Што апошнім часам знаходзілі беларускія археолагі

Флейта ўзростам 4,5 тысячы гадоў, шкляная мануфактура XVIII стагоддзя, цэгла з гербам эпохі князя Вітаўта – што яшчэ знайшлі беларускія археолагі за першую палову бягучага года, у аглядзе Sputnik.
Sputnik

Дзень археолага адзначаецца на поставецкай прасторы 15 жніўня. Якія ўнікальныя знаходкі зрабілі беларускія археолагі за сезон раскопак — 2018, які, дарэчы, усё яшчэ працягваецца?

Мануфактура графаў Салагубаў

Шкловытворчая мануфактура XVIII стагоддзя была знойдзена гісторыкамі БДУ ў аграгарадку Ілья Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Калісьці яна належыла графам Салагубам, і ў ёй выраблялі шкляны і крыштальны посуд, аптэчную тару, аконнае шкло.

Славяне з Дуная засялялі поўнач Беларусі?

Навукоўцы знайшлі на месцы рэшткі плавільнай печы, інструменты шкловыдзімальнікаў, а таксама шмат адходаў прадукцыі і яе фрагментаў. Мануфактура ў Ільі праіснавала да пачатку XIX стагоддзя і пазней была перанесена ў сучасную вёску Новая Гута.

Жахі Трасцянца

На месцы будаўніцтва мемарыяла ў Благаўшчыне, аднаго з трох месцаў масавага знішчэння людзей, якія аб'ядноўвае лагер смерці "Трасцянец", археолагі Інстытута гісторыі НАН працавалі паўгода і зрабілі тысячы знаходак.

Акрамя астанкаў людзей, пахаваных у агульных ямах, археолагі выявілі шмат рэчаў, якія сведчаць пра тое, што большасць з ахвяраў прыехала з-за мяжы.

Бутылочка от косметики Nivea

Брытвавыя станкі, зубныя шчоткі, нажніцы, манікюрные наборы, пудраніцы, люстэрка, расчоскі, заколкі і каралі, а таксама галош фабрыкі "Чырвоны Волат", бутэлечка ад касметыкі Nivea, бляшанка ад лекаў, выпісаных венскім аптэкарам – што яшчэ знайшлі на месцы будаўніцтва помніка, чытайце ў матэрыяле Sutnik.

Касцяная флейта эпохі неаліту

У Асаўцы, што на поўначы Беларусі, ужо не першы год знаходзяць унікальныя рэчы, узрост якіх можна супаставіць са знакамітымі егіпецкімі артэфактамі, напрыклад, маскай Тутанхамона. Гэтым летам археолагам таксама пашанцавала – у іх рукі трапіла добра захаваўшаяся касцяная флейта, узрост якой 4,5 тысячы гадоў.

Навукоўцы БДУ даказалі, што славяне паходзяць з Палесся

У тым жа месцы навукоўцы знайшлі фрагмент падвескі з косці ў выглядзе галавы змеі, якая была арнаментаваная і прышывалася да адзення. Кіраўнік экспедыцыі Максім Чарняўскі патлумачыў, што гэтая знаходка ўнікальная тым, што яна не зламана, а адмыслова абрэзана ў раёне месца прышывання, і гэта сведчыць пра рытуальны характар ужывання падвескі.

Рэчы дружынніка Х стагоддзя

Дом дружынніка X стагоддзя археолагі знайшлі падчас раскопак каля вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна. Пабудова прадстаўляе сабой два ланцужкі падмурка з буйных валуноў, печ-каменку і агмень для гатавання ежы.

Акрамя самой пабудовы былі знойдзены прадметы, якія таксама датуюцца X стагоддзем: паясныя накладкі на дружынны пояс з Волжскай Булгарыі, фрагмент наканечніка мяча са Скандынавіі і шмат іншых артэфактаў.

Археолагі мяркуюць, што ўсе гэтыя рэчы належалі дружынніку, які быў блізкі да князя, таму што мячы ў тыя часы маглі насіць толькі прадстаўнікі "вайсковай эліты".

Таварныя знакі XII-XIV стагоддзяў

Дваццаць пяць таварных знакаў XII-XIV стагоддзяў знайшлі археолагі падчас раскопак на Новым замку ў Гродне. Гэтыя знакі ў выглядзе свінцовых пломбаў прымацоўвалі да цюкоў з таварамі, якія ішлі на продаж, каб гарантаваць захаванасць прадукцыі.

Топ-5 артэфактаў, знойдзеных археолагамі ў 2017 годзе ў Беларусі

Гэтая знаходка з'яўляецца для Беларусі ўнікальнай — першы выпадак, каб на адным месцы была знойдзена такая вялікая колькасць пломбаў.

Цэгла з гербам эпохі Вітаўта

Цэглу з гербам эпохі князя Вітаўта — выпуклым малюнкам "Калюмны" — знайшлі падчас археалагічных раскопак на Замкавай гары ў Гродне ў развале нейкай канструкцыі, у кучы будаўнічага смецця. Яна датуецца канцом XIV стагоддзя.

Сярод знаходак - некалькі расколатых цаглін са знакамі "Калюмны", якія можна склеіць.

Адна з цаглін захавалася практычна цалкам, яшчэ некалькі былі разбітыя. Пакуль археолагі не могуць сказаць, як выкарыстоўвалі цэглу з гербам. Магчыма, яна была часткай разбуранай печы замка.

Археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Старога замка ў Гродне праходзяць у рамках падрыхтоўчых работ напярэдадні маштабнай рэстаўрацыі. Раней на Замкавай гары знаходзілі кафлю, з якой збіралі печкі ў XVI стагоддзі, а таксама жаночы залаты пярсцёнак і шахматную ладдзю XIV стагоддзя.