МІНСК, 6 кас – Sputnik. Нам трэба дасканала разабрацца ў прычынах сітуацыі, якая склалася, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе з эканамічным блокам урада.
Па яго словах, на высокія паказчыкі інфляцыі павінны былі жорстка адрэагаваць у Нацбанку і беларускім урадзе. Рэальныя даходы беларусаў упалі ў параўнанні з мінулым годам на 3%.
"Рост цэн нівеліруе ўсе нашы намаганні па павышэнні зарплат і пенсій", - паскардзіўся Аляксандр Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што чакае ад урада і Нацбанка, "дзейсных прапаноў па стрымліванні коштавага росту".
Беларускі лідар адзначыў, што яшчэ можа збольшага зразумець, як растуць цэны на тавары, якія імпартуюцца з-за мяжы.
"Але чаму мы назіраем пастаяннае павышэнне цаны таго, што вырабляем самі з айчыннай сыравіны?" - цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.
На збоях вытворча-збытавых ланцужкоў лёгка нажываюцца спекулянты, заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, Камітэт дзяржкантролю ўстанавіў факты, калі на яблыкі і беларускую агародніну для бюджэтных арганізацый пасрэднікі ўстанаўлівалі кошт з нацэнкай у 300%.
Пры гэтым ён запатрабаваў у чарговы раз, каб прыбралі пасрэднікаў у гандлі. Таму што яны ўзнімаюць цэны на ўсіх этапах. Спачатку паднялі цэны, калі вырас курс валюты, а потым цэннік не адкруцілі, калі рубель умацаваўся.
"Вы гэтага не заўважылі? Чаму не паднялі гвалт і не аднавілі справядлівасць?" - цытуе Аляксандра Лукашэнку Telegram-канал Пул Першага.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пенсіі і ліміты на замежныя пакупкі: што змянілася ў Беларусі з кастрычніка
Dolce Vita па-беларуску: як выглядае вытворчасць цукру – відэа
У ЕАБР патлумачылі чаму інфляцыя ў Беларусі запаволілася
Да 470%: МАРГ выявіў парушэнне цэн на школьныя тавары
Экспартныя цэны на цукар склаліся на "салодкім узроўні" – Галоўчанка