Сустракаем Багач, або Гарбузовыя стравы на вераснёвым стале

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСмажаны вясковы гарбуз
Смажаны вясковы гарбуз - Sputnik Беларусь, 1920, 22.09.2024
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра вясковыя традыцыі святкавання Багатухі і запрашае ў смачную кулінарную вандроўку па старажытных гарбузовых рэцэптах.
Вось і надышло восеньскае астранамічнае раўнадзенства, якое ў народным календары адбываецца з 22 на 23 верасня. Каб ушанаваць гэту важную падзею, блізка да гэтага дня у народзе адзначалі свята ўраджаю – Багач. З гэтай нагоды наладжвалі святочныя кірмашы, дзе прадавалі лішкі садавіны і гародніны, танцавалі і спявалі, радаваліся новаму ўраджаю, пяклі пірагі са свежай мукі і гатавалі смачныя стравы з бульбы, гарбузоў ды іншай гародніны.

Свята ўраджаю

Багач – старажытная ўрачыстасць, прысвечаная завяршэнню ўборкі зерневых, якая цягнецца каранямі ў сівую даўніну. Калісьці, у язычніцкія часы, свята адбывалася ў гонар земляробчага культу Дажбога, бога сонца і дабрабыту. Таму ў народзе за гэтым днём замацаваўся цэлы шэраг назваў, сярод якіх найбольш папулярнымі лічацца – Багач, Багатнік, Багатуха.
У гэты святочны дзень не працавалі, назіралі за бусламі, якія збіраліся ў вырай. І ў залежнасці ад таго, калі пачнуць адлятаць гэтыя любімыя для беларусаў птушкі, меркавалі: якой будзе восень і калі чакаць зіму.
На свята частку багатага ўраджаю продкі везлі на кірмаш, адкуль вярталіся з пачастункамі. А ўвечары ласаваліся караваем, спецыяльна спечаным са свежай мукі да Багатухі.
© Sputnik / Альфрэд МікусБагач – старажытная ўрачыстасць, прысвечаная ўраджаю
Багач у Вязынцы - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2024
Багач – старажытная ўрачыстасць, прысвечаная ўраджаю
Амаль забытае свята ў канцы ХХ стагоддзя адрадзілася, і цяпер Багач, як і іншыя народныя святы, адзначаюць у многіх малых і вялікіх сельскіх гаспадарках, арганізуюць выставы-кірмашы садавіны і агародніны, што вырасла на падворках вяскоўцаў, а таксама наладжваюць фестывалі народнай кухні. Нацыянальныя стравы, прыгатаваныя клапатлівымі рукамі гаспадынь, вясёлая музыка ды спевы – усё гэта стварае цёплую атмасферу на свяце, па завяршэнні якога людзі яшчэ доўга з прыемнасцю яго ўзгадваюць.
Адзначыць дзень восеньскага раўнадзенства, якое сёлета адбываецца ў нядзелю, можна і ў коле сям’і, прыгатаваўшы смачныя стравы з гародніны па старажытных беларускіх рэцэптах.

Гарбузовы рай на кухні

Спякотнае лета паспрыяла добраму ўраджаю гарбузоў, якія сёлета асабліва салодкія. Некаторыя гаспадыні высаджваюць іх на градкі вялікай расадай, калі ўжо даволі цёпла, і тады гэтая паўднёвая культура можа даць нават два ўраджаі! Асабліва гэта прыкметна ў паўднёвых раёнах Беларусі, дзе гарбузамі засаджана досыць вялікая плошча зямлі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяУраджай гарбузоў
Ураджай гарбузоў - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2024
Ураджай гарбузоў
Цікава, што цэлыя, без пашкоджанняў, плады гарбуза могуць захоўвацца да трох гадоў! Тым больш, што за пэўны час смакавыя якасці гэтай расліны толькі паляпшаюцца. Таму, калі ў краме позняй вясною вы пабачыце гарбузы, то смела іх купляйце і гатуйце ўсялякае смакоцце.
Цяпер на пытанне "як гатуюць гарбузы ў вёсцы?" сучасныя гаспадыні з нейкай асаблівай цеплынёй распавядаюць пра разнастайныя кашы, запяканкі, супы. І нават хваляцца колькасцю закансерваванага гарбузовага соку. А вось як гэта рабілі нашы прабабулі – распавядаюць іх вясковыя рэцэпты!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСмажаны ў печы гарбуз
Смажаны ў печы гарбуз - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2024
Смажаны ў печы гарбуз

Суп з гарбуза

З чаго гатаваць:
500 г гарбуза,
60 г морквы,
25 г мукі,
20 г тамата-пюрэ,
1,5 шк. малака,
35 г сметанковага масла,
50 г грэнак,
2 шк. вады,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГарбузовы суп
Гарбузовы суп-пюрэ - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2024
Гарбузовы суп
Як гатаваць. Абабраныя гарбуз і моркву, нарэзаць, пакласці ў кіпячую падсоленую ваду, зварыць да мяккасці, працерці праз сіта (можна скарыстацца блендарам). Затым дадаць туды разведзеную ў халоднай вадзе муку і тамат-пюрэ. За 10 хв. да гатоўнасці ў суп уліць малако і заправіць яго маслам, пасаліць.
Падаць з грэнкамі.

Каша гарбузовая

З чаго гатаваць:
600 г гарбуза,
1 шк. проса,
3 шк. малака,
1 ст. л. цукру,
1 ст. л. сметанковага масла,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГарбузовая каша
Суп з гарбуза - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2024
Гарбузовая каша
Як гатаваць. Гарбуз ачысціць ад лупіны і насення, нарэзаць невялікімі кубікамі, заліць гарачай вадой (2 шк.) і варыць каля 10 хв. Затым дадаць соль, цукар, усыпаць прамытае проса. Калі вада амаль выпарыцца, уліць гарачае малако і варыць да загушчэння. Пакласці ў кашу масла, перамяшаць, паставіць выпаленую печ у лёгкі дух (негарачую духоўку) на 20-30 хв.

Гарбуз з бульбай

З чаго гатаваць:
300 г гарбуза,
3 ст. л. тоўчанай бульбы,
0,5 шк. малака,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДля стравы лепш браць маладую бульбу
Бульба да журу - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2024
Для стравы лепш браць маладую бульбу
Як гатаваць. Гарбуз ачысціць ад лупіны і насення, нарэзаць кавалкамі, адварыць у невялікай колькасці вады, патаўчы. Гарбуз змяшаць з тоўчанай бульбай, дадаць гарачае малако, соль, праварыць.

Гарбуз смажаны

Інгрэдыенты да стравы бяруцца па патрэбе.
З чаго гатаваць:
гарбуз,
мука,
топленае масла,
перац,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСмажаны гарбуз
Печаны гарбуз - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2024
Смажаны гарбуз
Як гатаваць. Нарэзаць гарбуз скрылікамі ў 1 см таўшчынёй, пасаліць, заправіць перцам (можны ўжыць і іншыя спецыі, напрыклад, каляндру, чабор і г.д.), абкачаць у муцэ і падсмажыць на разагрэтым топленым масле да румянай скарынкі.

Гарбузовыя дзеруны

З чаго гатаваць:
500 г гарбуза,
1,5-2 шк. мукі,
1 шк. малака,
тлушч (алей),
1 ст. л. цукру,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясковыя дзеруны
Дзеруны з мясным фаршам - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2024
Вясковыя дзеруны
Як гатаваць. Натаркаваць гарбуз, дадаць малако, пшанічную муку, усыпаць соль і цукар.
Замясіць цеста і смажыць на патэльні ў вялікай колькасці тлушчу.
З Багатухай і смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГарбузовы рай
Гарбузовы рай - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2024
Гарбузовы рай
Чытайце таксама:
"Пятрова ночка маленька…", або Ціснем сыры па-шаркаўшчынску
"Што Бог дасць у дар", або Гатуем багатую "бацвінню" на Ціхана
Абед для Хатніка, або Бульбяныя стравы на вясковым стале
Стужка навiн
0