Міхала Анемпадыстава называюць адным са стваральнікаў беларускай нацыянальнай рок-паэзіі: яго вершы былі пакладзеныя на музыку і ўвайшлі ў рэпертуар многіх беларускіх выканаўцаў. Акрамя гэтага Анемпадыстаў зрабіў адчувальны ўнёсак ў развіццё беларускага мастацтва і дызайна - апошняй яго вялікай працай стала выданне "Колер Беларусі", дзе распавядаецца гісторыя колераў і іх сімвалічнае значэнне.
Выбітнага творцы не стала ноччу на 23 студзеня 2018 года, але сябры, родныя і аднадумцы не забываюцца на яго і працягваюць яго справу ўжо ў сваёй творчасці. Самае цікавае пра жыццё і спадчыну Міхала Анемпадыстава, чытайце ў матэрыялах Sputnik.