Крапіва на талерцы, або Гатуем вясковыя далікатэсы з пякучай расліны

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКрапiва для супу
Крапiва для супу - Sputnik Беларусь, 1920, 22.05.2024
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская раскрывае продкавую таямніцу, як лепш бараніцца ад рэўматызму і русалак, і прапануе прыгатваць крапіўны суп, калдуны з крапівой і іншае смакоцце з агароднай пякучкі па старажытных беларускіх рэцэптах.
Усталявалася цёплае надвор’е, і майская зеляніна цешыць вока. Маючы свой агарод, ужо цяпер хацелася б бачыць на стале сакавітую салату ды радыску, але яны яшчэ толькі растуць! Затое ўсялякае пустазелле, дзякуючы даволі цёплай вясне, красуе і просіцца на талерку.
Гатаваць з лебяды, макрыцы, сніткі, дзядоўніка і іншых дзікаросаў – справа, падобная да гастранамічнага падарожжа ў краіну забытых смакаў. Бо кожная з гэтых усім вядомых раслін не толькі прыемная на смак, але валодае і лекавамі ўласцівасцямі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясенняя зеляніна
Вясенняя зеляніна - Sputnik Беларусь, 1920, 21.05.2024
Вясенняя зеляніна
Адраджаючы забытыя смакі нашых продкаў, без прыгод не абысціся. Асабліва гэта датычыцца крапівы, на якую амаль забылася сучасная кулінарыя. Раней жа з крапівы гатавалі многа і смачна, нездарма ў беларускай народнай кухні назапашана цэлая нізка старадаўніх рэцэптаў "крапіўных" страў.

Супраць рэўматызму і русалак

Калі жывеш на вёсцы, сустрэчы з крапівой непазбежны. Існуе трывалае меркаванне, што апячыся крапівой вельмі карысна для здароўя – быццам бы гэта ўмацоўвае нервовую сістэму. Можа й таму некаторыя аматары парыцца ў лазні часам карыстаюцца венікамі са свежай крапівы. Народная медыцына раіць рабіць гэта пры сустаўным рэўматызме, радыкуліце і болях у мышцах. А вось каб умацаваць валасы, крапіўны настой уціраюць у скуру галавы. Ёсць у крапівы і шмат іншых лекавых уласцівасцей, аднак, перш за ўсё, яе як моцны полівітамінны сродак ужываюць на працягу ўсёй вясны.
Да таго ж у крапіве шмат бялку, таму яна вельмі пажыўная – у сухім і свежым выглядзе яе дадаюць да кармоў, гадуючы кароў, птушку, свіней ды коней.
А яшчэ з тонкага як шоўк крапіўнага валакна рабілі не толькі грубыя вяроўкі, але і самыя далікатныя тканіны. Так, вандруючы па Беларусі, даводзілася трымаць у руках прыгожую намітку з крапіўнага палатна. Акрамя таго, з крапівы можна атрымліваць бясшкодную фарбу зялёнага колеру, бо лісце расліны ўтрымлівае шмат хларафілу.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКрапіву развешвалі па хлявах супраць нячыстай сілы
Тая самая жычка - Sputnik Беларусь, 1920, 21.05.2024
Крапіву развешвалі па хлявах супраць нячыстай сілы
Згодна з народнымі ўяўленнямі крапіву лічылі і добрым сродкам супраць нячыстай сілы. Так, яе развешвалі па хлявах, затыкалі над дзвярыма ў хаце і нават насілі пад пахай падчас купальскага абраду, бо лічылася, што такім чынам можна засцерагчыся ад любога нячысціка – ці то ведзьма, ці то русалка.
Што ж, працуе зараз гэтая засцярога або не – праверыць складана. Значна лягчэй выпрабаваць на ўласнай кухні харчовыя ўласцівасці зялёнай пякучкі, да якой стагоддзямі звярталіся нашы руплівыя кухары.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКрапіва, шчаўе, цыбуля ды яйкі – што яшчэ патрэбна для добрай пажыўной салаты!
Зеляніна для вясновай салаты - Sputnik Беларусь, 1920, 21.05.2024
Крапіва, шчаўе, цыбуля ды яйкі – што яшчэ патрэбна для добрай пажыўной салаты!

Кулінарныя эксперыменты з крапівы

Карысць ад страў з крапівы відавочна. Аднак да таго, як прыступіць да іх гатавання, трэба памятаць агульныя правілы кулінарнага карыстання гэтай раслінай. Крапіву збіраюць да таго часу, пакуль расліна не загрубее. Перад гатаваннем крапіву добра мыюць, мяняючы ваду да таго часу, пакуль яна не стане чыстая. Далікатныя парасткі крапівы дадаюць да баршчоў, ужываюць у зялёных супах, гарнірах, салатах, соляць і марынуюць. Пры варцы сочаць за тым, каб не пераварыць і не страціць вітаміны. Для гатавання стравы сыравіны трэба браць болей, бо пры варцы яе значна паменшае.
Усе стравы, у якіх ёсць крапіва, вельмі смачныя! Таму для тых, хто любіць эксперыменты з гэтым пажыўным дзікаросам, які выкарыстоўвалі ў харчаванні нашы продкі, прапануем некалькі цікавых "крапіўных" рэцэптаў.
Як казалі калісьці на вёсцы:
"Госць не дзьміся – еш, што ў місе!"

Салата з крапівы

З чаго гатаваць:
250-300 г маладых парасткаў крапівы,
пучок пер’я часнаку (цыбулі),
пучок пятрушкі,
1-2 яйкі,
алей (маянэз) для заправы,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГатуюць крапіўную салату з маладых парасткаў "пякучкі"
Крапіва здаўна выкарыстоўвалася ў купальскіх абрадах - Sputnik Беларусь, 1920, 21.05.2024
Гатуюць крапіўную салату з маладых парасткаў "пякучкі"
Як гатаваць. Крапіву перабраць, памыць і варыць, пакуль не стане мяккай. Адцадзіць і астудзіць. Адціснуць і накрышыць. Дадаць у крапіву накрышаныя зеляніну і яйкі, пасаліць і заправіць алеем ці маянэзам. Калі салата атрымалася сухаватая, то варта дадаць у яе крапіўны адвар.
Ядуць з чорным хлебам, або выкарыстоўваюць у якасці намазкі на лусцень (тады крапіву трэба вельмі добра адціскаць).

Суп з крапівы

З чаго гатаваць:
300 г лісця крапівы,
1 бульбіна,
1 морквіна,
1 цыбуліна,
3-4 ст. л. пшанічных круп,
галінка кропу,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКрапіўны суп
Халаднік са шчаўя - Sputnik Беларусь, 1920, 21.05.2024
Крапіўны суп
Як гатаваць. Нацерці моркву на буйной тарцы, скрышыць цыбулю і абсмажыць на алеі да гатовасці. Бульбу нарэзаць кубікамі, дадаць у моркву. Туды ж усыпаць памытыя пшанічныя крупы, уліць крыху вады і пратушыць. Даліць 1,5 л вады, давесці да кіпення, укінуць пакрышаную крапіву, пасаліць, закрыць крышкай і даць пастаяць 10 хв.
Дадаць у талеркі свежы кроп і падаць да стала з хлебам. Можна заправіць смятанай.

Калдуны з крапівой

З чаго гатаваць:
300 г маладой крапівы,
200 г пшанічнай мукі,
2 яйкі,
1 цыбуліна,
1 ст. л. топленага масла,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКалдуны з крапівой
Калдункі з крапівой - Sputnik Беларусь, 1920, 21.05.2024
Калдуны з крапівой
Як гатаваць. Замясіць цеста з пшанічнай мукі, яек, солі і цёплай вады. Пакінуць яго на 30 хв., затым раскачаць у пласт таўшчынёй у 2 мм.
Для накрыпкі крапіву адціснуць і дробна пакрышыць, падсмажыць на масле скрышаную цыбулю і перамяшаць з крапівой. З цеста нарэзаць шклянкай (чаркай) кружкі, пакласці ў сярэдзіну накрыпку і зашчыпаць па краях.
Адварыць калдуны ў кіпячай падсоленай вадзе.
Пры падачы паліць вяршковым маслам (смятанай).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКалдункі з крапівой на талерцы
Калдункі з крапівой на талерцы - Sputnik Беларусь, 1920, 21.05.2024
Калдункі з крапівой на талерцы

Біткі з крапівой

З чаго гатаваць.
200 г прасяной кашы,
100 г крапівы,
20 г свінога тлушчу,
соль (да смаку).
Як гатаваць. Адварыць у салёнай вадзе крапіву на працягу 2-3 хв. Адкінуць яе на друшляк і адціснуць, дробна пакрышыць, перамяшаць з пустой прасяной кашай.
Зрабіць біткі і абсмажыць іх на тлушчы.

Накрыпка для піражкоў з крапівой

З чаго гатаваць.
1 кг маладой крапівы,
5 яек,
100 г рысу,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПіражкі з крапівой
Піражкі з крапівой - Sputnik Беларусь, 1920, 21.05.2024
Піражкі з крапівой
Як гатаваць. Крапіву вытрымаць у кіпятку 5 хв., адкінуць на друшляк і адціснуць. Потым дробна пакрышыць, перамяшаць з адвараным рысам і здробненымі варанымі яйкамі, пасаліць.
Смачна есці!
Чытайце таксама:
Залатыя ключы Юр’я-Ягор’я, або Карысныя першацветы ў аптэчцы і на кухні
Абед для Хатніка, або Бульбяныя стравы на вясковым стале
"Калі рыбна, дык і юшна!", або Рыбны дзень каля хатняй печы
Стужка навiн
0