Медзяны Спас, або Як прывабіць Спарыша стравамі з мёду, маку і морквы

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкМядовыя соты
Мядовыя соты - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2025
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае аб старажытных продкавых звычаях святкавання Макавея і раіць прыгатаваць па святочных рэцэптах суп малочны з морквы ды тушанае ў мёдзе зерне бобу.
Цудоўны месяц – жнівень: цёплы, духмяны, сонечны! Паветра пахне жнівом, квітнеючымі ў вясковых палісадніках флоксамі і мёдам. У гародзе радуюць вока грады з выспяваючай агароднінай – агуркі, цыбуля, бурачкі і морква – усё гэта ўжо ёсць на стале.
14 жніўня на Макавея пачыналі ласавацца маладой бульбай ды прыгаворвалі:
"Святы Макавей бульбы накапаў… рабят накарміў".
© Sputnik / Алексей Бушкин / Перайсці ў медыябанкАгародніна паспела!
Овощи - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2025
Агародніна паспела!

Свята дастатку

Макавей, Макава, Макаўё, або Мядовік, Медзяны Спас і Першы Спас – свята маку і мёду. У далёкія язычніцкія часы з яго пачыналася святкаванне цэлага шэрага свят, звязаных з ушанаваннем старажытнага бажаства ўрадлівасці і дастатку Спарыша. Да яго, жадаючы мець спор (лад) у гаспадарцы, у малітвах-заклінаннях звярталіся продкі:

"Прыспары мне, Спарыш,
І ў доме, і ў полі, і ў гумне, і ў двары,
І ў клеці карабом, і ў печы пірагом
".

© Sputnik / Ларыса Мятлеўская"Прыспары мне, Спарыш, у... печы пірагом"
Пірог - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2025
"Прыспары мне, Спарыш, у... печы пірагом"
З прыходам хрысціянства сутнасць народных звычаяў захавалася ды ўзнікла традыцыя святкаваць Спасы. Так, за Першым Спасам, Макавеем крочаць Другі, Вялікі, або Яблычны Спас, а затым і Трэці, Малы, Хлебны, ці Арэхавы Спас.
Усе гэтыя святы дагэтуль паважаюцца ў народзе (асабліва сярод старэйшага пакалення) і, нягледзячы на гарачы для вясковага чалавека працоўны час, абавязкова адзначаюцца ў сем’ях. Пры гэтым у адрозненне ад іншых вялікіх царкоўных свят, калі існавалі забароны на шэраг работ, на працягу спасаўскіх святкаванняў працягвалі выконваць неадкладныя справы. У народзе так і казалі:
"Спас – усім работам час".
Таксама з надыходам Першага Спаса продкі прыкмячалі, што ўжо хутка прыйдзецца развітвацца з летам: так, калі ад Медзянага Спаса выступаюць халодныя росы, то хутка надыдзе восень, а як на Макавей ідзе дождж, то будзе шмат грыбоў.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНа Макавей у царкве асвячалі і садовыя кветкі
Кветкі - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2025
На Макавей у царкве асвячалі і садовыя кветкі
Як і большасць значных свят, Макавей пачынаўся са святочнага богаслужэння ў царкве, дзе ў гэты дзень асвячалі мёд, ваду, моркву, сланечнік і садовыя кветкі, якімі ўпрыгожвалі хату.
З асвячонай гародніны, мёду і маку гатавалі разнастайныя стравы.

Кулінарныя традыцыі на Макаўё

Што ж гатавалі продкі беларусаў на Першы Спас? На святочным стале у гэты дзень былі варэнікі, кашы з макам, стравы, у якія можна было макаць, ды пірагі з начынкай са свежай агародніны. Сярод апошніх у асаблівай пашане былі пірагі з мёдам, морквай і макам.
© Sputnik / Людмила ЯнковскаяБліны, скручаныя трубачкай, ужывалі з мёдам
Блины на пиве  - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2025
Бліны, скручаныя трубачкай, ужывалі з мёдам
Таксама здаўна захаваліся і такія кулінарныя "макавыя традыцыі", як гатаванне на працягу тыдня цюпкі на мядовай сыце, або бліноў, якія, скруціўшы трубачкай, ужывалі з мёдам.

Морква ў мёдзе

Гатуецца паводле рэцэпта з яўрэйскай кухні.
З чаго гатаваць:
500 г морквы,
4 ст. л. мёду,
3 ст. л. топленага масла,
3 ст. л. лімоннага соку,
імбір,
соль (да смаку).
© Sputnik / Сергей ЛескетьЖнівеньскі мёд у сподку
Бортный мед  - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2025
Жнівеньскі мёд у сподку
Як гатаваць. У растопленае масла пакласці мёд, дадаць сок, соль, імбір, апусціць нарэзаную кружкамі моркву. Тушыць на невялікім агні пад накрыўкай, зрэдку памешваючы на працягу 25-30 хв.

Зерне бобу, тушанае ў мёдзе

З чаго гатаваць:
500 г зерня бобу,
30 г мёду,
лімонная кіслата,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяІнгрэдыенты для стравы
Боб і мёд - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2025
Інгрэдыенты для стравы
Як гатаваць. У падсоленай вадзе зварыць зерне бобу амаль да гатоўнасці. Закіпяціць мёд з адной шклянкай вады, дадаць лімонную кіслату, соль. Укінуць зерне бобу і варыць у гэтай сумесі, пакуль не згатуецца.
Пакінуць на 2-3 гадзіны, затым вынуць зерне бобу, абсушыць і падаць на стол.

Макоўнікі

З чаго гатаваць:
1 шк. маку,
1 шк. ядраў арэхаў,
5 ст. л. цукру,
150 г мёду,
1 ст. л. алею,
цынамон.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПірог з макам
Бульбяны пірог з макам па-семежаўску - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2025
Пірог з макам
Як гатаваць. Сцерці мак, змяшаць з пасечанымі арэхамі. Разагрэць у каструлі мёд, дадаць цукар, паварыць, каб ён распусціўся. Апусціць у сіроп мак з арэхамі, варыць 15-20 хв., увесь час памешваючы.
Атрыманую масу злёгку астудзіць, выкласці на шкляную ці драўляную дошку, змазаную алеем, слоем каля 2 см, пасыпаць молатым цынамонам (карыца) і нарэзаць ромбамі.

Суп малочны з морквы

З чаго гатаваць.
700 г морквы,
1 л малака,
1 ст. л. мукі,
1 ч. л. вяршковага масла,
цукар (па патрэбе),
соль (да смаку).
© Sputnik / Денис Абрамов / Перайсці ў медыябанкДля супу спатрэбіцца свежая морква
Уборка урожая моркови в Кабардино-Балкарии - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2025
Для супу спатрэбіцца свежая морква
Як гатаваць. Падрыхтаваную моркву натаркаваць, заліць халоднай вадой і прыпусціць на слабым агні. Калі морква стане мяккай, уліць малако, дадаць соль, цукар, закіпяціць.
Падсмажыць муку на масле, заправіць ёй суп і варыць яшчэ 5 хв.
Са святам і смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМёд
Мёд у сподку - Sputnik Беларусь, 1920, 14.08.2025
Мёд
Чытайце таксама:
Кулінарныя традыцыі ў жніво, або Энікі-бэнікі… гатуй "палюбэнікі"!
"Госць на парозе – Бог…", або Гастрафэст па-вясковаму
Клецкія прысмакі ў касавіцу, або Традыцыйны абед па-палаўковіцку
Стужка навiн
0