Вясёлае рэха масленічнага тыдня: як праводзілі зіму ў Строчыцах (фота)

Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе провады зімы.

У нядзелю наведвальнікі музея ў Строчыцах змаглі па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу самага вясёлага народнага свята.

Цікавая і насычаная праграма дазволіла прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня.

Якая жа Месленіца без бліноў і пірагоў, што сімвалізуюць Сонца.

У Строчыцах можна было набыць і традыцыйны веснавы хэнд-мэйд.

Традыцыйныя масленічныя гулянні не абыходзяцца без народнай забаўкі са святочным слупам, ды і ахвотнікі палазіць за прызамі заўсёды знойдуцца.

Некаторыя паспрабавалі сябе ў розных гульнях і забавах. Народны спосаб пачысціць аўру.


Святочную атмасферу гулянням надавалі беларускія спевы.

Народны абрад "Пахаванне дзеда". Уваход выключна для дарослых.

Масленіца - вясёлая пара, якая так і заклікае ў карагод ці проста патанцаваць.

Некаторыя ноткі сучаснасці дабавіла ў свята фаер-шоу.

Кульмінацыяй Масленіцы стала ўрачыстае спальванне пудзіла зімы – "Марэны".

Вясна ўжо на падыходзе.

Бывай, зіма! Цукровая вата як святочны напамін аб зіме, якая пакрысе знікае.