Лукашэнка ў інтэрв'ю ВВС: не танцую пад вашу музыку

Прэзідэнт Беларусі лічыць, што Вялікабрытанія з падачы ЗША праз Польшчу фінансавала пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе.
Sputnik
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка растлумачыў брытанскаму журналісту з ВВС, чаму Еўропа не можа знайсці з ім агульную мову, урывак інтэрв'ю паказаў тэлеканал АНТ.
"Вам са мной складана, таму што я не танцую пад вашу музыку. Я праводжу незалежную палітыку і ад вас, і ад каго заўгодна - амерыканцаў, англічан, Еўрасаюза", - заявіў ён.
Па словах беларускага лідара, ён бачыць свой народ і разумее, чым ён жыве.
"Але вы што, скажаце, што я сваіх суседзяў церабіў? Я што, арганізоўваў з палякамі, латышамі, літоўцамі ці ўкраінцамі нейкія бойкі на мяжы? Ніколі!", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама выказаўся аб тым, што "суседзі ад Бога, іх не выбіраюць" і задаў пытанне журналісту: "Навошта вы ў мінулым годзе прыйшлі ў наш дом і спрабавалі яго разбурыць?".
Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Вялікабрытанія, за якой стаялі ЗША, праз Польшчу фінансавала і кіравала пратэстамі, якія адбыліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Гадзінная гутарка

Кіраўнік дзяржавы 19 лістапада даў інтэрв'ю брытанскаму медыяхолдынгу ВВС. Пытанні беларускаму лідару задаваў вядучы міжнародны аглядальнік тэлекампаніі Стывен Розенберг, які спецыялізуецца на тэме постсавецкай прасторы.
Закраналіся тэмы сітуацыі на мяжы Беларусі і Польшчы, тэлефонных размоў з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель, а таксама адносін рэспублікі з ЕС і Расіяй.
Адносна тэмы мігрантаў Лукашэнка заявіў, што не збіраецца затрымліваць бежанцаў на мяжы, і калі яны будуць працягваць прыбываць, то не будзе іх спыняць, бо яны едуць не ў ягоную краіну.
Лукашэнка назваў дату чарговай спробы рэвалюцыі
Чытайце таксама:
Лукашэнка не абмяркоўваў з Меркель сваё "прызнанне" і санкцыі
Лукашэнка пра новую Канстытуцыю: атрымаў варыянт, азнаёміўся, ёсць што абмяркоўваць
Лукашэнка хоча атрымаць ад Расіі некалькі "Іскандэраў"
Эйсмант пракаментаваў гісторыю з інтэрв'ю Лукашэнкі CNN
Лукашэнка: усе войны пачыналіся з Беларусі