Залатыя ключы Юр’я-Ягор’я, або Карысныя першацветы ў аптэчцы і на кухні

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПрымула
Прымула - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, якімі расліннымі ключыкамі Юр’я выпускае лета, дзеліцца старажытнымі назіраннямі пра лекавыя ўласцівасці прымулы і дае кулінарныя парады традыцыйных пажыўных страў з ляснога першацвету.
У пачатку мая ў лясных гушчарах зацвітае залаціста-жоўтая прымула, першацвет высокі. У народзе ж кветка атрымала назву "ключыкі", бо контурам нагадвае звязку ключоў. Яе цвіценне прыпадае на даўняе земляробчае свята Юр’я, названае так у гонар святога, які быццам бы адмыкае залатымі ключамі зямлю і выпускае лета.
Дарэчы, дзень апекуна жывёлы і земляробства штогод адзначаюць 6 мая. У гэты час калісьці было прынята вербнай галінкай, асвечанай у царкве, выганяць кароў на першую сакавітую траву. Як кажуць:
"Май – жывёлу ў поле пхай!"
© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкРаней на Юр'ю было прынята вербнай галінкай выганяць кароў на пашу
Корова пережидает жару в заброшенном деревенском доме - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Раней на Юр'ю было прынята вербнай галінкай выганяць кароў на пашу
Пры гэтым, каб на ўвесь год ахаваць кароў ад хвароб ды воўчых зубоў, шапталі замовы і нават абкурвалі іх купальскімі зёлкамі, якія дзеля гэтага захоўвалі ад мінулага лета. У гэты дзень святкавалі і вадзілі карагоды на працягу некалькі гадзін, насілі на рунь каравай і нават качаліся па ніве (!), каб зямля радзіла і давала здароўе.
Спевы ж у гонар Юр’я-Ягор’я былі чуваць здалёк:

"А ўзяў ён ключы залатыя,
Адамкнуў зямельку сырусенькую,
Пусціў расу цяплюсенькую,
На Белую Русь і на ўвесь свет…
".

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКарагод на Юр'ю
Карагод на Юр'ю - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Карагод на Юр'ю

Чаму ключыкі квітнеюць у лесе?

Сярод іншых лясных траў залатыя ключыкі быццам бы ззяюць на сонейку. І хоць гэтую кветку можна ўбачыць па усёй тэрыторыі Беларусі – у полі, хмызняках, паабапал дарог і нават гарадскіх клумбах – усё ж часцей яна сустракаецца менавіта ў лесе. А чаму так – у народа ёсць цікавае тлумачэнне.
Так, згодна з паданнем, Юр’ева маці аднойчы пагнала ў лес пасвіцца цялё, прыхапіўшы з сабою звязку ключоў, якія неўзабаве там і згубіла, замкнуўшы такім чынам зямлю. Калі ж надышла вясна, ключы знайшліся ў выглядзе кветкі, якая сваім цвіценнем быццам бы апавяшчае, што адбылося адмыканне зямелькі.
Так гэта, ці не – аднак ключыкі патрэбны не толькі Юр’ю! У народзе згаданую зёлку выкарыстоўвалі ў якасці лекаў, ежы і нават прываротнага зелля. Цікава, што ў містычную моц расліны верылі не толькі нашы продкі, але і многія іншыя народы. Напрыклад, вядомы выпадак, калі аднойчы старажытнарымскага пісьменніка Апулея абвінавацілі ў тым, што ён быццам бы апаіў сваю жонку прываротным зеллем з першацвету і заваражыў яе. Дарэчы рымляне ведалі пра седатыўны характар прымулы.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКлючыкі лета адмыкаюць
Ключыкі лета адмыкаюць - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Ключыкі лета адмыкаюць
Мелі веды аб лекавых якасцях гэтай расліны і старажытныя грэкі, дзе яна лічылася кветкай дванаццаці багоў і была здольная, па іх меркаванні, ацаляць людзей нібыта ад усіх хвароб, на якія пакутуе чалавек.
Прываротнае зелле варыць не будзем! Затое лекавых і кулінарных рэцэптаў з першацвету – болей, чым дастаткова.

Карысныя першацветы

У ключыках лекавымі з’яўляюцца ўсе часткі расліны. Так, карэнне нарыхтоўваюць або да цвіцення ключыкаў, або ўвосень, калі высахне яе наземная частка. Лісце і кветкі збіраюць у пачатку цвіцення. А высушаную сыравіну захоўваюць у шкляным, добра закаркаваным посудзе, бо яна вельмі баіцца вільгаці.
Народная медыцына раіць выкарыстоўваць першацвет як цукрапаніжаючы, жарапаніжаючы, заспакойваючы, спазмалітычны, супрацьпухлінны, гаючы сродак, а таксама для павышэння апетыту. Ужываюць у выглядзе адвару, настояў, спіртавых настояў з каранёў і лісця, парашку з лісця. Адвар або настой выкарыстоўваюць пры прастудах, ліхаманцы, грыпе, бранхіяльнай астме, цукровым дыябеце. Таксама адварам каранёў і лісця палошчуць рот пры парадантозе і стаматыце. Гарбату з ключыкаў п’юць пры мігрэні і як заспакойваючы сродак (паводле кнігі Нікалайчука "Целительная сила растений").
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЗалатыя першацветы
Залатыя першацветы - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Залатыя першацветы

Кулінарым з прымулы

У кулінарыі лісце ключыкаў дадаюць у салаты, супы, атрымліваюць з іх сок і робяць гарбату. На жаль, у харчовых крамах Беларусі лісце першацвету не купіш, у адрозненні ад Англіі і Нідэрландаў, дзе расліну вырошчваюць як салатную. Але, каб не хадзіць па ключыкі ў лес, можна пасадзіць гэтую шматгадовую прыгожую расліну каля ўласнай сядзібы, і тады ўсе выгоды ад яе будуць пад рукой. Асаблівай знаходкай гэта будзе для гаспадыні, якая валодае сакрэтамі лекавай і кулінарнай рэцэптуры першацвету.

Адвар травы першацвету высокага

З чаго гатаваць:
2 ст. л. сухой здробненай сыравіны першацвету,
1,5 шк. вады,
1 ч. л. мёду.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяРастуць першацветы ў лесе ды на агародзе ў дбайных гаспадынь
Растуць першацветы ў лесе ды сустракаюцца на ўзгорках - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Растуць першацветы ў лесе ды на агародзе ў дбайных гаспадынь
Як гатаваць. 2 ст. л. сухой здробненай сыравіны першацвету заліваюць вадой, кіпяцяць 5 хв., потым настойваюць 30 хв. і фільтруюць.
П’юць па трэцяй частцы шклянкі, падсаладзіўшы мёдам пры дыябетычным парадантозе, гастрыце ці пнеўманіі.

Салата з ключыкаў з буракамі

З чаго гатаваць:
60 г лісця ключыкаў,
30 г варанага бурака,
15 г пер’я цыбулі,
10 г смятаны,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДля стравы спатрэбяцца буракі
Спачатку буракі трэба пачысціць - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Для стравы спатрэбяцца буракі
Як гатаваць. Памыць і нарэзаць лісце ключыкаў і пер’е цыбулі, нашаткаваць саломкай бурак, усё перамяшаць, пасаліць і заправіць смятанай.
Перад падачай ахаладзіць у халадзільніку.

Салата з першацвету са шчаўем

З чаго гатаваць:
120 г лісця першацвету,
20 г пер’я цыбулі,
10 г шчаўя,
20 г алею (смятаны),
1 яйка,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМаладое шчаўе
Маладое шчаўё - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Маладое шчаўе
Як гатаваць. Памыць і нарэзаць лісце першацвету, пер’е цыбулі, лісце шчаўя. Усё перамяшаць са скрышаным яйкам, пасаліць, заправіць алеем (смятанай).

Поліўка з ключыкамі

З чаго гатаваць:
300-500 мл мяснога булёну,
40 г бульбы,
20 г морквы,
20 г рэпчатай цыбулі,
5 г пятрушкі,
70 г лісця ключыкаў,
10 г вяршковага масла,
1 ст. л. проса,
молаты духмяны перац (па патрэбе)
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДля поліўкі з ключыкамі спатрэбіцца мясны булён
Булён з рабрынкамі для мачанкі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Для поліўкі з ключыкамі спатрэбіцца мясны булён
Як гатаваць. Закіпяціць мясны булён, дадаць у яго дробна пакрышаную бульбу, моркву, цыбулю, проса і варыць амаль да гатовасці. У канцы варкі дадаць дробна нашаткаваную зеляніну пятрушкі, лісце ключыкаў і вяршковае масла. Пасаліць, прыправіць перцам і варыць яшчэ 5-7 хв.
Падаваць гарачым.

Катлеты з морквай і першацветам

З чаго гатаваць:
200 г мяснога фаршу,
70 г лісця першацвету,
80 г морквы,
15-20 г рэпчатай цыбулі,
20 г паніровачных сухароў,
2 яйкі,
алей (па патрэбе),
спецыі (па патрэбе)
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКатлеты з першацветам – вясковы далікатэс!
Катлеты з таматамі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Катлеты з першацветам – вясковы далікатэс!
Як гатаваць. Патушыць лісце першацвету з натаркаванай морквай і нашаткаванай цыбуляй да стану пюрэ. Дадаць фарш, яйкі, соль і спецыі да мяса. Вымесіць, зляпіць катлеты і падсмажыць іх на алеі.

Яечня з ключыкамі

З чаго гатаваць:
100 г лісця ключыкаў,
2 яйкі,
50 г вяршкоў,
10-15 г вяршковага масла,
спецыі (па патрэбе),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГурманам спадабаецца: да ключыкаў у яечню можна дадаць і веснавыя грыбы
Яечня з грыбамі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Гурманам спадабаецца: да ключыкаў у яечню можна дадаць і веснавыя грыбы
Як гатаваць. Маладое лісце ключыкаў пашаткаваць і тушыць пад крышкай на вяршковым масле да гатовасці. Узбіць яйкі, дадаць у іх вяршкі, соль і спецыі і перамяшаць усё з тушаным лісцем ключыкаў. Заліць усё ў форму і запячы ў печы (духоўцы).

Заправа з першацвету

З чаго гатаваць:
лісце першацвету (па патрэбе),
лісце пятрушкі (па патрэбе).
Як гатаваць. Зрабіць парашок з сухога лісця першацвету і пятрушкі, перамяшаць і выкарыстоўваць для прыгатавання супоў, полівак, баршчоў, запяканак, соусаў і для падліў.
Будзьце здаровыя і смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКлючыкі ад лета
Ключыкі ад лета - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Ключыкі ад лета
Чытайце таксама:
Абед для Хатніка, або Бульбяныя стравы на вясковым стале
"Калі рыбна, дык і юшна!", або Рыбны дзень каля хатняй печы
Сустракаем Абертас, або Цялячыя пяшчоты на сакавіцкай кухні
Стужка навiн
0