Мінскае "Дынама" здабыла другую перамогу запар у хатнім матчы КХЛ

Хакеісты мінскага "Дынама" выпусцілі ініцыятыву ў пачатку сустрэчы, тым не менш, ім удалося выраўнаваць ход паядынку і перамагчы.
Sputnik
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" выйграў у хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў "Барыса" з Нур-Султана, паведамляе Sputnik.
Мінчане ў першыя дзесяць хвілін прапусцілі дзве шайбы. Вызначыўся форвард "Барыса" Якаб Лілля (1-я і 8-я), які аформіў дубль. "Зубры" сабраліся і пачалі атакаваць, што прынесла свой вынік. Скараціў адставанне нападаючы "Дынама" Арцём Дзямкоў (11-я), а аднавіў раўнавагу сіл Маціяс Тедэнбю(20-я).
У другім перыядзе мінчане зарабілі два выдаленні, чым скарыстаўся абаронца гасцей Дарэн Дзіц, які вывеў "Барыс" наперад.
Тедэнбю (36-я) зноў зраўняў лічбы на табло, аформіўшы дубль - 3:3. Але незадоўга да другога перапынку Дзіц зноў засмуціў галкіпера "Дынама" - 4:3.
У трэцяй дваццаціхвілінцы "зубры" пайшлі ў рашучае наступленне. У чарговы раз гаспадары зраўнялі лік. Вызначыўся Ілля Усаў (46-я). Павялічылі адрыў Марыё Кемпа (52-я) і Тайлер Граовац (52-я).
Лілля паспрабаваў скараціць адставанне (52-я), але гэта не дапамагло, да фінальнай сірэны лічбы на табло не змяніліся. Такім чынам, мінчане перамаглі з лікам 6:5.
Для "Дынама" гэта другая перамога запар, раней хакеісты абыгралі "Адмірал" з Уладзівастока. Наступную гульню "зубры" правядуць на выездзе 22 кастрычніка супраць "Сібіры".
Перамога "Дынама" дазволіла клубу падняцца на другую пазіцыю ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. Гэтага ўдалося дасягнуць упершыню з сезона 2011/2012.
Чытайце таксама:
Мінскае "Дынама" перастала перамагаць у "рэгулярцы" КХЛ
У сёмы раз запар: мінскае "Дынама" перамагло ў чарговым матчы КХЛ
Форвард мінскага "Дынама" прызнаны лепшым гульцом дня ў КХЛ
"Зубры" атрымалі шостую перамогу запар - на гэты раз у Ніжнім
Хатнюю серыю КХЛ мінскае "Дынама" завяршыла перамогай