https://bel.sputnik.by/20230116/azaranka-peramagla--pershym-raundze-australian-open-2023-1071219098.html
Азаранка перамагла ў першым раундзе Australian Open-2023
Азаранка перамагла ў першым раундзе Australian Open-2023
Sputnik Беларусь
Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі атрымаюць па 2 мільёны долараў. 16.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-16T10:13+0300
2023-01-16T10:13+0300
2023-03-01T12:50+0300
australian open
вікторыя азаранка
тэніс
у свеце
спорт
аўстралія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/03/1070837738_0:0:3083:1734_1920x0_80_0_0_5725645d241432064ad60335e58d2cbb.jpg
МІНСК, 16 сту – Sputnik. Беларуская спартсменка Вікторыя Азаранка, якая займае 24-е месца ў міжнародным рэйтынгу WTA, стартавала з перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, паведамляе Sputnik.У першым раундзе жаночага адзіночнага разраду двухразовая чэмпіёнка Australian Open за дзве гадзіны адолела ў двух сэтах амерыканку Сафію Кенін (203) з лікам 6:4, 7:6 (7:3).У наступным крузе беларуска сустрэнецца з пераможцай пары Леалія Жанжан (Францыя, 109) – Надзія Падароска (Аргенціна, 192).Нагадаем, Азаранка выйгравала аўстралійскае першынство ў 2012 і 2013 гадах.Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (38) таксама ў дзвюх партыях абгуляла прадстаўніцу Чэхіі Брэнду Фрухвіртаву (136) з лікам 7:5, 6:2.У наступным раундзе ёй трэба будзе згуляць з трэцяй ракеткай свету амерыканкай Джэсікай Пегулай.Пятая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка правядзе свой матч у аўторак, яна згуляе супраць чэшскай тэнісісткі Тэрэзы Марцінцовай (73).Адзіны беларускі тэнісіст Ілля Івашка (72) першым з чатырох прадстаўнікоў краіны выйшаў на корт "Мельбурн-Парка". Аднак спартсмен прайграў у першым раундзе нідэрландскаму тэнісісту Боціку ван дэ Зандсхюлпу (34) з лікам 3:6, 6:3, 5:7, 3:6.Агульны прызавы фонд Australian Open-2023 перавышае 51 мільён долараў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць з яго па 2 мільёны долараў. Спаборніцтвы працягнуцца да 29 студзеня.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
аўстралія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/03/1070837738_101:0:2832:2048_1920x0_80_0_0_d4627e12a371ddceb125dfd5c1b91327.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
australian open, вікторыя азаранка, тэніс, у свеце, спорт, аўстралія, навіны
australian open, вікторыя азаранка, тэніс, у свеце, спорт, аўстралія, навіны
Азаранка перамагла ў першым раундзе Australian Open-2023
10:13 16.01.2023 (абноўлена: 12:50 01.03.2023) Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі атрымаюць па 2 мільёны долараў.
МІНСК, 16 сту – Sputnik. Беларуская спартсменка Вікторыя Азаранка, якая займае 24-е месца ў міжнародным рэйтынгу WTA, стартавала з перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, паведамляе Sputnik.
У першым раундзе жаночага адзіночнага разраду двухразовая чэмпіёнка Australian Open за дзве гадзіны адолела ў двух сэтах амерыканку Сафію Кенін (203) з лікам 6:4, 7:6 (7:3).
У наступным крузе беларуска сустрэнецца з пераможцай пары Леалія Жанжан (Францыя, 109) – Надзія Падароска (Аргенціна, 192).
Нагадаем, Азаранка выйгравала аўстралійскае першынство ў 2012 і 2013 гадах.
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (38) таксама ў дзвюх партыях абгуляла прадстаўніцу Чэхіі Брэнду Фрухвіртаву (136) з лікам 7:5, 6:2.
У наступным раундзе ёй трэба будзе згуляць з трэцяй ракеткай свету амерыканкай Джэсікай Пегулай.
Пятая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка правядзе свой матч у аўторак, яна згуляе супраць чэшскай тэнісісткі Тэрэзы Марцінцовай (73).
Адзіны беларускі тэнісіст Ілля Івашка (72) першым з чатырох прадстаўнікоў краіны выйшаў на корт "Мельбурн-Парка". Аднак спартсмен прайграў у першым раундзе нідэрландскаму тэнісісту Боціку ван дэ Зандсхюлпу (34) з лікам 3:6, 6:3, 5:7, 3:6.
Агульны прызавы фонд Australian Open-2023 перавышае 51 мільён долараў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць з яго па 2 мільёны долараў. Спаборніцтвы працягнуцца да 29 студзеня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Абноўлены рэйтынг WTA і ATP: на якіх пазіцыях беларусы