Беларусь закупіць 4 млн доз расійскай вакцыны ад каронавіруса

Рэспубліка заплаціла за пастаўку расійскіх вакцын ад каронавіруснай інфекцыі 42,1 млн. долараў за 10 месяцаў мінулага года, у 2022-м на гэтыя мэты плануецца выдаткаваць больш.
Sputnik
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Беларусь плануе закупіць у гэтым годзе не менш як чатыры мільёны доз вакцыны "Спутник V", расказала старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, паведамляе Telegram-канал верхняй палаты парламента.
Прэпарат будзе вырабляцца на заводзе "Белмедпрэпараты" ў Мінску, на яго закупку ўлады накіруюць каля 240 млн рублёў (93,2 млн долараў па курсе Нацбанка на 5 студзеня - Sputnik).
Усяго ж на сферу аховы здароўя сёлета з кансалідаванага бюджэту будзе накіравана 8,4 мільярда рублёў (3,26 млрд долараў).

Колькі Беларусь заплаціла за вакцыны

Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, якая ў 2021 годзе зарэгістравала расійскі "Спутник V". Наша краіна заплаціла за пастаўку расійскіх вакцын ад каронавіруса 42,1 млн долараў, такія дадзеныя прывяла Федэральная мытная служба Расіі.
Лідарам па колькасці закупак стала Аргенціна, якая за 10 месяцаў мінулага года ўвезла расійскіх вакцын на 220 млн долараў.

Уласная вакцына

У Беларусі пачалі працаваць над стварэннем уласнай вакцыны ад каронавіруса. Актыўны кампанент айчыннага прэпарату будуць вырабляць на прадпрыемстве "БелВітуніфарм" у Віцебскім раёне, а на заводзе "Белмедпрэпараты" ў Мінску вакцыну будзе разліваць і выпускаць гатовую форму.
Стварэнне вытворчасці абыдзецца ў 68,1 млн рублёў (27,6 млн долараў).
Як раней адзначаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, у грамадзянскі абарот беларуская вакцына ад COVID-19 паступіць у 2023 годзе. На гэты момант у Беларусі арганізавана вытворчасць вакцыны "Спутник V".
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч раней заяўляў, што поўнасцю лакалізаваць вытворчасць у Беларусі плануюць у 2022 годзе.
Міфы, мемы і жарты: кіраўнік "БелВітуніфарма" шчыра пра беларускую вакцыну
Чытайце таксама:
Выпрабаванні адзінай вакцыны ад грыпу і COVID праходзяць у Расіі
СААЗ патлумачыла затрымку прызнання расійскай вакцыны "Спутник V"
У Беларусі пачалі прышчэпліваць дзяцей ад каронавіруса
Вырабляць "Спутник V" і "Спутник Лайт" па поўным цыкле пачалі ў Беларусі
Беларускі цуд: дзе будуць рабіць айчынную вакцыну ад каронавіруса