https://bel.sputnik.by/20221018/vystavu-dasyagnennya-navuk-daruchy-pravests-lukashenka-1068093831.html
Выставу дасягненняў навукі даручыў правесці Лукашэнка
Выставу дасягненняў навукі даручыў правесці Лукашэнка
Sputnik Беларусь
Экспазіцыю плануюць паказаць публіцы ў канцы лістапада ці пачатку снежня: такое даручэнне даў Лукашэнка кіраўніку Нацыянальнай акадэміі навук. 18.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-18T14:19+0300
2022-10-18T14:19+0300
2022-10-18T14:21+0300
аляксандр лукашэнка
нан беларусі
уладзімір гусакоў
выстава
навука і тэхналогіі
навука
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/12/1068087166_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_b3eddae463d420a8a2647cbe87ea52f9.jpg
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Выстава дасягненняў айчыннай навукі можа прайсці ў Беларусі ў канцы лістапада ці пачатку снежня. Такое даручэнне даў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі Уладзіміру Гусакову.Паводле слоў прэзідэнта, у Беларусі мала прапагандуюцца дасягненні айчыннай навукі. Лукашэнка мяркуе, што выставу можна правесці ў выставачным цэнтры "БелЭкспа" на праспекце Пераможцаў у Мінску.Падобныя выставы праходзілі ў Беларусі і раней. Напрыклад, у 2017-м, які быў аб’яўлены Годам навукі. У мінскім Палацы Рэспублікі праходзіў з’езд вучоных, і паралельна з ім адкрылі экспазіцыю.Напрыклад, быў паказаны падводны рабатызаваны комплекс, які можа шукаць патанулых. Сярод іншых экспанатаў былі: штучная скура, беспілотнікі сямейства "Бусел" і г.д.На сённяшняй сустрэчы з Гусаковым Лукашэнка якраз закрануў тэму беспілотнікаў для вайскоўцаў: "…Пра гэта будзем і ў пятніцу казаць, гэта нашы беспілотнікі. Як вы тут канкурыруеце з прыкладной навукай і з прадпрыемствамі, ствараючы новыя беспілотныя лятальныя апараты".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/12/1068087166_0:0:900:675_1920x0_80_0_0_b3ea40fa47d5cd45b38d915a2e3bf105.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, нан беларусі, уладзімір гусакоў, выстава, навука і тэхналогіі, навука, беларусь
аляксандр лукашэнка, нан беларусі, уладзімір гусакоў, выстава, навука і тэхналогіі, навука, беларусь
Выставу дасягненняў навукі даручыў правесці Лукашэнка
14:19 18.10.2022 (абноўлена: 14:21 18.10.2022) Экспазіцыю плануюць паказаць публіцы ў канцы лістапада ці пачатку снежня: такое даручэнне даў Лукашэнка кіраўніку Нацыянальнай акадэміі навук.
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Выстава дасягненняў айчыннай навукі можа прайсці ў Беларусі ў канцы лістапада ці пачатку снежня. Такое даручэнне даў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі Уладзіміру Гусакову.
"Мы гэта ўмеем рабіць. Вы не раз гэта арганізоўвалі. Падбяром добрую залу. Не толькі для таго, каб вы зрабілі справаздачу, далажылі аб поспехах, але і больш народу паказаць, што мы можам", - адзначыў Лукашэнка.
Паводле слоў прэзідэнта, у Беларусі мала прапагандуюцца дасягненні айчыннай навукі. Лукашэнка мяркуе, што выставу можна правесці ў выставачным цэнтры "БелЭкспа" на праспекце Пераможцаў у Мінску.
Падобныя выставы праходзілі ў Беларусі і раней. Напрыклад, у 2017-м, які быў аб’яўлены Годам навукі. У мінскім Палацы Рэспублікі праходзіў з’езд вучоных, і паралельна з ім адкрылі экспазіцыю.
Напрыклад, быў паказаны падводны рабатызаваны комплекс, які можа шукаць патанулых. Сярод іншых экспанатаў былі: штучная скура, беспілотнікі сямейства "Бусел" і г.д.
На сённяшняй сустрэчы з Гусаковым Лукашэнка якраз закрануў тэму беспілотнікаў для вайскоўцаў: "…Пра гэта будзем і ў пятніцу казаць, гэта нашы беспілотнікі. Як вы тут канкурыруеце з прыкладной навукай і з прадпрыемствамі, ствараючы новыя беспілотныя лятальныя апараты".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь