У склад групы, якая павінна была наведаць будпляцоўку станцыі, уваходзілі прадстаўнікі Бельгіі, Аўстрыі, Германіі, Украіны і Фінляндыі.
У адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства праверка можа праводзіцца на працягу 30 дзён.
З часоў катастрофы на ЧАЭС былі значна перагледжаны патрабаванні да бяспекі атамных станцый.
Цяпер краіны — удзельніцы Канвенцыі аб ядзернай бяспецы будуць 4 месяцы вывучаць дакумент, абарона дакладу адбудзецца ў сакавіку-красавіку 2017 года на пляцоўцы МАГАТЭ.