БелАЭС

На ранейшым узроўні: як БелАЭС уплывае на тарыфы электраэнергіі

Першы энергаблок беларускай атамнай электрастанцыі быў уключаны ў энергасістэму краіны ў лістападзе 2020 года.
Sputnik
МІНСК, 22 лют – Sputnik. Намеснік старшыні Дзяржкамітэта па стандартызацыі – дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь Крэцкі патлумачыў, як БелАЭС уплывае на тарыфы для насельніцтва.
Па словах Крэцкага, ніхто беларусам не забараняе ўкараняць уласныя крыніцы аднаўляльнай энергіі, каб электрычнасць была таннейшай.

"Яно даражэе ў комплексе, ніхто не абяцаў, што, калі мы ўвядзем (у эксплуатацыю – Sputnik) атамную станцыю, тарыф зменшыцца, такіх абяцанняў не было. Дзякуючы АЭС мы тарыф захоўваем на ранейшым узроўні, бо выдаткі растуць, інфляцыя ёсць, цэны усюды растуць. Вы паглядзіце якія цэны на газ цяпер у Еўрасаюзе", - сказаў намеснік старшыні.

Ён падкрэсліў, што дзякуючы АЭС Беларусь мае падушку бяспекі па цэнавай палітыцы на прыродны газ, які дае магчымасць свабодныя фінансавыя сродкі накіроўваць у развіццё аднаўляльных крыніц энергіі і мясцовых энергарэсурсаў.

БелАЭС

Беларуская АЭС знаходзіцца ў Астраўцы, яна пабудавана па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
На гэты момант станцыя выпрацоўвае 22% ад агульнага аб’ёму электраэнергіі ў краіне, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе Беларусі складзе 40%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Стала вядома, колькі газу зэканоміў запуск БелАЭС
"Росатом" расказаў, калі пачне працаваць другі блок БелАЭС
Першы блок БелАЭС ужо выпрацаваў 6 млрд кВт·г электрычнасці
Другі энергаблок БелАЭС атрымаў ліцэнзію на пачатак фізічнага пуску
Мінэнерга Беларусі і РФ узгаднілі планы па агульных рынках газу і электраэнергіі