Прэпарат для лячэння каронавіруса "МИР 19" зарэгістраваны ў Расіі

Лякарства прызначаецца для выкарыстання ў стацыянарах і падыходзіць для выкарыстання супраць усіх тыпаў віруса, у тым ліку "амікрон".
Sputnik
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Расіі зарэгістравала прэпарат для лячэння каронавіруса "МИР 19", пра гэта паведамляе прэс-служба Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва (ФМБА).
Прэпарат быў распрацаваны спецыялістамі інстытута Імуналогіі ФМБА. "МИР 19" - прэпарат-антыдот супраць віруса, яго дзеянне заснавана на механізме інтэрферэнцыі РНК - ён выбарча душыць актыўнасць жыццёва важных паслядоўнасцяў віруса.
Пры гэтым уласна геном чалавека не закранаецца. Удакладняецца, што мішэнню з'яўляецца менавіта вірус, а сам "МИР 19" не ўплывае на арганізм чалавека.
"Устаноўлена поўная ідэнтычнасць "МИР 19" і мішэні ў геноме ўсіх вядомых ліній віруса, у тым ліку "амікрон". Не выяўлена ні адной мутацыі", – сказала кіраўнік ФМБА Вераніка Скварцова.
Паводле яе слоў, гэтыя асаблівасці робяць прэпарат універсальным і дазваляюць выкарыстоўваць яго супраць розных варыянтаў SARS-CoV-2.
Лекі складаюцца з двух кампанентаў: дзеючае рэчыва - малыя інтэрферуючыя РНК і пептыд - носьбіт. Прадугледжваецца, што прэпарат будуць вырабляць у Санкт-Пецярбургу.
Спецыялісты правялі клінічныя даследаванні, якія даказалі бяспеку і эфектыўнасць прэпарату. Прэпарат прызначаны для інгаляцый ва ўмовах стацыянара.
Раней паведамлялася, што ў выпадку высокай эфектыўнасці лякарства створаць і ў выглядзе спрэю. Яго можна будзе выкарыстоўваць для таго, каб не даць развіцца захворванню, калі чалавек раней кантактаваў з хворым на каронавірус.

Расійскія вакцыны ад каронавіруса

"МИР 19" будзе першым лякарствам для лячэння каронавіруса ў РФ.
На сённяшні час ў Расіі зарэгістравалі пяць айчынных вакцын для прадухілення COVID-19. Апошнюю - "ЭпиВакКорона-Н" - дазволілі для масавага прымянення ў канцы жніўня 2021 года. У якасці вытворцы ў рэестры ўказаны навуковы цэнтр вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектор".
Акрамя "ЭпиВакКорона-Н", у РФ ад каронавіруса зарэгістравана вакцына "Спутник Лайт". Першая ў свеце вакцына ад каронавіруса "Спутник V", распрацавана цэнтрам імя Гамалеі, "ЭпиВакКорона" – цэнтрам "Вектор" Расспажыўнагляду і "КовиВак" – Цэнтрам імя Чумакова РАН.

Распрацоўка лекаў ад COVID у Расіі

Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што найбліжэйшым часам будуць даступныя лекі ад каронавіруса.
"Цяпер распрацоўваюцца і ў бліжэйшы час будуць выкарыстоўвацца лекавыя прэпараты (ад каронавіруса - Sputnik), сёння з калегамі гаварыў аб гэтым", - сказаў Пуцін.
Вырабляць "Спутник V" і "Спутник Лайт" па поўным цыкле пачалі ў Беларусі
Чытайце таксама:
Новы "Спутник V" пад "амікрон"-штам стварылі расійскія вучоныя
Пуцін распавёў, як прышчапіўся назальнай вакцынай ад каронавіруса
У Расіі зарэгістравана вакцына ад COVID для падлеткаў - "Спутник М"
Міністэрства аховы здароўя дазволіла вакцынаваць дзяцей ад COVID-19
Беларускі цуд: дзе будуць рабіць айчынную вакцыну ад каронавіруса