Беларусь у чарговы раз жыве ва ўмовах дэнамінацыі. Чаканне гэтай падзеі, ноч, калі адбывалася "абнуленне" грошай, першыя новыя рублі і капейкі, ад якіх даўно адвыклі, і нават варажба на знаках Задыяка пра лёс "новых" грошай - тэма, якая не пакінула абыякавым ні аднаго беларуса.