Грабоўскі перайшоў у зборную Беларусі на адміністрацыйную працу

Яму прыйшлося пакінуць трэнерскую пасаду ў мінскім "Дынама", але ён працягне працаваць з "зубрамі", каб фарміраваць каманду для "нацыяналкі".
Sputnik
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Адзін з найлепшых хакеістаў у гісторыі Беларусі Міхаіл Грабоўскі пайшоў з мінскага "Дынама", дзе ён быў асістэнтам галоўнага трэнера, на адміністрацыйную пасаду ў ФХРБ, паведамілі ў прэс-службе хакейнай федэрацыі.
Яго прызначылі генеральным менеджэрам нацыянальнай і зборных каманд (юнацкай, юніёрскай, маладзёжнай) па хакеі. Грабоўскі будзе займацца фарміраваннем спіскаў ігракоў для гэтых каманд, а таксама адказваць за ўзаемадзеянне з ігракамі і трэнерамі беларускіх клубаў. Акрамя таго, Міхаіл будзе весці работу па развіццю гульцоў інстытута зборных каманд.
Новы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Багдановіч зазначыў, што Грабоўскі ўжо даўно стаў легендай беларускага хакея і выдатна зарэкамендаваў сябе на пасадзе трэнера.
"Мы бачым у ім добрага спецыяліста, які дастаткова кампетэнтны, каб праявіць сябе ў новай якасці", – заявіў ён.
У якасці гульца Міхаіл Грабоўскі выступаў за беларускае "Юнацтва", расійскія "Нефтехимик", "Динамо" і ЦСКА, канадскія "Гамільтан", "Манрэаль", "Таронта" і амерыканскія "Вашынгтон" і "Айлендэрс". Чатыры разы прызнаваўся лепшым хакеістам Беларусі (у 2009, 2011, 2013 і 2014 гадах).
Апошнія два гады быў асістэнтам галоўнага трэнера мінскага "Дынама", таксама дапамагаў Крэйгу Вудкрафту ў фінальнай кваліфікацыі на Алімпіяду-2022. У мінулым годзе "зубры" ўпершыню за доўгі час выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату КХЛ. Што да нацыянальнай зборнай, на ЧС-2021 яна заняла перадапошняе 15-е месца, а затым не змагла адабрацца на Алімпійскія гульні ў Пекін.
Грабоўскі дэбютаваў у камандзе Лукашэнкі: не ўсюды так пагуляеш
Чытайце таксама:
Мінскае "Дынама" перапыніла серыю паражэнняў
Пасля Баскава: абраны новы старшыня Федэрацыі хакея Беларусі
Беларус Ягор Шаранговіч застаецца ў "Нью-Джэрсі" яшчэ на два гады
Шаранговіч стаў першым беларусам у НХЛ за 5 гадоў
Беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі плануе завяршыць кар'еру