https://bel.sputnik.by/20221008/chas-chystaga-rondalya-abo-zhalezny-tydzen-na-kukhn-1067728154.html
Час чыстага рондаля, або Жалезны тыдзень на кухні
Час чыстага рондаля, або Жалезны тыдзень на кухні
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца старажытнымі рэцэптамі чыстага посуду і адкрывае сакрэт, якая у "бабіным куце" карысць ад Пячурніка і Дамавухі. 08.10.2022, Sputnik Беларусь
2022-10-08T09:32+0300
2022-10-08T09:32+0300
2022-10-08T09:32+0300
этнограф
ларыса мятлеўская
печ
посуд
кухня
беларуская кухня
традыцыйная кухня
жалезны тыдзень
традыцыі
народныя традыцыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/07/1067729899_0:257:2731:1793_1920x0_80_0_0_5e5a14cc0c57c00372c0c3e97e704d6c.jpg
Жывучы ў вёсцы, маеш бясконцы кругаварот усялякай работы, якую трэба рабіць у свой час. Згодна з народным календаром 8 кастрычніка пачынаецца "жалезны тыдзень". Калісьці з гэтага дня і напрацягу некалькіх наступных у гаспадарцы даглядалі прадметы з металаў. Лічылася, што такія рэчы, пачышчаныя і змазаныя ў гэты час, цэлы год не будуць іржавець і ламацца.Мужчыны займаліся прыладамі для апрацоўкі зямлі, а жанчыны, адпаведна, наводзілі парадак у сваіх уладаннях – на кухні. Ёсць такое перакананне, што па тым, як выглядае кухня, можна меркаваць аб гаспадыні."Бабін кут"Кухня, як асобнае памяшканне ў традыцыйнай планіроўцы аднапакаёвага народнага жытла, практычна адсутнічала да першай паловы ХХ стагоддзя. Насупраць печы, якая часта была размешчана каля дзвярэй, знаходзіўся так званы "бабін кут". Гэтая рабочая зона, дзе жанчына праводзіла большую частку дня, была абсталявана так, каб гаспадыні было зручна гатаваць: да сцяны была прысунута лава, на якой стаяла вядро з вадой, над лавай вісела паліца з посудам, і побач стаяў стол.Дарэчы, калі будавалася новая хата, то печ складалі "пад гаспадыню", ўлічваючы яе рост і ўласныя пажаданні. Неабходныя штодня чыгункі размяшчаліся на палічцы пад прыпекам, а астатняе начынне захоўвалі ў клеці."Бабін кут" добра асвятляўся. Каб прыгатаваць сняданак, гаспадыня прачыналася завідна і пачынала паліць у печы. Спачатку, яшчэ зацемна, яна запальвала пасвет або газавую лямпу, і ўжо пасля – дровы, а праз некаторы час ранішняе святло пачынала прабівацца праз невялікае акно, якое ў залежнасці ад планіроўкі было размешчана або побач з печчу, або насупраць яе.На кухні заўсёды багата працы, але на "жалезным тыдні" асабліва. І тым больш там, дзе акрамя сучаснай пліты ёсць яшчэ і печ. Трэба да бляску пачысціць чыгункі і патэльні, вілкі і качэргі, нажы і відэльцы, міскі і лыжкі, трыногі, ёмкі і г.д. Карацей кажучы, усё дагледзець і спарадкаваць, каб прадметы добра служылі і былі даўгавечныя.І тут без дапамогі не абысціся! Так, продкі верылі, што у печы і каля яе "жывуць" хатнія духі Хатнік і Хатніца з сям’ёй ды Пячурнік. Яны быццам бы спрыяюць добрым гаспадыням, а Хатніца або Дамавуха нават сочыць за прыгатаваннем страў у печы. Таму жанчыны стараліся падтрымліваць парадак каля печы штодня.Качарга, чапяла (ёмка), патэльня – прадметы, звязаныя з печчу і хатнім агнём. Іх чысцілі асабліва старанна, бо чым яшчэ ўлетку адгоніш градавыя хмары!Чысцім па-старадаўнямуЗразумела, што сёння можна зайсці ў гаспадарчую краму і набыць любы сродак для догляду за металам, а прадавец-кансультант яшчэ і патлумачыць, што да чаго. Век прагрэсу! Але ж цікава: чым і як чысцілі рэчы з розных металаў нашы продкі? Магчыма іх вопыт у гэтай справе будзе нам не лішні.Матуля казала, што дзед змазваў рухомыя металічныя дэталі тавотам (старая назва салідолу), пячныя прылады і чыгункі бабуля чысціла пяском пры дапамозе вехаця, які скручвала з жорсткай, грубай травы, відэльцы чысціла попелам або цымпаперам (папера накшталт наждачнай), рабіла мыючы сродак з попелу і гарачай вады, які называўся "луг".Цікавымі і карыснымі выглядаюць і парады Ганны Цюндзявіцкай, аўтаркі гаспадарчай энцыклапедыі "Літоўская гаспадыня", якая жыла ў першай палове ХІХ стагоддзя. Вось некаторыя з іх.Як чысціць медзь і латуньЯк зберагчы жалеза і сталь ад іржыЯк чысціць срэбраЯк чысціць волаваЧас абеду з новага ўраджаюНу, вось, здаецца ўсё пачышчана да бляску, а з печы даносіцца водар смачных страў, нагадваючы, што надышоў час абеду. Сёння гэта свіныя скабкі ў капусце новага ўраджаю.Свіныя скабкі, тушаныя ў капусцеЗ чаго гатаваць:Як гатаваць. Абварыць галоўку капусты як на галубцы. Аддзяліць цэлыя капусныя лісты (па 2 на адно рабро) і адрэзаць сцябло. Скабкі пасаліць, пасыпаць перцам і абсмажыць на моцна разагрэтым здоры. Кожную змазаць таматам, пакласці на капусныя лісты, дадаць абсмажанай да залацістага колеру цыбулі, добра загарнуць. Скласці скабкі ў капусце ў рондаль, уліць шклянку капуснага адвару і тушыць да гатоўнасці. На патэльні падсмажыць муку з перцам, дадаць крыху адвару і ў канцы тушэння заправіць гэтым скабкі. Калі соус атрымаецца густым, то можна разбавіць яго адварам і даць закіпець. Выкласці на талерку і пасыпаць зелянінай кропу або пятрушкі, а можна і не пасыпаць. Падаць з хлебам.Чыстага вам рондаля і смачна есці!Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/07/1067729899_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_a5f078f22d29486ddfb34037bf03ffd3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
жалезны тыдзень кухня бабін кут рондаль свіныя скабкі стравы ларыса мятлеўская этнограф спадчына традыцыі беларусь культура железная неделя бабин угол кастрюля чугунок свиные рёбра блюда лариса метлевская наследие традиции
жалезны тыдзень кухня бабін кут рондаль свіныя скабкі стравы ларыса мятлеўская этнограф спадчына традыцыі беларусь культура железная неделя бабин угол кастрюля чугунок свиные рёбра блюда лариса метлевская наследие традиции
Час чыстага рондаля, або Жалезны тыдзень на кухні
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца старажытнымі рэцэптамі чыстага посуду і адкрывае сакрэт, якая у "бабіным куце" карысць ад Пячурніка і Дамавухі.
Жывучы ў вёсцы, маеш бясконцы кругаварот усялякай работы, якую трэба рабіць у свой час. Згодна з народным календаром 8 кастрычніка пачынаецца "жалезны тыдзень". Калісьці з гэтага дня і напрацягу некалькіх наступных у гаспадарцы даглядалі прадметы з металаў. Лічылася, што такія рэчы, пачышчаныя і змазаныя ў гэты час, цэлы год не будуць іржавець і ламацца.
Мужчыны займаліся прыладамі для апрацоўкі зямлі, а жанчыны, адпаведна, наводзілі парадак у сваіх уладаннях – на кухні. Ёсць такое перакананне, што па тым, як выглядае кухня, можна меркаваць аб гаспадыні.
Кухня, як асобнае памяшканне ў традыцыйнай планіроўцы аднапакаёвага народнага жытла, практычна адсутнічала да першай паловы ХХ стагоддзя. Насупраць печы, якая часта была размешчана каля дзвярэй, знаходзіўся так званы "бабін кут". Гэтая рабочая зона, дзе жанчына праводзіла большую частку дня, была абсталявана так, каб гаспадыні было зручна гатаваць: да сцяны была прысунута лава, на якой стаяла вядро з вадой, над лавай вісела паліца з посудам, і побач стаяў стол.
Дарэчы, калі будавалася новая хата, то печ складалі "пад гаспадыню", ўлічваючы яе рост і ўласныя пажаданні. Неабходныя штодня чыгункі размяшчаліся на палічцы пад прыпекам, а астатняе начынне захоўвалі ў клеці.
"Бабін кут" добра асвятляўся. Каб прыгатаваць сняданак, гаспадыня прачыналася завідна і пачынала паліць у печы. Спачатку, яшчэ зацемна, яна запальвала пасвет або газавую лямпу, і ўжо пасля – дровы, а праз некаторы час ранішняе святло пачынала прабівацца праз невялікае акно, якое ў залежнасці ад планіроўкі было размешчана або побач з печчу, або насупраць яе.
На кухні заўсёды багата працы, але на "жалезным тыдні" асабліва. І тым больш там, дзе акрамя сучаснай пліты ёсць яшчэ і печ. Трэба да бляску пачысціць чыгункі і патэльні, вілкі і качэргі, нажы і відэльцы, міскі і лыжкі, трыногі, ёмкі і г.д. Карацей кажучы, усё дагледзець і спарадкаваць, каб прадметы добра служылі і былі даўгавечныя.
І тут без дапамогі не абысціся! Так, продкі верылі, што у печы і каля яе "жывуць" хатнія духі Хатнік і Хатніца з сям’ёй ды Пячурнік. Яны быццам бы спрыяюць добрым гаспадыням, а Хатніца або Дамавуха нават сочыць за прыгатаваннем страў у печы. Таму жанчыны стараліся падтрымліваць парадак каля печы штодня.
Дарэчы, пра любы беспарадак казалі: "У яго, як у дурнога на печы".
Качарга, чапяла (ёмка), патэльня – прадметы, звязаныя з печчу і хатнім агнём. Іх чысцілі асабліва старанна, бо чым яшчэ ўлетку адгоніш градавыя хмары!
Зразумела, што сёння можна зайсці ў гаспадарчую краму і набыць любы сродак для догляду за металам, а прадавец-кансультант яшчэ і патлумачыць, што да чаго. Век прагрэсу! Але ж цікава: чым і як чысцілі рэчы з розных металаў нашы продкі? Магчыма іх вопыт у гэтай справе будзе нам не лішні.
Матуля казала, што дзед змазваў рухомыя металічныя дэталі тавотам (старая назва салідолу), пячныя прылады і чыгункі бабуля чысціла пяском пры дапамозе вехаця, які скручвала з жорсткай, грубай травы, відэльцы чысціла попелам або цымпаперам (папера накшталт наждачнай), рабіла мыючы сродак з попелу і гарачай вады, які называўся "луг".
Цікавымі і карыснымі выглядаюць і парады Ганны Цюндзявіцкай, аўтаркі гаспадарчай энцыклапедыі "Літоўская гаспадыня", якая жыла ў першай палове ХІХ стагоддзя. Вось некаторыя з іх.
Як чысціць медзь і латунь
"Дробна расцёртымі вугалямі, попелам, вапнай ці нарэшце дробна патоўчанай цэглай пасыпаюць суконку або старое палатно, націраюць рэчы, абмываюць лугам, ці гарачай брагай, ці сыроваткай. Потым палошчуць чыстай вадой, высушваюць на сонцы або выціраюць насуха. Бо ад усялякай вільгаці посуд псуецца.
Мелам, змешаным з серай і залітым воцатам, што ператварыўся ў густую кашку, таксама праціраюць латунныя прадметы. Гэта надае ім прыгожы жоўты колер".
Як зберагчы жалеза і сталь ад іржы
"Наогул усялякі тлушч засцерагае металічныя рэчы ад іржы, таму іх неабходна змазваць алеем сланечнікавым, ільняным ці канапляным, а ў асаблівасці дысцыляваным на сонцы тлушчам ад вугроў. Апошні не толькі захоўвае ад іржы, але нават здымае яе са сталі. Трэба нанесці яго на заржавелыя месцы і працерці дробна патоўчанай пемзай ці крэменем.
Стальныя прадметы намазваюць разведзеным вінным асадкам. А праз гадзіну праціраюць суконкай. Пасля некалькі разоў такой чысткі іржа знікае".
"Расціскаюць журавіны, дадаюць да іх столькі ж вады і кіпяцяць там срэбра, якое пасля чысцяць дробным мелам і замшай або суконкай. Толькі пазалоце шкодзяць усялякія кіслоты.
Паколькі пры частай чыстцы, нават самай асцярожнай, заўсёды знімаецца трохі срэбра, лепш за ўсё замачыць посуд на ноч у халоднай вадзе, а назаўтра адмыць плямы і выцерці насуха. Іншымі ж спосабамі чысцяць срэбра толькі ў тым выпадку, калі згаданы будзе недастатковы для знішчэння бруду".
"Адразу памыць мелам і сукном у гарачым лузе, а пасля папаласкаць вадой".
Час абеду з новага ўраджаю
Ну, вось, здаецца ўсё пачышчана да бляску, а з печы даносіцца водар смачных страў, нагадваючы, што надышоў час абеду. Сёння гэта свіныя скабкі ў капусце новага ўраджаю.
Свіныя скабкі, тушаныя ў капусце
400 г свіных скабак з мясам,
Як гатаваць. Абварыць галоўку капусты як на галубцы. Аддзяліць цэлыя капусныя лісты (па 2 на адно рабро) і адрэзаць сцябло. Скабкі пасаліць, пасыпаць перцам і абсмажыць на моцна разагрэтым здоры. Кожную змазаць таматам, пакласці на капусныя лісты, дадаць абсмажанай да залацістага колеру цыбулі, добра загарнуць. Скласці скабкі ў капусце ў рондаль, уліць шклянку капуснага адвару і тушыць да гатоўнасці. На патэльні падсмажыць муку з перцам, дадаць крыху адвару і ў канцы тушэння заправіць гэтым скабкі. Калі соус атрымаецца густым, то можна разбавіць яго адварам і даць закіпець. Выкласці на талерку і пасыпаць зелянінай кропу або пятрушкі, а можна і не пасыпаць. Падаць з хлебам.
Чыстага вам рондаля і смачна есці!
"Уздзвіжанне лета замыкае…", або
Капусныя прысмакі ў хацеВосень на "рабой кабыле", або
Грэчка ў возе і на стале"Прыйшоў Багач – кідай рагач…": завяршаем гаспадарчую працу і назіраем за надвор’ем