Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Фотафакт: Дзень Перамогі ў Мінску завяршыўся салютам

Падпісацца
Назіраць яго можна было ў шасці кропках беларускай сталіцы. Яркія кадры глядзіце на Sputnik Беларусь.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Дзень Перамогі ў Мінску завяршыўся салютам, перадае карэспандэнт Sputnik.
Сёння ўвесь дзень у Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзілі святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі.
Па традыцыі пачаліся яны раніцай шэсцямі з партрэтамі родных, якія ваявалі, і працягнуліся народнымі гуляннямі пад ваенныя песні.
У Віцебску адбылося ўскладанне кветак да манумента "Тры штыкі", затым святочныя мерапрыемствы разгарнуліся па ўсім абласным цэнтры, асноўныя праходзілі каля канцэртнай залы "Віцебск".
У Гомелі на святочным шэсці па цэнтральных вуліцах горада прайшлі 20 тысяч чалавек. На плошчы Леніна ўпершыню ў Гомелі адбыўся маштабны святочны парад з удзелам пагранічнікаў, спецназа, ратавальнікаў, міліцыянераў, курсантаў і кадэтаў. Затым па цэнтральнай плошчы Гомеля праехала найноўшая спецтэхніка пагранвойск Беларусі і рэтратэхніка ваенных часоў.
Жыхарам Гродна на 9 Мая прапанавалі не толькі вялікую канцэртную праграму, але і шмат фотазон, актыўнасцей, адбыліся паказальныя выступленні ваенных і кінолагаў.
У Мінску было арганізавана мноства святочных пляцовак. Працавалі інтэрактыўныя зоны з разнастайнымі гульнямі, майстар-класамі, ваенна-палявым лагерам і партызанскай пляцоўкай. А ў двары Дома Масквы можна было пакаштаваць палявую кухню і паглядзець на фотавыставу "Пачатак Вызвалення" агенцтва Sputnik Беларусь.
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
1/5

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
2/5

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
3/5

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
4/5

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
5/5

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0