Цэны ў Беларусі за год выраслі на 11,7%

Толькі са студзеня па люты цэны на тавары і паслугі ў рэспубліцы выраслі на 1,3%, паводле афіцыйных даных.
Sputnik
МІНСК, 10 сак – Sputnik. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў лютым у параўнанні са студзенем склаў 101,3%, такія даныя прыводзіць Белстат.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай, у параўнанні са снежнем мінулага года цэны на тавары і паслугі выраслі роўна на 2%. Пры гэтым у гадавым выражэнні гэтая лічба складае 11,7%.
Харчовыя тавары сталі даражэй у лютым на 2,3%, нехарчовыя тавары – 0,7%, а паслугі падскочылі ў цане на 3,4%.
Больш за ўсё, паводле даных Белстата, у цане за люты вырасла агародніна – адразу на 10,6%. Следам ідуць алкагольныя напоі – 4,6%. З невялікім адставаннем садавіна – 3,6%. Пры гэтым крупы і бабовыя патаннелі на 1,5%.
Сярод нехарчовых тавараў лідарам па росту кошту стала мэбля – 1,2%. Мыйныя сродкі падаражэлі на 0,8%, а друкаваныя выданні – 0,7%. Парфумерыя ўпала ў кошце на 1,3%.
Турыстычныя паслугі ў Беларусі за люты падскочылі ў цане на 8,8%. Жыроўка стала цяжэй на 6,6%, а лятаць самалётамі стала даражэй на 3,9%. Затое на цягніку стала танней ездзіць ажно на 0,7%.
У мінулым годзе цэны на тавары і паслугі ў сярэднім выраслі на 12,8%. Пры гэтым гадавое заданне ўлад было ўдвая меншае. У 2023 годзе беларускія ўлады паставілі перад сабой амбіцыйную задачу – утрымаць інфляцыю ў адназначных лічбах. У прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця закладзены калідор 7-8%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Ніякага безгранічча і парог інфляцыі 7%: Лукашэнка паставіў мэты міністрам
Цэны пакусваюцца: Галоўчанка растлумачыў, як зрабіць агародніну танней
Снапкоў прапанаваў распрацаваць механізмы справядлівага фарміравання цэн
Лукашэнка: цэнаўтварэнне – аснова справядлівага свету ў Беларусі
Рэзкае падзенне інфляцыі чакаюць эксперты летам