Чаму на Сямёна комін жэняць, або Сакрэты пружанскага застолля
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПрыгатаваны кіндзюк

© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра старадаўнюю беларускую традыцыю шанавання хатняга агню і раіць прыгатаваць па сялянскіх рэцэптах духмяныя палюхі і кіндзюк па-старавольску.
Калісьці 14 верасня толькі пачыналася восень. Згодна з народным календаром у гэты дзень святкавалі святога Сымона (Сямёна Стаўба). Зменлівае гэтым часам надвор’е падказвала аб набліжэнні трывалых халадоў. Пра Сымона ў народзе казалі, што да яго свята трэба абавязкова пастрыгчы авечак, бо святы нібыта можа скрасці воўны сабе на рукавіцы.
З нагоды няўстойлівага надвор’я ў гэты дзень продкі прыкмячалі:
"Сымон да варот, на дварэ сем пагод: сее, вее, круціць, муціць, зверху лье, знізу мяце".

"Сымон да варот, на дварэ сем пагод..."
© Sputnik / Алексей Даничев
/ Мабыць, таму да гэтага свята сяляне спяшаліся завяршыць сяўбу азімых. Да таго ж лічылася, што калі першы засевак жыта зрабіць напярэдадні Яна ці Хлебнага Спаса (29 жніўня), то жыта ўродзіцца каласістае і будзе ядраністае. Калі ж сеяць напярэдадні Сямёна Стаўба, то жыта хоць не будзе каласістым, але дасць добрую салому (а яна ўжывалася і для майстравання страхі і для кармлення скаціны ў галодныя гады). Дбайныя гаспадары, ведаючы гэта, стараліся рабіць засеўкі і ў жніўні, і ў верасні.
Свята хатняга агню
Даўно карыстаючыся электрычнасцю, цяперашнім людзям цяжка ўявіць – як гэта жыць без лямпачкі пад столлю. Вядома ж, продкі ўжывалі ў хатняй гаспадарцы і васковыя свечкі, і газніцы.
© Sputnik / Асатур Есаянц / Перайсці ў медыябанкПродкі ўжывалі ў хатняй гаспадарцы і васковыя свечкі

Продкі ўжывалі ў хатняй гаспадарцы і васковыя свечкі
© Sputnik / Асатур Есаянц
/ Але яшчэ раней вёска доўгі час асвятляла хату пасветам, лучніком або комінам. У ім на "каганцы" (старая патэльня або гліняная місачка) палілі лучыну ды дробна пасечанае хваёвае карэнне.
Дарэчы, комін – гэта невялікая металічная рашотка, ці іншым часам патэльня, якую падвешвалі пад спецыяльнай квадратнай адтулінай да столі (паводле кнігі Алеся Лозкі "Беларускі народны каляндар").
Першае восеньскае запальванне агню ў хаце прыпадала на Сямёна, што азначала пераход ад прац у полі да хатніх зімовых клопатаў. Таму ў гэты дзень упершыню дзяўчаты і жанчыны садзіліся за прадзіва. Такі пераход быў урачыста абстаўлены правядзеннем адмысловага абраду шанавання агню і хатняга духа-продка – "Жаніцьба коміна".
© Sputnik / Альфред МикусУ гэты дзень упершыню дзяўчаты і жанчыны садзіліся за прадзіва

У гэты дзень упершыню дзяўчаты і жанчыны садзіліся за прадзіва
© Sputnik / Альфред Микус
Адбывалася "Жаніцьба…" наступным чынам: комін упрыгожвалі кветкамі, стужкамі і новымі саматканымі ручнікамі, вадзілі вакол яго карагоды, спяваючы:
"Ой, прыйшлі ночанькі даўгенькі,
Пасвяці нам, Комінку бяленькі…",
або
"Праца наша – дзеўка гарненька,
Палюбіці Коміна радзенька…".
Такім чынам, зыходзячы з даўніх уяўленняў продкаў, якасцямі "маладых" надзяляліся Комін і Праца.
Просячы ў агня сямейнага ладу, дабрабыту ды спорнай працы, агонь на коміне продкі "частавалі" зернем, арэхамі, кавалачкам сала ды гарэлкай.
© Sputnik / Мария ЗуеваПачастункі для агню на коміне

Пачастункі для агню на коміне
© Sputnik / Мария Зуева
Аднак сяляне, наладжваючы застолле, не забываліся і на сябе.
Кулінарныя скарбы Пружаншчыны
Пакуль моладзь слухала быліцы і казкі, танцавала і спявала, старэйшыя сядалі за стол, каб за смачнымі стравамі ўзгадаць мінулае лета, пахваліцца плёнам сваёй працы і, вядома ж, таксама паспяваць. А як жа іначай, калі гэтаму спрыяюць цікавыя кулінарныя скарбы з Пружаншчыны!
Кіндзюк па-старавольску
З чаго гатаваць:
1 свіны страўнік,
5-6 бульбін,
0,5 шк. проса,
200 г смажанага сала (здору),
лаўровы ліст,
перац (па патрэбе),
соль (да смаку).
Як гатаваць. Памыць у гарачай вадзе загадзя падрыхтаваны страўнік (калі няма – можна ўзяць тоўстую кішку).
Бульбу натаркаваць на буйной тарцы.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСтаркаваная бульба

Старкаваная бульба
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Нарэзаць здор (нутраное сала) дробнымі кубікамі і добра абсмажыць. Перац і лаўровы ліст падсушыць на печы або патэльні – спецыі стануць больш духмяныя і крохкія. Укінуць у бульбу, дадаць проса, соль, молаты перац і здробнены лаўровы ліст.
Напхаць страўнік бульбяной масай, зашыць дзірку і выкласці на змазаную тлушчам бляху. Запякаць у печы (духоўцы) 1 гадзіну.
Падаваць з кіслай капустай ці іншымі саленнямі.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКіндзюк у печы

Кіндзюк у печы
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Палюхі
З чаго гатаваць:
10 бульбін,
1 яйка,
200 г мукі,
1 шк. малака,
50-100 г вяршковага масла (свінога тлушчу),
100-150 г свежага сала,
2,5-3 л вады,
сода,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДля стравы спатрэбіцца адварыць бульбу

Для стравы спатрэбіцца адварыць бульбу
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Зварыць бульбу, стаўчы, дадаць малако і вяршковае масла (ці свіны тлушч). Трошкі ахаладзіць таўканіцу, дадаць муку, яйка, соду на канцы нажа. Усё добра вымесіць, па патрэбе дадаючы муку, каб атрымалася густое цеста.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЦеста на палюхі

Цеста на палюхі
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Падзяліць цеста на часткі, з якіх скачаць каўбаскі таўшчынёй у 2-3 см. Каўбаскі парэзаць на кружкі, кожны з якіх трэба ўкачаць у муку.
У шырокай каструлі закіпяціць падсоленую ваду і апусціць туды палюхі, варыць 5 хв. Як усплывуць, дастаць шумоўкай.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСвяточная страва

Святочная страва
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Паліць падсмажаным з цыбуляй салам або смятанай.
Яечня па-смаляніцку
З чаго гатаваць:
10 яек,
1 шк. малака,
100-150 г свежага сала,
1 буйная цыбуліна,
соль (да смаку).
Як гатаваць. У вялікую міску ўбіць яйкі, дадаць малако і соль і добра перамяшаць.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЗасквара да яечні

Засквара да яечні
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Заскварыць дробна нарэзанае сала з цыбуляй, злёгку ахаладзіць, дадаць у яйкі і перамяшаць.
Усё пераліць у міску або глыбокую форму, накрыць крышкай і паставіць у печ (духоўку) на 40 хв.
Смачна есці каля хатняга агню!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяВясковая яечня

Вясковая яечня
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Чытайце таксама:
У госці да верасня, або Гатуем грыбныя далікатэсы на бабіна лета
"Госці на парог – гаспадыня за пірог…", або Сустракаем Хлебны Спас з пружанскай кухняй
"Кулажка – не бражка, а з божага дару…", або Пачастунак для Купальскага Дзядка