Незвычайная "каліна звычайная", або Сапраўдная беларуская кава

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНезвычайная "каліна звычайная", або Сапраўдная беларуская кава
Незвычайная каліна звычайная, або Сапраўдная беларуская кава - Sputnik Беларусь, 1920, 18.09.2022
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра горкую, але неверагодна карысную і разнастайную ягаду.
Амаль няма беларускай вёскі, якую б ні ўпрыгожвалі кусты каліны каля падворкаў. Белыя з вясны, верасень расфарбаваў іх у чырвань, нагадваючы, што прыйшоў час нарыхтоўкі каштоўных ягад. З каліны гатуюць кісялі, кашы, сокі, жэле, павідла, разнастайныя начынкі для пірагоў, з кветак запарваюць гарбату, з ягад робяць наліўку, а з насення вараць каву!
У сярэдзіне верасня ёсць свята, якое ў народным календары называюць Калінавікам або, як на Палессі Калінавым Іванам (свята Ўсекнавення галавы Іаана Хрысціцеля). Па новаму стылю свята адбываецца 11 верасня і ад гэтага дня можна збіраць журавіны і шукаць у лесе, зараснікі кустоў каліны, калі яна не расце пад плотам каля хаты. Існавала павер’е – каб не балела галава ў гэты дзеньтрэба есці кісель або кашу з каліны.
Каліну, як моцны полівітамінны сродак ўжываюць у ежу здаўна. І хоць у народзе ёсць прымаўка, што каліна не маліна – па сваёй каштоўнасці горкая на смак ягада перавышае салодкую маліну. Так вітаміна С і жалеза ў пладах каліны ў 1,5-2 разы больш. Значная частка нашых продкаў не магла дазволіць сабе ўжываць апельсіны, мандарыны і лімоны, але ў іх была каліна, якая па ўтрыманню вітаміна С і полівітаміна А іх перавышае.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНезвычайная "каліна звычайная", або Сапраўдная беларуская кава
Незвычайная каліна звычайная, або Сапраўдная беларуская кава - Sputnik Беларусь, 1920, 15.09.2022
Незвычайная "каліна звычайная", або Сапраўдная беларуская кава
Не канкурэнты каліне цытрусавыя і па наяўнасці фосфару, якога ў ёй у 4-6 разоў болей. Лекавыя якасці каліны былі заўважаны даўно. У народнай медыцыне ёй лячылі нервы, сасуды, пухліны, галаўны боль, прастуды, цукровы дыябет, хваробы страўніка і скуры, іншыя захворванні. Сок пладоў, адвар і настой кветак каліны ўжывалі як апетытны сродак.

Гатуем з каліны

Сок каліны звычайнай

З чаго гатаваць:
1 л сока каліны;
125 г ксіліту або цукру.
Як гатаваць. Пасля першых маразоў сабраць кошыкі з ягадамі, памыць, абабраць, выдаліць пладаножкі. Ягады ўсыпаць у паліваную каструлю, заліць вадой так, каб яна толькі пакрывала ягады, варыць да мяккасці, пасля чаго раздушыць драўлянай лыжкай. Адціснуць сок праз марлю, дадаць у яго ксіліт або цукар. Нагрэць на малым агні да поўнага распускання цукру. Працадзіць сіроп праз 4 слаі марлі, нагрэць да кіпення, разліць у стэрылізаваныя слоікі і закаркаваць стэрылізаванымі металічнымі крышкамі.

Каліна ў мёдзе

Як гатаваць. Гронкі каліны прамыць і высушыць. Падагрэць мёд каб ён стаў цеклы, абмакваць у яго гронкі і абсушваць. У такім выглядзе каліна захоўваецца каля шасці месяцаў.

Тварог з калінавым жэле

З чаго гатаваць:
калінавае жэле 30 г;
тварог 100г;
вяршкі 1-2 ст лыжкі;
цукар або мёд да смаку.
Як гатаваць. Тварог перамяшаць з жэле, дадаць цукар, мёд або ксіліт і заправіць вяршкамі.

Начынка для пірага з каліны і тварагу

З чаго гатаваць (колькасць інгрыдыентаў залежыць ад аб’ему пірага):
ягады каліны;
тварог;
цукар, ксіліт або мёд да смаку;
1 жаўток.
Як гатаваць. Тварог перамяшаць з калінай, цукарам і жаўтком да атрымання аднароднай масы. Выкласці на цеста.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНезвычайная "каліна звычайная", або Сапраўдная беларуская кава
Незвычайная каліна звычайная, або Сапраўдная беларуская кава - Sputnik Беларусь, 1920, 15.09.2022
Незвычайная "каліна звычайная", або Сапраўдная беларуская кава

Гарбата з кветак каліны і глога

З чаго гатаваць:
0,5 ч лыжкі кветак каліны;
0,5 ч лыжкі кветак глогу;
250 г вады;
1 ч лыжка мёда.
Як гатаваць. Сухія кветкі каліны і глогу заліць шклянкай кіпеню, настаяць 5 хвілін. Піць з мёдам або цукрам 2 разы ў дзень пры прастудзе і галаўных болях.

"Кава" з насення каліны

Як гатаваць. Калі гатуюць сок або жэле застаецца шмат насення, якое звычайна выкідаюць, але дарэмна, бо з яго можна прыгатаваць сурагат кавы.
Насенне адмыць, высушыць на паветры, абсмажыць у печы або духоўцы да карычневага колеру і змалоць. Варыць, як каву, рэгулюючы колькасць парашку да смаку.
Чытайце таксама:
У чаканні новага хлеба, або Абед падчас жніва
Лясёнка з ліпеньскімі зёлкамі і напіткі ў гарачы дзень
Васілёк – аптэка і сталоўка ў адной талерцы
Кухня нашых продкаў: гатуем стравы с кменам
"Усё палезна, што ў рот палезла", або Халаднікі на любы густ
Стужка навiн
0