Клецкія прысмакі ў касавіцу, або Традыцыйны абед па-палаўковіцку

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяАбед на стале
Абед на стале - Sputnik Беларусь, 1920, 13.07.2025
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская дае гаспадарчыя парады, як правільна рыхтавацца да талакі па нарыхтоўцы сена, ды прапануе прыгатаваць "лысуху" па-палаўковіцку і старажытнага "казака".
Згодна з народным календаром, старажытнае земляробчае свята ў гонар святых Пятра і Паўла павольна перацякала на наступны дзень. Так, 13 ліпеня адзначалі прысвятак Паўпятро, падчас якога было забаронена працаваць на сваім падворку, бо гэта лічылася "грахом". Але дапамагаць іншым, не беручы за гэта платы, наадварот было добрай справай.

Дзень талакі

Паўпятро – дзень талакі. Быў такі цудоўны звычай дапамагаць суседзям, адзінокім і хворым людзям, удовам і іншым, хто меў патрэбу ў дапамозе вясковай супольнасці. Шкада, што гэты звычай цяпер не так распаўсюджаны, але яшчэ ў канцы ХХ стагоддзя мае бацькі клікалі на талаку суседзяў, каб выбраць вялікі ўраджай бульбы, і пасля працы наладжвалі абавязковае застолле.
Вядома, што падчас Пятровіцы ўсе, хто мае ў гаспадарцы жывёл, косяць сена і часам далёка ад вёскі. Гэта цяпер як толькі раніца – вёска гудзе ад працуючых трымераў. А даўней каса-"літоўка" ўлетку станавілася працягам рук гаспадара. На Палессі дык увогуле цэлыя стагі перавозілі на чаўнах!
© Sputnik / Альфред МикусКаса-"літоўка" ўлетку станавілася працягам рук гаспадара
Липнишковские сенокосы - Sputnik Беларусь, 1920, 11.07.2025
Каса-"літоўка" ўлетку станавілася працягам рук гаспадара
Яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя ў вёсцы, дзе жылі мае дзяды, не было двара без каровы. Сена не прадавалі, як цяпер, і яго трэба было накасіць – таму абкашвалі канавы, палявыя дарогі і іншае. Дзед быў лясніком і касіў траву ў лесе за 4 кіламетры ад вёскі. Гэта была вельмі цяжкая праца, якая вымагала фізічнай трываласці, моцнага здароўя і цярплівасці. Для касьбы выбіралі пагодны, сонечны дзень, каб скошаная трава хутчэй сохла. На світанку, добра паснедаўшы і ўзяўшы торбу з хлебам, салам, першым агурком і бутэлькай малака, закаркаванай кавалкам газеты, дзед на ровары, да якога збоку была прымацавана каса, выпраўляўся ў лес.
Збіралі сена талакой, падграбаючы кожную травінку. Нездарма ж у народзе склалі прыказку:
"Святы Пётра талаку збіраў копы сена вазіць, стагі мятаць".
© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкСена пасля касьбы перавозілі ў вёску на возе
Сельское поселение - Sputnik Беларусь, 1920, 11.07.2025
Сена пасля касьбы перавозілі ў вёску на возе
Часам здавалася, што нагружаны сенам воз не праедзе па вузкай лясной дарозе, абернецца, але добра ўвязанае вяроўкамі і замацаванае зверху дышлам сена трымалася добра. Сапраўды, пакласці сена на воз і пасля скласці яго ў стог, каб моцны вецер не разнёс па ваколіцы, было вялікім майстэрствам! Гэтаму навучаліся з маленства.
У дзяцінстве не раз даводзілася ехаць на возе з духмяным сенам, назіраючы, як аблокі плывуць па небе ў невядомую далячынь. "Сянцо", як яго ласкава называлі ў вёсцы, і праўда можна было запарваць нібы гарбату – столькі там было лекавага зелля!
Звычайна сяляне, выбіраючыся на касавіцу, бралі з сабой простыя і пажыўныя стравы, як тыя, што з XVII стагоддзя гатуюць жыхары старажытнай вёсцы Палаўковічы, што размяшчаецца ў Клецкім раёне непадалёку ад Нясвіжа.
© Sputnik / Альфред МикусСяляне, выбіраючыся на касавіцу, бралі з сабой простыя і пажыўныя стравы
Липнишковские сенокосы - Sputnik Беларусь, 1920, 11.07.2025
Сяляне, выбіраючыся на касавіцу, бралі з сабой простыя і пажыўныя стравы

Палаўковіцкія прысмакі

Традыцыйны абед падчас касавіцы складаўся са страў, якія было магчыма хутка прыгатаваць. Адзін з варыянтаў сялянскага абеду вёскі Паўлаковічы складаецца з "лысухі", "казака" і "халадніку".

Лысуха

Лысуха – звараная ў лушпаях бульба. У гэтай мясцовасці няма назвы бульбы "ў мундзірах" або "ў шынялях". Абіраючы лушпаі, бульбу "лысяць". Адсюль і назва стравы. Цікава, калі для варкі лысухі бяруць мінулагоднія караняплоды, то іх абіраюць цалкам, а калі ж вараць "маладую картоплю" (як кажуць у Палаўковічах), яе ядуць з лушпаямі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПершая бульбачка
Першая бульбачка - Sputnik Беларусь, 1920, 11.07.2025
Першая бульбачка
У гэтай вёсцы дагэтуль існуе старадаўняя традыцыя падачы бульбы, зваранай такім чынам. Злёгку падсушаную ў печы бульбу высыпаюць на разасланую па цэнтры стала палову льняной сурвэткі, другой яе часткай накрываюць бульбу, каб не астыла. Або насыпаюць бульбу ў міску і накрываюць ручніком, а ўжо кожны бярэ і абірае бульбу сам па патрэбе.
З чаго гатаваць:
бульба,
вада,
соль чацвярговая (шчопаць),
соль звычайная (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБульба ў лушпаях
Бульба ў мундзіры - Sputnik Беларусь, 1920, 11.07.2025
Бульба ў лушпаях
Як гатаваць. Памыць бульбу і абрэзаць яе з двух бакоў (каб яна хутчэй зварылася і пры гэтым не развалілася). Скласці ў чыгунок, заліць гарачай вадой, пасаліць звычайнай соллю.
Паставіць варыцца ў печ (на пліту). Як зварыцца, адцадзіць і пасыпаць злёгку чацвярговай соллю (яе гатуюць перад Вялікаднем і ўжываюць на працягу года).

Казак

Страва казак – разнавіднасць яечні, у якой акрамя вялікай колькасці сала з мясам, цыбулі і яек могуць прысутнічаць як свежыя, так і сухія грыбы. Чаму менавіта так называецца гэтая пажыўная страва, сёння ўжо ніхто не ведае.
З чаго гатаваць:
450 г сала з прорасцю,
100 г сала,
2-3 шт. цыбулі,
3-4 ст. л. мукі,
4-7 яек,
1,5 шк. малака,
1 лаўровы ліст,
кмен і кроп (шчопаць),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКазак з лысухай
Казак з лысухай - Sputnik Беларусь, 1920, 11.07.2025
Казак з лысухай
Як гатаваць. Падсмажыць на глыбокай патэльні парэзанае кубікамі тлустае сала, каб вытапіўся тлушч. Парэзаць брусочкамі кавалак падчарэўка (ці бачка) і падсмажыць да паўгатоўнасці.
Дадаць дробна нарэзаную цыбулю. Як толькі яна размякне, дадаць прыправы, лаўровы ліст, крыху солі і муку. Абсмажыць да залацістага колеру і зняць з агню.
Паўзбіваць яйкі і перамяшаць з малаком, уліць у патэльню з салам ды смажыць, пакуль добра не "загусне".

Халаднік па-палаўковіцку

З чаго гатаваць:
1 л сыроваткі,
300 г зеляніны цыбулі, кропу, пятрушкі,
5 зубкоў часнаку,
2-3 гуркі,
100 г смятаны,
1 ч. л. солі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяХаладнік на сыроватцы па-палаўковіцку
Халаднік на сыроватцы па-палаўковіцку - Sputnik Беларусь, 1920, 11.07.2025
Халаднік на сыроватцы па-палаўковіцку
Як гатаваць. Скрышыць зеляніну і расцерці з соллю. Натаркаваць на буйной тарцы агуркі (можна дробна парэзаць), уліць сыроватку і ўсё забяліць смятанай.
Смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяАбед для касцоў
Абед для касцоў - Sputnik Беларусь, 1920, 11.07.2025
Абед для касцоў
Чытайце таксама:
"Каля святой Алены гароды добра зялены", або Дзень ільну ў старажытных традыцыях беларусаў
У атачэнні пружанскіх водараў, або Гатуем па-роўбіцку з бульбы і свініны
"Як гарбату піць – па сялу хадзіць…", або Старажытныя сакрэты духмянага чаю
Стужка навiн
0