Кнігу "Радзіва Прудок" журналіста, дауншыфтэра і былога дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата называюць прарывам у беларускай літаратуры. Дзённік са "смешнымі і сумнымі інтымнымі гісторыямі" пра палесскае мястэчка Прудок заваяваў сэрцы чытачоў і з кожным днём становіцца ўсё больш папулярным.