У Мінску 21 чэрвеня ў вочным фармаце адбылося пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам кіраўнікоў урадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза, дзяржаў-назіральнікаў пры ЕАЭС – Кубы і Узбекістана, старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча.
Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС абмеркавалі некаторыя пытанні ўвядзення маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў ЕАЭС, стварэння камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных і высокатэхналагічных галінах прамысловасці, Праграму сумесных дзеянняў дзяржаў-членаў ЕАЭС у сферы абароны праў спажыўцоў.
Для далейшай інтэграцыі нацыянальных транспартных сістэм дзяржаў ЕАЭС у сусветную транспартную сістэму і павелічэння аб’ёмаў гандлю будуць разгледжаны пытанні развіцця транспартнай інфраструктуры еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў, якія ўваходзяць у тым ліку ў міжнародныя транспартныя калідоры "Усход - Захад" і "Поўнач - Поўдзень".
Па выніках пасяджэння ў фармаце відэамоста на пытанні журналістаў адказвала афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мішусцін: у свеце расце цікавасць да супрацоўніцтва з ЕАЭС
Новы транспартны калідор Еўропа – Заходні Кітай пройдзе праз Беларусь
Мішусцін прапанаваў паскорыць пераход на ўласныя фінансавыя механізмы
Беларусь павялічыла тавараабарот з краінамі ЕАЭС на 10%
Квоты на цукар і пошліны: у Мінску прайшло пасяджэнне Савета ЕЭК
ЕАЭС трымае абарону ў глабальнай эканамічнай вайне – Галоўчанка
Міністр ЕАЭС: дэфіцыту лекаў няма і не будзе