як і планавалі сталічныя ўлады, у 23:00 чацвярга. 11.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-11T08:57+0300
2022-02-11T08:57+0300
2022-02-11T08:59+0300
мост
няміга
здарэнні
мінск
дарожны рух
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0a/1060267206_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_6f783c72de2e0ecc63ab1acb5e698943.jpg
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Новы мост адкрылі для руху пешаходаў і транспарту на вуліцы Няміга ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Раней у прэс-службе "Мінсктранса" расказалі, што нанава адбудаваны пуцеправод павінен запрацаваць вечарам у чацвер 10 лютага.Рух па мосце аднавіўся, як і планавалі сталічныя ўлады, у 23:00 чацвярга – увечары па ім праехалі першыя машыны і прайшлі пешаходы.Пры гэтым рабочыя яшчэ "наводзяць марафет" – падфарбоўваюць металічныя канструкцыі, аднак гэта не ўплывае на дарожны рух.Варта адзначыць, што будаўнікі ўклаліся ў адведзены для ўзвядзення пуцеправода тэрмін – на ўсе работы, якія вяліся кругласутачна, у ААТ "Мостабуд" пайшоў месяц.Мост, які рухнуўУ ноч на суботу, 8 студзеня, адбылося абрушванне пешаходнай часткі пуцеправода на Нямізе. На шчасце, ніхто не пацярпеў.Як паведамлялі ўлады, мост у цэнтры сталіцы абследаваўся кожны год, у сакавіку 2021-га ён прайшоў такую праверку, было дадзена заключэнне аб далейшай эксплуатацыі.Крыху пазней спецыялісты назвалі прычыну надзвычайнага здарэння – "стомленасць канструкцыі ў сувязі з работай метро і павышанай нагрузкай з-за скачкоў тэмператур". Па факце абрушэння моста следчымі распачаты дзве крымінальныя справы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220209/nchoga-zvyshnaturalnaga-yak-za-mesyats-pabudaval-most-na-nyamze-1060205396.html
няміга
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0a/1060267206_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_2a46a1df35e8cce06ff54287ab0b13d1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мост, няміга, здарэнні, мінск, дарожны рух
мост, няміга, здарэнні, мінск, дарожны рух
Новы мост на Нямізе адкрылі для руху
08:57 11.02.2022 (абноўлена: 08:59 11.02.2022) Рух па мосце аднавіўся, як і планавалі сталічныя ўлады, у 23:00 чацвярга.
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Новы мост адкрылі для руху пешаходаў і транспарту на вуліцы Няміга ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Раней у прэс-службе "Мінсктранса" расказалі, што нанава адбудаваны пуцеправод павінен запрацаваць вечарам у чацвер 10 лютага.
Рух па мосце аднавіўся, як і планавалі сталічныя ўлады, у 23:00 чацвярга – увечары па ім праехалі першыя машыны і прайшлі пешаходы.
Пры гэтым рабочыя яшчэ "наводзяць марафет" – падфарбоўваюць металічныя канструкцыі, аднак гэта не ўплывае на дарожны рух.
Варта адзначыць, што будаўнікі ўклаліся ў адведзены для ўзвядзення пуцеправода тэрмін – на ўсе работы, якія вяліся кругласутачна, у ААТ "Мостабуд" пайшоў месяц.
У ноч на суботу, 8 студзеня, адбылося абрушванне пешаходнай часткі пуцеправода на Нямізе. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Як паведамлялі ўлады, мост у цэнтры сталіцы абследаваўся кожны год, у сакавіку 2021-га ён прайшоў такую праверку, было дадзена заключэнне аб далейшай эксплуатацыі.
Крыху пазней спецыялісты назвалі прычыну надзвычайнага здарэння – "стомленасць канструкцыі ў сувязі з работай метро і павышанай нагрузкай з-за скачкоў тэмператур". Па факце абрушэння моста следчымі распачаты дзве крымінальныя справы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Архітэктар расказаў,
што прывяло да разбурэння часткі моста на Нямізе