МІНСК, 1 жні – Sputnik. Паказаць годны вынік на летніх Алімпійскіх гульня ў Токіа перашкодзіла траўма, заявіў беларускі цяжкаатлет Яўген Ціханцоў (катэгорыя да 96 кг).
Ціханцоў у рыўку змог падняць 173 кг, а ў практыкаванні штуршок яму не ўдалося зафіксаваць вагу 201 кг. Такім чынам, беларус завяршыў выступленне на Гульнях.
"З-за згонкі вагі абвастрылася старая траўма, таму атрымалася, як атрымалася", - цытуе Ціханцова БелТА.
Цяжкаатлет падзякаваў балельшчыкам за падтрымку і папрасіў прабачэння за няўдачу.
"Але ўжо менш чым праз чатыры гады - Алімпіяда ў Парыжы. Зараз буду лячыць траўмы і зраблю ўсё, каб патрапіць на Гульні-2024 і паказаць годны ўзровень беларускай цяжкай атлетыкі", - запэўніў Ціханцоў.
Золата Гульняў выйграў прадстаўнік Катара Фарыс Ібрахім Саід Хассуна Эль-Бах, які ўстанавіў алімпійскі рэкорд - 402 кг (177 кг рывок і 225 кг штуршок). Серабро ў венесуэльца Кейдамара Санчаса Валенільі - 387 кг (177 кг + 210 кг). Бронзавая ўзнагарода ў цяжкаатлета з Грузіі Антона Плеснага - 387 кг (177 кг + 210 кг).
У нядзелю чакаюцца выступленні яшчэ некалькіх беларускіх спартсменаў: фінал для скакуноў у вышыню (Максім Недасекаў), паўфінал бегу на 100 м з бар'ерамі (Эльвіра Герман), а таксама выступленне цяжкаатлеткі Дар'і Навумавай (76 кг, група А).
Пакуль у медальнай скарбонцы беларускай зборнай адзін медаль - золата Івана Літвіновіча (скачкі на батуце).
Чытайце таксама:
Першы медаль: батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
Беларуска прабілася ў паўфінал Алімпіяды ў бегу з бар'ерамі на 100 м
Беларуска Дубіцкая выйшла ў фінал алімпійскага турніру па штурханні ядра
Тэніс для беларусаў на Алімпіядзе завершаны
Беларус не выступіць на Гульнях - яго конь сур'ёзна захварэў
Два беларускія плыўцы не змаглі заваяваць узнагарод у фінале Алімпіяды
Лукашэнка: спартыўныя перамогі дэманструюць узровень развіцця краіны