Перадвыбарчая кампанія-2015 стартавала ў Беларусі. Для непасрэдных удзельнікаў і арганізатараў выбараў ЦВК прадугледзеў жорсткі каляндарны план працы. Для выбаршчыкаў першай ключавой датай стане 23 ліпеня, калі пачнецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Самі ж выбары пройдуць 11 кастрычніка.