МІНСК, 3 жні – Sputnik. Чарговы спаборніцкі дзень на Алімпійскіх гульнях у Токіа не прынёс беларускім спартсменам медалёў.
Так, байдарачнік Алег Юрэня ў адзіночным заездзе на 1 000 метраў у фінале "Б" паказаў 4 вынік, па выніках Алімпіяды ў яго 12 месца.
"Канчатковым месцам, вядома, не ўражаны. Аднак задаволены сваім праходжаннем дыстанцыі, зыходзячы з кандыцый і ўмоў надвор'я тут у Токіа. На Алімпіядзе ў мяне яшчэ ёсць выступленне ў байдарцы-двойцы, будзем старацца палепшыць вынік", - сказаў Юрэня.
Беларускі Вольга Худзенка і Марына Літвінчук у фінале на 500 метраў у байдарцы-двойцы занялі шостае месца. Перамога дасталася новазеландкам Лізе Карынгтан і Кейтлін Рега, якія трымалі лідэрства з самага старту.
Адчайвацца рана
"Беларускія весляры выступілі ў двух фіналах, засталіся без узнагарод, але пасыпаць галаву попелам не варта", - так пракаменціраваў вынікі трэнер каманды па веславанні Уладзімір Шантаровіч, адзначыўшы, што яго падапечныя яшчэ не завяршылі выступленні ў Токіа.
Не самымі радаснымі застаюцца вынікі выступленняў беларускіх спартсменаў у іншых відах спорту.
Так, барэц грэка-рымскага стылю Кірыл Маскевіч саступіў у паядынку 1/8 фіналу алімпійскага турніру. Яго сапернікам быў егіпцянін Махамед Метвалі. Вынік - 9:1 на карысць прадстаўніка афрыканскага кантынента. Аднак у беларуса застаюцца шансы на бронзавы медаль, калі яго крыўднік выйдзе ў фінал.
Дзідакідальніца Таццяна Халадовіч у кваліфікацыі ў першай спробе паказала вынік 60 м 78 см, але наступныя два яе выхады былі не гэтак ўдалымі. Халадовіч так і не змагла выйсці ў фінал.
Два медалі і 48 месца
Зборная Беларусі на Гульнях-2020 у Токіа пакуль заваявала толькі дзве ўзнагароды. Золата ў скачках на батуце ўзяў Іван Літвіновіч, а бронзу ў скачках у вышыню выйграў Максім Недасекаў. Зараз наша каманда знаходзіцца на 48-м месцы ў медальным заліку Алімпіяды, у беларускай зборнай колькасць медалёў аднолькавая са зборнымі Эстоніі, Фіджы і Узбекістана. У тройцы лідэраў - Кітай, ЗША і Японія.
Чытайце таксама:
CAS адхіліў запыт Ціманоўскай на адмену рашэння НАК Беларусі аб яе адхіленні
Максім Недасекаў прынёс зборнай Беларусі другі медаль Гульняў-2020
Цяжкаатлет Ціханцоў патлумачыў няўдачу на Алімпіядзе траўмай
Першы медаль: батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
Тэніс для беларусаў на Алімпіядзе завершаны