Азаранка перамагла ў першым раундзе Australian Open-2023

Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі атрымаюць па 2 мільёны долараў.
Sputnik
МІНСК, 16 сту – Sputnik. Беларуская спартсменка Вікторыя Азаранка, якая займае 24-е месца ў міжнародным рэйтынгу WTA, стартавала з перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, паведамляе Sputnik.
У першым раундзе жаночага адзіночнага разраду двухразовая чэмпіёнка Australian Open за дзве гадзіны адолела ў двух сэтах амерыканку Сафію Кенін (203) з лікам 6:4, 7:6 (7:3).
У наступным крузе беларуска сустрэнецца з пераможцай пары Леалія Жанжан (Францыя, 109) – Надзія Падароска (Аргенціна, 192).
Нагадаем, Азаранка выйгравала аўстралійскае першынство ў 2012 і 2013 гадах.
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (38) таксама ў дзвюх партыях абгуляла прадстаўніцу Чэхіі Брэнду Фрухвіртаву (136) з лікам 7:5, 6:2.
У наступным раундзе ёй трэба будзе згуляць з трэцяй ракеткай свету амерыканкай Джэсікай Пегулай.
Пятая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка правядзе свой матч у аўторак, яна згуляе супраць чэшскай тэнісісткі Тэрэзы Марцінцовай (73).
Адзіны беларускі тэнісіст Ілля Івашка (72) першым з чатырох прадстаўнікоў краіны выйшаў на корт "Мельбурн-Парка". Аднак спартсмен прайграў у першым раундзе нідэрландскаму тэнісісту Боціку ван дэ Зандсхюлпу (34) з лікам 3:6, 6:3, 5:7, 3:6.
Агульны прызавы фонд Australian Open-2023 перавышае 51 мільён долараў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць з яго па 2 мільёны долараў. Спаборніцтвы працягнуцца да 29 студзеня.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Абноўлены рэйтынг WTA і ATP: на якіх пазіцыях беларусы
Як беларускі спорт спраўляецца з санкцыямі, расказаў міністр
Хакеісты мінскага "Дынама" абгулялі ў гасцях "Адмирал"
Якія спаборніцтвы прыме Беларусь у 2023 годзе
Гульні СНД у 2023 годзе прымуць 11 беларускіх гарадоў