МІНСК, 15 сту – Sputnik. На бліжэйшую нядзелю, 16 студзеня, сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі – з-за галалёду, пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"16 студзеня ноччу надвор'е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём атмасферны фронт, які перамесціцца з Балтыкі", - гаворыцца ў паведамленні.
Вецер супакоіцца, але прагназуюцца ападкі. Уначы па ўсходзе невялікі кароткачасовы снег, а днём пераважна па паўночным захадзе снег і мокры снег, чакаецца галалёд. Сіноптыкі заклікалі вадзіцеляў быць уважлівымі на дарогах: магчымы снежныя заносы.
Вецер, паводле прагнозаў сіноптыкаў, будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, месцамі да 15-18 м/с. 14-15 студзеня парывы ветру і зусім дасягалі 32 метраў за секунду, а наступствы непагадзі ліквідуюць да гэтага часу па ўсёй краіне.
Уначы слупок тэрмометра апусціцца да –3...–9 градусаў, у паўночнай частцы краіны будзе яшчэ халадней - каля 10-15 градусаў марозу (часам і да –20°C).
Днём таксама будзе марозна: у сярэднім па краіне ад 3 да 9 градусаў ніжэй за нуль.
Наступствы непагадзі
У мінулую пятніцу з-за моцнага ветру, які разбушаваўся ў Беларусі, сіноптыкі аб'явілі максімальны ўзровень небяспекі. Стыхія ламала дрэвы, пераварочвала рэкламныя канструкцыі, пашкодзіла дахі і збівала з ног людзей. Некалькі чалавек патрапілі ў бальніцу.
З-за непагадзі ў Беларусі з пятніцы на суботу пацярпелі 458 населеных пунктаў. Работы па ліквідацыі наступстваў непагадзі яшчэ вядуцца.
Таксама на Sputnik:
Ураганны вецер у Мінску: паламаныя дрэвы і разбітыя вітрыны – фотафакт
Наступствы стыхіі: як Мінск пацярпеў ад "урагану" – відэа
Амаль 1000 дрэў упалі ў Мінску з-за моцнага ветру ў пятніцу