https://bel.sputnik.by/20221003/galochanka-belarus--rasya-vyrashyl-pytanne-z-padatkovym-maneram-1067523336.html
Галоўчанка: Беларусь і Расія вырашылі пытанне з падатковым манеўрам
Галоўчанка: Беларусь і Расія вырашылі пытанне з падатковым манеўрам
Sputnik Беларусь
Рэформа спагнання падаткаў у Расіі ў сферы здабычы карысных выкапняў павінна была выраўнаваць цану на "чорнае золата" для рэспублікі з агульнасусветнай. 03.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-03T17:53+0300
2022-10-03T17:53+0300
2022-10-03T18:10+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
раман галоўчанка
міхаіл мішусцін
падаткі
эканоміка
беларусь
расія
нафта
цэны і кошты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/01/1046284815_0:0:2690:1514_1920x0_80_0_0_b49dbc8eeb476a2956c5f7c5f5effbfc.jpg
МІНСК, 3 кас – Sputnik. У дагаворы Беларусі і Расіі аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках закладзена рашэнне па падатковым манеўры, заявіў прэмъер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка пасля сустрэчы са сваім расійскім калегам Міхаілам Мішусціным.Паводле яго слоў, з расійскім бокам удалося знайсці рашэнне па прымяненні зваротнага акцызу. Гэтае пытанне шмат гадоў абмяркоўвалася, бо закранае пытанне кошту нафты для Беларусі.Галоўчанка звярнуў увагу, што праз сістэму кантролю спагнання ПДВ патокі стануць празрыстыя. Нядобрасумленным суб’ектам гаспадарання, якія спрабавалі скарыстацца прабеламі ў заканадаўстве дзвюх краін, стане больш складана адыходзіць ад падаткаабкладання.Пасля чаго дадаў, што дагавор аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках змяшчае "вырашэнне пытання для беларускага боку праславутага падатковага манеўру"."Расійскія калегі пайшлі насустрач і цяпер мы гэтую праблему, якая доўгі час уносіла пэўны негатыў у эканамічным парадку дня, таксама вырашылі", - падкрэсліў беларускі прэм’ер.Галоўчанка асабліва адзначыў, што дагавор ужо падпісаны і беларускі бок атрымаў усе паўнамоцтвы, а расійскім бокам пройдзены ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.Што такое падатковы манеўр?Расійскія ўлады вырашылі рэфармаваць падаткаабкладанне, звязанае са здабычай карысных выкапняў. Паступова ў краіне ідзе зніжэнне экспартнай пошліны на нафту, але пры гэтым расце ПЗКВ (падатак на здабычу карысных выкапняў - Sputnik). Гэта адбываецца кожнае 1 студзеня.Такім чынам, федэральны бюджэт павінен быў атрымаць больш даходаў за кошт павелічэння падаткаабкладаемай базы. Праўда, гэта наўпрост закранала інтарэсы Беларусі.Нашы краіны ўваходзяць у ЕАЭС, што мае на ўвазе адсутнасць экспартных пошлін пры перамяшчэнні тавараў. Атрымліваецца, што "чорнае золата" ішло ў рэспубліку з дысконтам у выглядзе адсутнасці пошліны.Напрыклад, у снежні 2020 года, экспартная пошліна на расійскую нафту сорту Urals складала $42 за тону. Беларусі яна абыходзілася прыкладна на $5,6 танней.Падатковы манеўр павінен быць завершаны ў Расіі да 2024 года. Пасля гэтага экспартная пошліна абнуліцца, а ПЗКВ вырасце, такім чынам, нафта будзе гандлявацца па сусветных цэнах.Сёння 3 кастрычніка Беларусь і Расія дамовіліся аб тым, што рэспубліка будзе атрымліваць зваротны акцыз. Падрабязнасці дагавора пакуль невядомыя, таму незразумела: гэта будуць тыя ж умовы, што і для расійскіх НПЗ, ці некалькі іншыя.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/01/1046284815_0:0:2690:2018_1920x0_80_0_0_5d73789a9872412ae3b8f22c9fc5391e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, раман галоўчанка, міхаіл мішусцін, падаткі, эканоміка, беларусь, расія, нафта, цэны і кошты
саюзная дзяржава, раман галоўчанка, міхаіл мішусцін, падаткі, эканоміка, беларусь, расія, нафта, цэны і кошты
Галоўчанка: Беларусь і Расія вырашылі пытанне з падатковым манеўрам
17:53 03.10.2022 (абноўлена: 18:10 03.10.2022) Рэформа спагнання падаткаў у Расіі ў сферы здабычы карысных выкапняў павінна была выраўнаваць цану на "чорнае золата" для рэспублікі з агульнасусветнай.
МІНСК, 3 кас – Sputnik. У дагаворы Беларусі і Расіі аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках закладзена рашэнне па падатковым манеўры, заявіў прэмъер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка пасля сустрэчы са сваім расійскім калегам Міхаілам Мішусціным.
Паводле яго слоў, з расійскім бокам удалося знайсці рашэнне па прымяненні зваротнага акцызу. Гэтае пытанне шмат гадоў абмяркоўвалася, бо закранае пытанне кошту нафты для Беларусі.
"Пагадненне, акрамя ўніфікацыі падыходаў па спагнанні ўскосных падаткаў, ПДВ, акцызаў, фактычна выраўноўвае ўмовы для беларускіх і расійскіх суб’ектаў гаспадарання. Яны будуць працаваць у адзіным прававым і падатковым полі", - адзначыў кіраўнік урада.
Галоўчанка звярнуў увагу, што праз сістэму кантролю спагнання ПДВ патокі стануць празрыстыя. Нядобрасумленным суб’ектам гаспадарання, якія спрабавалі скарыстацца прабеламі ў заканадаўстве дзвюх краін, стане больш складана адыходзіць ад падаткаабкладання.
Пасля чаго дадаў, што дагавор аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках змяшчае "вырашэнне пытання для беларускага боку праславутага падатковага манеўру".
"Расійскія калегі пайшлі насустрач і цяпер мы гэтую праблему, якая доўгі час уносіла пэўны негатыў у эканамічным парадку дня, таксама вырашылі", - падкрэсліў беларускі прэм’ер.
Галоўчанка асабліва адзначыў, што дагавор ужо падпісаны і беларускі бок атрымаў усе паўнамоцтвы, а расійскім бокам пройдзены ўсе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.
Што такое падатковы манеўр?
Расійскія ўлады вырашылі рэфармаваць падаткаабкладанне, звязанае са здабычай карысных выкапняў. Паступова ў краіне ідзе зніжэнне экспартнай пошліны на нафту, але пры гэтым расце ПЗКВ (падатак на здабычу карысных выкапняў - Sputnik). Гэта адбываецца кожнае 1 студзеня.
Такім чынам, федэральны бюджэт павінен быў атрымаць больш даходаў за кошт павелічэння падаткаабкладаемай базы. Праўда, гэта наўпрост закранала інтарэсы Беларусі.
Нашы краіны ўваходзяць у ЕАЭС, што мае на ўвазе адсутнасць экспартных пошлін пры перамяшчэнні тавараў. Атрымліваецца, што "чорнае золата" ішло ў рэспубліку з дысконтам у выглядзе адсутнасці пошліны.
Напрыклад, у снежні 2020 года, экспартная пошліна на расійскую нафту сорту Urals складала $42 за тону. Беларусі яна абыходзілася прыкладна на $5,6 танней.
Падатковы манеўр павінен быць завершаны ў Расіі да 2024 года. Пасля гэтага экспартная пошліна абнуліцца, а ПЗКВ вырасце, такім чынам, нафта будзе гандлявацца па сусветных цэнах.
Сёння 3 кастрычніка Беларусь і Расія дамовіліся аб тым, што рэспубліка будзе атрымліваць зваротны акцыз. Падрабязнасці дагавора пакуль невядомыя, таму незразумела: гэта будуць тыя ж умовы, што і для расійскіх НПЗ, ці некалькі іншыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Татальная эканамічная вайна: прэм’еры Беларусі і РФ аб адказе на санкцыі
Тавараабарот з Расіяй у 2022 годзе
складзе 45 млрд долараў – Галоўчанка