"У лістападзе кладзі капусту ў кадзі…", або Сакрэты квашання белакачаннай агародніны

© Sputnik / Альфред МикусКвашаная галоўкамі капуста на кірмашы
Квашаная галоўкамі капуста на кірмашы - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2026
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская адкрывае таямніцы старадаўняй нарыхтоўкі капусты і рэкамендуе заквасіць гэтую карысную харчовую расліну па цікавых вясковых рэцэптах з Пружаншчыны і Капыльшчыны.
Капуста вядома беларусам ужо не меней за тысячагоддзе. Стравы з гэтай зялёнай прыгажуні з даўніх часоў не сыходзяць з нашага стала. Нароўні з бульбай капуста застаецца любімай гароднінай, якую ў вёсцы абавязкова імкнуцца мець на ўласных градках.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКапусту заўсёды імкнуцца мець на ўласным агародзе
Летні агарод - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2026
Капусту заўсёды імкнуцца мець на ўласным агародзе
Ды і ў гарадскіх крамах капуста таксама ніколі не залежыцца.
Як толькі яе не гатуюць! Таму і стараюцца назапасіць, каб мець магчымасць ужываць круглы год. Нягледзячы на тое, што ў горадзе квашаную капусту можна набыць у любы час, многія гараджане любяць гатаваць яе ўласнаручна. Пры гэтым амаль у кожнай сям’і ёсць свой, правераны часам рэцэпт.
Усім вядома, каб капрызная пры гадаванні капуста ўрадзіла, трэба добра папрацаваць.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКачаны капусты
Качаны капусты - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2026
Качаны капусты
На дапамогу ж у такой справе заўсёды прыходзіў народны каляндар. Гэтая скарбонка продкавай мудрасці і сёння нагадвае гаспадарам: калі капусту сеяць на расаду, калі садзіць у зямлю, палоць, паліваць, калі перастаць матычыць, калі ўбіраць і, урэшце, калі пачынаць яе квасіць. Дарэчы, у апошні восеньскі месяц продкі так і казалі:
"У лістападзе кладзі капусту ў кадзі".
Цікава, што традыцыя назапашваць на зіму капусту, якая ўяўляе сабою прыродны вітамінны комплекс, вядома ў Беларусі яшчэ з IX-X стагоддзяў!
Даўней, маючы вялікія сем’і, капусту нарыхтоўвалі ў велізарных бочках ці адмысловых кадках.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСтарая дубовая бочка для квашання
Бочка для квашання буракоў - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2026
Старая дубовая бочка для квашання
Тыя, згодна з планіроўкай вясковых хат, стаялі ў каморах (асобных памяшканнях) побач з кухняй. Каморы не ацяпляліся, і таму правільна заквашаная гародніна там выдатна захоўвалася амаль да новага ўраджаю. Увогуле, кіслая капуста не баіцца моцных маразоў. Крыху падмёрзшы, яна становіцца толькі смачнейшая ў страве, захоўваючы ўсе вітаміны, якіх у ёй вельмі багата.
У наш час ужо няма патрэбы квасіць капусту ў вялікіх кадках. І нават у вёсцы кіслую капусту ўсё часцей захоўваюць у шкляных слоіках. Аднак той, хто ўсё ж такі мае ўласную дубовую кадку, несумненна аддасць ёй перавагу, бо капусту з яе адрознівае больш глыбокі смак. Дарэчы, сучасныя бандарныя вырабы на любы густ можна набыць на шматлікіх кірмашах, дзе бондар яшчэ і навучыць – як даглядаць падобны посуд, каб ён служыў не аднаму пакаленню.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКадкі і бочкі на кірмашы
Кадкі і бочкі на кірмашы - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2026
Кадкі і бочкі на кірмашы

Капусная справа – сямейная

"Ставіць капусту" на зіму – сямейная справа. Тут патрэбны рукі не адной гаспадыні, бо за дзень трэба нашаткаваць часам некалькі мяхоў капусты. Усё залежыць ад патрэб сям’і ў гэтым каштоўным прадукце.
Вытокі тэхналогіі заквашвання капусты без выкарыстання солі губляюцца ў далёкім мінулым, калі соль каштавала вельмі дорага. Яе эканомілі і працэс бражэння дасягаўся дадаваннем некалькіх лыжак жытняй мукі непасрэдна на дно кадкі. Цяпер жа неабходнасці эканоміць соль няма, а таму ў сучаснай рэцэптуры соль (ды й часам і цукар!) прысутнічаюць.

Квашаная капуста з Пружаншчыны

Наступны рэцэпт прыводзіцца паводле пружанскай кухні. Інгрэдыенты бяруцца з разліку квашання капусты ў трохлітровым слоіку.
З чаго гатаваць:
1,5 л вады,
3 ст. л. цукру,
3 ст. л. солі,
1 качан,
1 морква,
1 яблык (антонаўка),
1 аржаны сухарык,
кмен, кроп і журавіны (па патрэбе).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКвашаная капуста з журавінамі
Квашаная капуста з журавінамі - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2026
Квашаная капуста з журавінамі
Як гатаваць. Расол гатуецца наступным чынам. У халоднай (лепш калодзежнай) вадзе распусціць соль і цукар. Вадкасць давесці да кіпення, але не кіпяціць і астудзіць.
Затым капусту тонка нашаткаваць, моркву буйна натаркаваць. Капусту перамяшаць з морквай і перацерці рукамі. На дно слоіка пакласці сухарык і яблык, парэзаны на буйныя кавалачкі. У капусту можна дадаць насенне кропу ці кмену і ягады журавін. Усё перамяшаць, напоўніць капустай слоік не да самага верху і гэтак жа заліць расолам.
Уставіць слоік у міску, каб падчас квашання туды выцякаў расол, і пакінуць у цёплым месцы на тры дні. Раз-пораз капусту акуратна перамешваюць драўлянай палачкай. А пасля таго, як расол перастане выбягаць са слоіка, капусту ставяць на холад.
Праз некалькі дзён яе можна ўжываць.

Квашаная капуста ў слоіках па-цімкавіцку

Гаспадыні з вёскі Цімкавічы Капыльскага раёна (што на Міншчыне) раяць квасіць капусту, каб яна атрымалася "хрумсткай", толькі ў другую чвэрць узрастаючага месяца і папярэджваюць, што на маладзік і на трэцюю чвэрць гэтага не робяць. Колькасць капусты і астатніх інгрэдыентаў бяруць столькі, колькі плануюць запоўніць слоікаў.
З чаго гатаваць:
капуста,
морква,
кмен,
цукар,
соль.
© Sputnik / Артур ЛебедевКвашеная капуста ў слоіках
Квашеная капуста - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2026
Квашеная капуста ў слоіках
Як гатаваць. Капусту нашаткаваць, дадаць крыху солі і цукру, перацерці, каб з’явіўся сок. Дадаць натаркаваную моркву і кмен. Перамяшаць і шчыльна напоўніць слоікі.
Саставіць слоікі ў таз (або ночвы) і размясціць у цёплым месцы на кухні на тыдзень – да таго часу, пакуль капуста "пускае бурбалкі". Сачыць, каб расол пакрываў капусту, бо, калі яго не хапае, то даліваюць халодную ваду з калодзежа.
Калі працэс квашэння завершыцца, то слоікі закрываюць "капронавымі" крышкамі і ставяць у склеп ці любое іншае халоднае месца. Пастаўленая такім чынам капуста атрымаецца хрусткай.

Салёная капуста

З чаго гатаваць:
4 л вады,
0,5 шк. цукру,
1 шк. буйной солі,
1 капусны качан цэлы,
10 кг нашаткаванай капусты,
300 г морквы,
300 г буракоў,
300 г гарбуза,
300 г журавін,
200 г кораня хрэну,
0,5 кг яблыкаў (антонаўка).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяСалёная капуста
Кіслая капуста - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2026
Салёная капуста
Як гатаваць. Прыгатаванне расолу простае: у халоднай калодзежнай вадзе распусціць соль і цукар, закіпяціць і астудзіць.
Затым нашаткаваную капусту скласці ў бочку, дадаць пацёртыя на буйную тарку бурак, гарбуз, моркву, хрэн ды нарэзаныя скрылікамі яблыкі. Усё перамяшаць, заліць расолам і засыпаць журавіны. Зверху пакласці сярэдні качан, накрыць драўляным кружком і прыціснуць усё гнётам так, каб расол пакрыў капусту цалкам.
Ужываць яе можна ўжо праз тыдзень, бо, як кажуць, "без капусты жываты пусты"!
Удалага капуснага квашання і смачна есці!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКапуста па-пластоцку
Капуста па-пластоцку - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2026
Капуста па-пластоцку
Чытайце таксама:
"Божыя кавалі зіму падкавалі…", або Гаспадарчыя і кулінарныя традыцыі Восеньскіх Кузьмінак
"Зміцер, Зміцер зямлю выцер…", або Кастрычніцкі пах яблыкаў і морквы на продкавай кухні
"Быць, як у таткі за плячыма…", або Спрадвечныя бацькавы звычаі і прысмакі
Стужка навiн
0