Відэа

Самае прыгожае набажэнства: як каталікі Гродна адзначалі Раство – відэа

Падпісацца
Свята Нараджэння Хрыстова каталікі адзначаюць у суботу, 25 снежня. Адна з галоўных традыцый свята – святочнае богаслужэнне ў касцёле, і толькі потым –святочныя застоллі. Кадры ранішняй службы ў Фарным касцёле Гродна глядзіце ў відэасюжэце Sputnik.
Святочнае богаслужэнне на Каляды мае свае традыцыі. Падчас службы святар нагадаў аб таінстве нараджэння Немаўляці Ісуса, дзе і ў якіх умовах і як гэта адбылося.

"Калі Ісус нарадзіўся, ён быў у яслях, вакол стаялі жывёлы. Але гэтыя яслі, у якіх ён ляжаў, сталі свяціцца, як залатыя. І можна было сказаць, што там ляжыць Сын Божы. І можна паразважаць, калі Ісус прыходзіць у наша сэрца, як ён асвятляе наша жыццё, якую дорыць радасць. Каляды – гэта наш дазвол Хрысту прыйсці ў наша жыццё", – звярнуўся святар да вернікаў.

Пасля набажэнства прыхаджане адпраўляліся да каляднай батлейкі злева ад галоўнага алтара. Гэта яшчэ адна традыцыя свята. У кожным храме ладзяць святочныя інсталяцыі, якія паказваюць вечар нараджэння Хрыста.
У цэнтры кампазіцыі – яслі з Немаўляткам, якое ляжыць на сене, фігуры Марыі, Іосіфа, пастухі і хатнія жывёлы – вослік, авечкі. А над імі заўсёды ззяе Віфлеемская зорка.
Другая Калядная батлейка ля Фарнага касцёла ў Гродне арганізавана каля ўвахода. Яна ў святочныя дні стала галоўнай фотазонай, зрабіць здымкі ў якой жадаюць не толькі дзеці, але і дарослыя.
Таксама на Sputnik:
Божае благаславенне: каталікі ў Беларусі сустрэлі Раство – відэа
Запаведзь любві да бліжняга: беларускія каталікі сустрэлі Раство Хрыстова
Ціхая ноч: як у Мінску сустракалі каталіцкія Каляды – фота
Лукашэнка павіншаваў беларускіх каталікоў з Раством Хрыстовым
Каталікі адзначаюць Куццю – пярэдадне Раства Хрыстова
"Божае вогнішча", або Святкуем смачна на вігілійную вячэру
Самыя яркія і незвычайныя ёлкі свету – фота навагодніх прыгажунь
Стужка навiн
0